У Беларусі працягваецца перасьлед грамадзян паводле крымінальных і адміністрацыйных артыкулах. Свабода сочыць за выпадкамі затрыманьняў, ператрусаў, выстаўленьня абвінавачаньняў. Абнаўляецца.
Палітычная рада АГП патрабуе ад судзьдзяў і сілавікоў спыніць перасьлед беларусаў за выказваньне сваіх думак і грамадзянскую пазыцыю.
За некалькі тыдняў да датэрміновых выбараў, якія пройдуць у Армэніі 20 чэрвеня, Левон Тэр-Пэтрасьян заявіў, што ўвесь сьвет будзе кпіць з армянаў, калі яны зноў выберуць людзей, якія «прывялі краіну да гібелі».
Канфлікты на палітычныя тэмы прыйшлі ў беларускія сем’і. Бацькі сварацца зь дзецьмі, суседзі з суседзямі, а хтосьці губляе ў такіх спрэчках сяброў зь дзяцінства. Псыхоляг-кансультант Алена Лаўрыновіч раіць, як зрабіць такія дыскусіі больш бясьпечнымі для сябе і блізкіх.
Магілёўскага журналіста Алеся Буракова асудзілі на 20 дзён адміністрацыйнага арышту за парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў паўторна цягам году.
Ня толькі людзі з волі падтрымліваюць вязьняў. Здараецца, што і з турмы прыходзяць лісты, якія натхняюць людзей па другі бок кратаў. Свабода працягвае публікаваць цытаты зьняволеных людзей.
На гэтым фота — сябры гомельскай каманды «Страна для жизни». 15 траўня 2020 году ЦВК скончыла прыём дакумэнтаў на рэгістрацыю ініцыятыўных груп кандыдатаў у прэзыдэнты.
Пакуль невядома, калі пачнецца працэс ў справе кансультанта Радыё Свабода.
Пракурор запатрабаваў 12 гадоў зьняволеньня для менскага інжынэра Ціхана Восіпава, якога вінавацяць у замаху на забойства пяці байцоў Унутраных войск.
Усяго год таму амаль ніхто ня ведаў, як яна выглядае. Свабода сабрала раней не публікаваныя фота з прэзыдэнцкай кампаніі Сьвятланы Ціханоўскай.
ЗША аднаўляюць санкцыі супраць 9 беларускіх прадпрыемстваў нафтаперапрацоўчай галіны. Глядзім, што адбываецца з нафтаперапрацоўкай.
Журналістку затрымалі 13 траўня падчас канфэрэнцыі Emerge у менскім каворкінгу Startup Family. У перапынку Тацяна выйшла на вуліцу з офіса на Нямізе, да яе падышлі чацьвёра сілавікоў, затрымалі і павезьлі ў Савецкае РУУС, адтуль — на Акрэсьціна.
Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны (ТБМ) можа страціць сваю сядзібу ў цэнтры Менску, якую займае ад 1989 году. Прычына — вялікая запазычанасьць перад арэндадаўцам. Аплаціць доўг самастойна арганізацыя ня можа.
Першым судзілі рэгіянальнальнага каарданатара аргкамітэту партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Алега Аксёнава.
Былы выкладчык коласаўскага ліцэя і музыка Аляксей Крукоўскі расказаў, якія правілы працуюць унутры «палітычных» і «крымінальных» камэр, пра болевыя пункты ў вязьніцы і пра перажываньне Вялікадня за кратамі.
Апэляцыйныя скаргі разглядаліся 14 траўня. У залю суду пусьцілі толькі родных абвінавачаных.
Рэпартаж Свабоды з суду ў Берасьці, дзе сёньня пачалі судзіць яшчэ 12 абавінавачаных ва ўдзеле ў пратэстах супраць фальшаваньня выбараў 2020 году і гвалту ў рамках так званай «карагоднай справы».
Сілавікі і суды працягваюць перасьлед за пратэсты. Свабода сочыць за арыштамі, ператрусамі і судовымі рашэньнямі ў адміністрацыйных справах.
На лаву падсудных трапілі 12 чалавек. Крымінальную справу разглядае судзьдзя Марына Фёдарава.
Загрузіць яшчэ