Хлопцу далі 3 гады хатняй «хіміі» за фатаздымак, зроблены 18 кастрычніка 2020 году. Арцём Сасьнін расказаў, як усё адбылося і чаму ні пра што не шкадуе.
Тысячы беларусаў апынуліся ў 2021 годзе за кратамі. За камэнтары і падабайкі ў інтэрнэце, за выхад на вуліцу ў жніўні 2020-га. Дома іх чакаюць маці, дзеці, сёстры і браты, сябры. Як гэта — зімовыя сьвяты бяз блізкіх?
Палітвязьня Аляксандра Францкевіча затрымалі летась 13 жніўня, ён адзін зь фігурантаў справы «Рэвалюцыйнага дзеяньня».
Майкі і сьвітшоты для крамы «Пула Первого» шыюць у Жодзіне. Продажам займаецца дзяржаўная кампанія, што ўваходзіць у канцэрн «Беллегпрам».
Удзельнікі конкурсу «Эўравізіі» ад Беларусі (2017), музыкі гурту Naviband Арцём Лук’яненка і Ксенія Жук выпусьцілі да Калядаў новую кампазыцыю «Сумнае сьвята».
Алега Грузьдзіловіча затрымалі 23 сьнежня і замянілі яму меру стрыманьня з абавязку яўкі на ўтрыманьне пад вартай. За час пасьля першага арышту Алега ў ліпені 2021 году ніякіх допытаў у яго не было. Пакуль не прызначылі і гэтым разам.
Надзвычайны і паўнамоцны пасол Беларусі ва Ўкраіне Ігар Сокал заявіў, што ў пэўнай ступені адчувае сваю адказнасьць за тое, што ўкраінскія ўлады не прызналі перамогі Аляксандра Лукашэнкі на выбарах і ня лічаць яго легітымным кіраўніком беларускай дзяржавы.
У часе спэцыяльнай апэрацыі «Палесьсе», якая пачалася 23 лістапада на мяжы Ўкраіны зь Беларусьсю, не зафіксавалі ніводнага парушэньня памежнага рэжыму на ўчастках за межамі пунктаў пропуску.
23 сьнежня мусіў скончыцца тэрмін утрыманьня Паўла пад вартай, але яго адвезьлі ў Сьледчы камітэт, а дома правялі ператрус і канфіскавалі тэхніку.
Народны дэпутат Украіны Яўген Шаўчэнка, які раней актыўна падтрымаў захоп самалёта з Раманам Пратасевічам, заявіў, што на яго завялі крымінальную справу аб дзяржаўнай здрадзе.
Найлепшымі, па вэрсіі экспэртаў Радыё Свабода, кнігамі 2021 году сталі:
Што стала за год з эканомікай, адукацыяй, бізнэсам ды іншымі важнымі для жыцьця беларусаў сфэрамі? Падсумоўваем разам з экспэртамі ў пяці выніковых інтэрвію. Гэтым разам гаворка аб праве.
Прэзыдэнт Радыё Свабода Джэймі Флай выказаўся наконт прызнаньня сілавікамі інтэрнэт-рэсурсаў Радыё Свабода «экстрэмісцкімі фармаваньнямі», арышту журналіста-фрылансера Свабоды Алега Грузьдзіловіча і завядзеньня крымінальнай справы супраць журналіста-фрылансера Свабоды Андрэя Кузьнечыка.
23 сьнежня сілавікі затрымалі ў Менску журналіста-фрылансэра Радыё Свабода Алега Грузьдзіловіча.
З гэтым пытаньнем мы зьвярнуліся да беларускай дзіцячай пісьменьніцы Надзеі Ясьмінска. Прапануем ейны выбар і рэкамэндацыю ад рэдакцыі Радыё Свабода.
Як паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна», палітвязень Дзьмітры Янкоўскі цалкам адбыў пакараньне і выйшаў на волю.
23 сьнежня арыштавалі журналіста Свабоды Алега Грузьдзіловіча.
Стыкеры ня маюць лягатыпу, таму іх можна пампаваць і распаўсюджваць.
Дэпутаты Ровенскай і Львоўскай абласных радаў заклікалі прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага і Вярхоўную Раду «аднавіць гістарычную справядлівасьць» і перайменаваць Расейскую Фэдэрацыю на Масковію, а яе грамадзян называць масквінамі.
Фрылансэра Радыё Свабода Андрэя Кузьнечыка затрымалі 25 лістапада. Пасьля зьмяшчэньня за краты яго двойчы асудзілі на 10 дзён арышту, аднак пасьля адбыцьця пакараньня Андрэя так і ня вызвалілі.
Загрузіць яшчэ