Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дашкевіч публічна папрасіў прабачэньня ў супрацоўнікаў МУС


Зьміцер Дашкевіч
Зьміцер Дашкевіч

У праекце Каці Маркоўскай «Морква» грамадзкі актывіст Зьміцер Дашкевіч крытычна ацаніў свой выступ на сьвяткаваньня Дня Незалежнасьці 24 сакавіка ў Менску.

Тады ў Кіеўскім сквэры ён павіншаваў «шунявак», «ціхароў» і «іхтамнетаў» з Днём Волі, пасьля чаго яго затрымалі. Правёўшы два дні ў ізалятары на Акрэсьціна, Дашкевіч атрымаў штраф 1147,5 рубля.

«У беларускай апазыцыі вельмі пашыраная — і я часта гэтым займаўся — такая форма гераізму, калі шалёнаму сабаку кладуць палец у рот. Шалёны сабака кусае гэты палец, і ўсе вакол кажуць: „О, які герой, не пабаяўся шалёнаму сабаку палец у рот пакласьці“. І я цяпер зразумеў, што гэта шкодная справа. Па-першае, ты адпуджваеш многіх людзей. Па-другое, ты шкодзіш сабе бяз дай прычыны. Шалёнага сабаку трэба абысьці там, дзе гэта магчыма. Ня трэба правакаваць ідыётаў сваімі рухамі», — сказаў Дашкевіч.

Паводле актывіста, 24 сакавіка ён зразумеў, што і ў словах трэба быць асьцярожным.

«І я бяз сораму прашу прабачэньня ў тых людзей, каго я пакрыўдзіў словам „шуняўкі“. У крытыцы зла нельга апускацца да асобаў, нельга перакручваць прозьвішчы ці зьнешні выгляд. Сёньня Шуневіч, заўтра будзе Сівакоў. Што зьменіцца? Нічога ня зьменіцца».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG