Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень народзінаў палітзьняволенай, галоўнай рэдактаркі Tut.by Марыны Золатавай


Марына Золатава, красавік 2021
Марына Золатава, красавік 2021

Падзеі 6 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

45 гадоў спаўняецца беларускай журналістцы, палітзьняволенай, галоўнай рэдактарцы парталу Tut.by Марыне Золатавай. 18 траўня 2021 Марыну Золатаву арыштавалі ў межах крымінальнай справы супраць Tut.by за ўхіленьне ад выплаты падаткаў. У кастрычніку 2022 году КДБ уключыў Золатаву ў сьпіс «асоб, якія маюць дачыненьне да тэрарыстычнай дзейнасьці». Зь яго стала вядома, што цяпер палітьняволеную абвінавачваюць па арт. 130 КК (распальваньне сацыяльнай варожасьці) і арт. 361 КК (заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь).

Таксама ў гэты дзень

1595 — Слуцак захапілі запароскія казакі атамана Севярына Налівайкі.

1842 — у Горы-Горацкай земляробчай школе заснавалі батанічны сад — адзін з самых старых у краіне.

1860 — Абрагама Лінкальна выбралі прэзыдэнтам ЗША.

1927 — у Вільні заснавалі Беларускую хрысьціянскую дэмакратыю

1945 — заснаваньне ў Менску мотавелазаводу

1987 — заснаваны Дзяржаўны музэй гісторыі беларускай літаратуры.

У гэты дзень нарадзіліся

1742 — Фабіян Саковіч, беларускі паэт, перакладчык, пэдагог.

1800 — Леанард Ходзька, беларускі гісторык, публіцыст, бібліёграф і выдавец.

1887 — Радаслаў Астроўскі, удзельнік Слуцкага паўстаньня, прэзыдэнт Беларускай Цэнтральнай Рады ў часе нямецкай акупацыі Беларусі.

1891 — Язэп Воўк-Левановіч, беларускі мовазнавец.

1912 — Віктар Войтэнка, беларускі палітычны і рэлігійны дзяяч.

1919 — Мікола Гарулёў, беларускі пісьменьнік.

У памяці

1862 — памёр Віктар Каліноўскі, беларускі археограф, брат Кастуся Каліноўскага.

1940 — памёр Лявон Вітан-Дубейкаўскі, архітэктар, дзяяч беларускага нацыянальнага руху, паэт.

1980 — памёр Станіслаў Станкевіч, літаратуразнаўца, дзяяч беларускай дыяспары ў ЗША.

2000 — памерла Стэфанія Станюта, беларуская акторка. Яна ўпершыню выйшла на сцэну ў 1919-м у Першым таварыстве беларускай драмы і камэдыі. З 1931-га і да апошніх дзён — амаль сем дзесяцігодзьдзяў — яе жыцьцё было зьвязанае з купалаўскай трупай.

Стэфанія Станюта
Стэфанія Станюта

2006 — памёр Мікалай Ільніцкі, беларускі палітык і дзяржаўны дзяяч.

2019 — памёр Алесь Шут, беларускі лекар, палітык і грамадзкі дзяяч, дэпутат Вярхоўнага Савету БССР 12-га скліканьня ад БНФ.

Алесь Шут
Алесь Шут

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG