Прадстаяцель Праваслаўнай царквы Ўкраіны мітрапаліт Эпіфаній паведаміў аб сьмерці ганаровага патрыярха Кіеўскага і ўсяе Русі-Ўкраіны Філарэта на 98-м годзе жыцьця.
Спэцыяльны пасланьнік прэзыдэнта ЗША Джон Коўл паведаміў аб скасаваньні санкцыяў супраць кампаніі «Агророзквіт», даччынага ўтварэньня Беларускай калійнай кампаніі ва Ўкраіне.
25 сакавіка беларусы па ўсім сьвеце адзначаць Дзень Волі, сьвята абвяшчэньня незалежнасьці першай беларускай дзяржавы — Беларускай Народнай Рэспублікі, якое адбылося ў Менску 108 гадоў таму. Першыя імпрэзы пачнуцца 21 сакавіка.
Праз крызіс на Блізкім Усходзе цэны на паліва ў ЭЗ вырасьлі: у суседніх краінах да 17%. У Беларусі пры гэтым цэны застаюцца на адным і тым жа ўзроўні, але на 12% вырасла цана на электрычнасьць для электракараў. Што будзе далей з палівам і зарадкай для аўтамабіляў, разьбіраемся.
Вывезеныя зь Беларусі ў Літву палітвязьні далі першыя камэнтары пасьля зьняволеньня. Свабода вяла жывую трансьляцыю зь месца падзеі ў Вільні.
Пасьля сустрэчы Лукашэнкі з прадстаўнікамі ЗША 19 сакавіка ў Беларусі вызвалілі яшчэ 250 палітвязьняў. Сярод іх праваабаронцы і іншыя вядомыя людзі. 15 чалавек прымусова вывезьлі зь Беларусі. Радыё Свабода вяла жывы эфір зь Вільні, куды выехалі вызваленыя зьняволеныя.
19 сакавіка пасьля сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з спэцыяльным пасланьнікам ЗША ў справах Беларусі Джонам Коўлам вызвалілі яшчэ адну групу палітычных зьняволеных.
Пасьля чарговай сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з прадстаўнікамі ЗША ў Беларусі сярод іншых вызвалілі журналістку Кацярыну Бахвалаву (Андрэеву), якая за кратамі адбыла больш за 5 гадоў.
Гэта адбылося 19 сакавіка ў ерэванскім аэрапорце, адкуль Лапшын накіроўваўся ў Страсбур.
У Гданьску зрабілі апэрацыі сужэнцам Хвасьцёнкам. Нырку жонкі Алены перасадзілі ейнаму мужу Сержуку, бо ягоныя ныркі амаль адмовілі.
Ёсьць параненыя.
19 сакавіка 2006 году ў Беларусі прайшлі трэція прэзыдэнцікя выбары, вынікі якіх не былі нечаканасьцю. Нечаканасьцю вясны-2006 стала Плошча і намётавае мястэчка. Пагаварылі пра тыя падзеі з жонкай адзінага кандыдата ад апазыцыі Інай Кулей.
Старшыня рады рэгіянальнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі «Беларусы Крыму» Раман Чагрынец выступіў у Менску з прарасейскімі заявамі.
18 сакавіка Віленская гарадзкая рада на сваім паседжаньні ўхваліла зьмену статутаў трох школ, якія працуюць на мовах нацыянальных меншасьцяў.
Некаторыя беларусы за мяжой, чые прозьвішчы супадаюць з дадзенымі людзей у санкцыйных сьпісах, часам сутыкаюцца зь непрыемнымі сытуацыямі. Праблемы могуць узьнікнуць у падарожжах або ў фінансавых апэрацыях.
Практычна спыніўся рост у раздробным гандлі, а выручка ў грамадзкім харчаваньні Беларусі абвалілася.
Камітэт па расьсьледаваньні катаваньняў у Беларусі сумесна з «Прававой ініцыятывай» абнародаваў даклад «Саўдзельнік — цішыня: Incommunicado у Беларусі як катаваньне і бесчалавечнае абыходжаньне».
У Беларусі паабяцалі зьняць сэрыял на 3 сэзоны пра беларускую міліцыю «Слова афіцэра», абяцаюць паказаць і падзеі 2020 году. Паглядзелі, што зьняў і зьбіраецца здымаць «Беларусьфільм» і як гэта можа паўплываць на гледача.
Год пачаўся з падзеньня валавага ўнутранага прадукту (ВУП).
Сетка «Русских домов», якая дзейнічае ўва ўсіх вобласьцях Беларусі, на сыстэмнай аснове праводзіць захады, зьвязаныя з папулярызацыяй так званай «спэцыяльнай ваеннай апэрацыі» ва Ўкраіне.
Загрузіць яшчэ