Паводле новай рэдакцыі закону «Аб аўтарскім праве і сумежных правах» 25% узнагароджаньня аўтара ў пэўных абставінах будзе пералічацца ў Фонд прэзыдэнта. Мы спыталі ў экспэрткі па аўтарскім праве і адвакаткі Марыі Колесавай-Гудзілінай, што ўсё гэта значыць.
Каб не адставаць занадта моцна, савецкія вытворцы часьцяком «капіявалі» мадэлі сваіх капіталістычных канкурэнтаў. Радыё Свабода прапануе фотападборку машын савецкай вытворчасьці, скапіяваных з заходніх мадэляў.
Цягам тыдня Свабода публікавала гісторыі былых міліцыянтаў і сьледчага, якія расказвалі аб праблемах у праваахоўных органах. Па словах нашых суразмоўцаў, сёньня ў міліцыі вялікі некамплект супрацоўнікаў. Мы накіравалі ліст новаму міністру Юрыю Караеву з пытаньнямі, якія агучылі нашыя героі.
23 чэрвеня ў Кіеве шосты раз пройдзе Марш роўнасьці «КіеўПрайд-2019», якім завершыцца «тыдзень талерантнасьці».
У траўні адбылася прэм’ера амэрыканска-брытанскага сэрыялу «Чарнобыль» (Chernobyl), які распавядае пра найвялікшую тэхнагенную катастрофу ХХ стагодзьдзя
Расейскія СМІ са спасылкай на свае крыніцы паведамілі 30 красавіка, што дзейнага расейскага амбасадара Міхаіла Бабіча адклікаюць з пасады. Свабода сабрала 6 фактаў пра яго.
21 красавіка ва Ўкраіне адбудзецца другі тур прэзыдэнціх выбараў. На пасаду прэтэндуюць два кандыдата: дзеючы прэзыдэнт Пятро Парашэнка і актор Уладзімір Зяленскі. Свабода паглядзела, што зьмянілася ва Ўкраіне за пошнія 5 гадоў.
У праекце Каці Маркоўскай «Морква» грамадзкі актывіст Зьміцер Дашкевіч крытычна ацаніў свой выступ на сьвяткаваньня Дня Незалежнасьці 24 сакавіка ў Менску.
Сьледчы камітэт Беларусі вярнуў супрацоўнікам тэлеканалу «Белсат» забраную падчас ператрусу 9 красавіка тэхніку і папрасіў прабачэньня.
Прадстаўнік АБСЭ ў пытаньнях свабоды СМІ Арлем Дэзір асудзіў ператрус ў адным зь менскіх офісаў тэлеканалу «Белсат».
Раніцай 9 красавіка ў адзін зь менскіх офісаў незалежнага тэлеканалу «Белсат» зь ператрусам прыйшлі міліцыянты. Тлумачым, што адбылося, максымальна каротка.
Паводле гарадзенскага гісторыка Васіля Герасімчыка, аўтара кнігі «Канстанцін Каліноўскі. Асоба і легенда».
Аляксандар Лукашэнка не зьбіраецца перадаваць уладу сваім дзецям. Ён абяцае не сядзець у прэзыдэнцкім крэсьле да сьмерці. А праект новай Канстытуцыі ён чакае пасьля бліжэйшых выбараў. Пра ўсё гэта ён падрабязна распавёў, адказваючы на пытаньні Валянціна Жданко, карэспандэнта Радыё Свабода.
Як даведалася Свабода, падазраваны ў двайным забойстве і замаху на забойства ў школе N2 у Стоўпцах Вадзім М. пачаў даваць паказаньні.
На менскім заводзе «Інтэграл» 12 лютага абвалілася частка будынка, два мужчыны загінулі. Свабода прыгадала трагічныя выпадкі на беларускіх прадпрыемствах у апошнія гады.
Дзесяціклясьнік нанёс настаўніцы нажавое раненьне. За яе заступіліся двое аднаклясьнікаў. Яны таксама атрымалі раненьні. Пасьля ён сышоў у суседні кляс, параніў яшчэ аднаго школьніка, які пазьней памёр.
Кіеўскі цэнтар «Нова Європа» апытаў аналітыкаў з розных краін пра тое, якім чынам агрэсіўная расейская палітыка ў дачыненьні да Беларусі можа паўплываць на рэгіянальную бясьпеку і як Украіна і заходнія партнэры павінны рэагаваць на гэтыя зьмены.
У лютым у Сырыю маюць даставіць чарговую партыю гуманітарнай дапамогі зь Беларусі. У яе склад трапілі гімнастычныя абручы Барысаўскага заводу плястмасавых вырабаў, што выклікала зьдзіўленьне ў некаторых СМІ і сацсетках.
Амбасада Беларусі ў Расеі не атрымлівала афіцыйнага паведамленьня пра затрыманьне ў Маскве грамадзянаў Беларусі Анастасіі Вашукевіч (Рыбкі), Аляксандра Кірылава (Алекса Лэсьлі) і Андрэя Жэшкі, паведаміла Свабодзе інфармаваная крыніца.
Кіраўнік іміграцыйнай службы Тайлянду Сурачатэ Хакпарн заявіў мясцовым СМІ, што 8 чалавек, якіх дэпартуюць у рамках справы «сэкс-трэнінгаў», пажадалі вярнуцца ў свае краіны. Паводле ягоных слоў, дэпартацыя каардынуецца зь Беларусьсю і Расеяй.
Загрузіць яшчэ