Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як пад капірку. Адкуль у СССР зьявіліся Opel, Ford і Fiat

Пакуль Савецкі Саюз даганяў і пераганяў Амэрыку ў цяжкай прамысловасьці і ракетабудаваньні, была адна галіна, у якой СССР прыкметна адставаў — аўтамабілебудаваньне. А каб не адставаць занадта моцна, савецкія вытворцы часьцяком «капіявалі» мадэлі сваіх капіталістычных канкурэнтаў.
Паказаць яшчэ

Картэж савецкіх аўтамабіляў маркі "Чайка" едзе па дарозе каля Тбілісі. "Чайка" была адным з некалькіх савецкіх аўтамабіляў, якія ў значнай ступені скапіявалі з заходніх мадэляў
1

Першы грузавік маркі ГАЗ сышоў з канвэеру ў СССР у 1932 годзе. На тры гады раней амэрыканскі прамысловец Генры Форд падпісаў кантракт з Савецкім Саюзам аб стварэньні заводу ў Расіі. ГАЗ у нейкай ступені можна лічыць ліцэнзійнай копіяй грузавіка Ford.
2

Новыя грузавікі ГАЗ-АА на плошчы заводу ў Ніжнім Ноўгарадзе. Партнэрства з амэрыканскім канцэрнам было выгадна абодвум бакам: СССР атрымаў сучасныя тэхналёгіі вытворчасьці і навучаньня, якія Масква пазьней выкарыстала ў іншых галінах, а кантракт на 30 млн. даляраў даў магчымасьць Ford выйсьці на новы рынак.
3

Элегантнасьць амэрыканскага «Б’юіка» 1935 году выпуску таксама не засталася незаўважанай савецкімі інжынэрамі.
4

На здымку — Opel Kadett 1937 году. Лічыцца, што яшчэ да пачатку Другой сусьветнай вайны Сталін асабіста спрабаваў наладзіць вытворчасьць гэтага аўтамабіля ў СССР, але задуму атрымалася ажыцьцявіць толькі пасьля яе заканчэньня.
6

У 1946 годзе з канвэеру Маскоўскага заводу малалітражных аўтамабіляў сышоў першы аналяг Kadett — «Москвич-400». На той час у Савецкім Саюзе аўтамабілі ўсе яшчэ былі даступныя пераважна толькі чыноўнікам.
7

На фота — Ford Super Deluxe Woody 1947 году. Ён выдатна пасуе, каб езьдзіць у сухое, сонечнае надвор’е па каліфарнійскім узьбярэжжы.
8

Але можна паспрабаваць езьдзіць на яго аналягу ва ўмовах халодных восені і зімы, якія панавалі на большай частцы тэрыторыі СССР.
9

Packard Caribbean 1955 года выраблялі ў ЗША досыць нядоўга, і ён ня меў вялікага посьпеху. Але другое жыцьцё ён здабыў, калі ў 1959 годзе Савецкі Саюз вырашыў гэтую мадэль запазычыць.
10

Савецкія дызайнэры «чэрпалі натхненьне» ня толькі ў ЗША. Італьянскі Fiat 600 заваяваў папулярнасьць па ўсёй Эўропе. За пяць гадоў пасьля яго выпуску ў 1955 годзе было прададзена больш за мільён машын.
12

У 1961 годзе ў Савецкім Саюзе зьявіўся ЗАЗ-965, адаптаваная копія Fiat. Савецкія інжынэры на яе ўсталявалі нават заднезавесныя дзьверы, якія на Захадзе называюць «самагубчымі». У 1960-я гады ўсё большая колькасьць савецкіх грамадзян змагла набыць легкавыя аўтамабілі, хоць і пасьля працяглага чаканьня.
13

«Кіруй Prinz і будзь каралём» — рэклямны слоган для аўтамабіля NSU Prinz 4, які выпускаўся ў Заходняй Нямеччыне з 1961 году. За паўхвіліны ён мог разагнацца да 97 кілямэтраў у гадзіну.
14

Празь дзесяць гадоў на савецкіх дарогах зьявіўся ЗАЗ-968. А за бакавыя паветразаборнікі ў народзе яго звалі «вушастым» ці «Чабурашкам».
15

Італьянскі Fiat 124 ў 1967 годзе атрымаў у Эўропе прэстыжную ўзнагароду «Аўтамабіль году». Але ў Савецкім Саюзе сапраўдная слава да мадэлі прыйшла годам раней, з падпісаньнем «угоды стагодзьдзя», калі Fiat і СССР дамовіліся аб стварэньні аднаго з найбуйнейшых у Расеі аўтазаводаў.
16

Fiat дамовіўся з савецкім урадам аб стварэньні заводу ў Тальяці, названым у 1964 годзе ў гонар італьянскага камуніста Пальміра Тальяці. «Жыгулі» (экспартная назва Lada) былі змадэляваныя на вобраз і падабенства Fiat, але з таўсьцейшай стальлю і вышэйшым уздымам для савецкіх дарог. Знакаміты аўтамабіль выпускаўся амаль 18 гадоў, а Тальяці — дом АўтаВАЗа, найбуйнейшага аўтавытворцы Расеі, які кантралюе француская Groupe-Renault, — застаецца цэнтрам расейскай аўтамабільнай вытворчасьці і сёньня.
17

XS
SM
MD
LG