Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бялькевіч, Бахарэвіч, «(Не)расстраляныя». Найлепшыя кнігі 2021 году


Найлепшымі, па вэрсіі экспэртаў Радыё Свабода, кнігамі 2021 году сталі:

у паэзіі — «Сьлёзы на вецер» Дар’і Бялькевіч;
у прозе — «Плошча Перамогі» Альгерда Бахарэвіча;
у непрыдуманай літаратуры — «(Не)расстраляныя» (укладальнікі Сяргей Будкін, Віктар Жыбуль).

Упершыню

Упершыню за амаль дваццацігодзьдзе правядзеньня нашай апытанкі кнігай-пераможцай названая дэбютная. «Сьлёзы на вецер» — першая кніга маладой паэткі Дарʼі Бялькевіч абышла чатырнаццаць названых экспэртамі кніг больш вядомых і больш сталых аўтараў. Віват, Дарʼя!

Упершыню лепшай у прозе названая электронная кніга. Зьмясьціўшы ў сеціве сваю «Плошчу Перамогі» Альгерд Бахарэвіч абяцаў сваім прыхільнікам і папяровае выданьне. Тыя, аднак, ня сталі чакаць традыцыйную кнігу любімага аўтара, а знайшлі, прачыталі і ацанілі электронны фармат. Тэндэнцыя, аднак жа!

Упершыню два аўтары патрапілі ў поле зроку экспэртаў не з адной, а адразу з дзьвюма кнігамі. Гэта празаікі Вінцэсь Мудроў з «Мэліярацыяй з Альбэрам Камю» і «Замеценым сьледам» ды Альгерд Бахарэвіч з «Плошчай Перамогі» і «Тэатрам шчасьлівых дзяцей». У наступным годзе чакаем, хто больш!

Упершыню ў складаньні кніжнага рэйтынгу нашага радыё адмовіліся браць удзел акадэмічныя літаратуразнаўцы. Прыналежнасьць да афіцыйных установаў з нядаўняга часу рэзка зьмяніла іх жаданьні супрацоўніцтва з няўхвальнымі ўладамі мэдыйнымі пляцоўкамі. Гэтак ня будзе вечна!

Упершыню з тае самае прычыны абазнаныя чытачы і кніжныя аглядальнікі, якія працуюць у дзяржаўных культурніцкіх арганізацыях, папрасілі права на псэўданімы. Мы іх зразумелі. Трымайцеся, сябры! Вашы імёны яшчэ ўпрыгожаць беларускую кніжную аналітыку!

Добрых кніг выдаецца ўсё менш

Нашы экспэрты назвалі 60 кніг, якія выйшлі ў 2021 годзе. І гэта на 9 назваў менш, чым летась. А 10–15 гадоў таму ў поле зроку кніжных аглядальнікаў Радыё Свабода трапляла пад сотню выданьняў. Прычынаў такой скарачальнай тэндэнцыі мы бачым, прынамсі, тры. Дзяржаўныя выдавецтвы не прымаюць да друку кнігі аўтараў, якія ня пляскаюць у ладкі дзейнай уладзе. Недзяржаўныя выдавецтвы пераважна малыя і бедныя, таму ня могуць сваім коштам друкаваць бальшыню кніг. Аўтары ж таксама небагатыя, і яны ў ня стане аплачваць выданьне сваіх твораў. Ну, а кнігі самых, так бы мовіць, непрымірымых праціўнікаў цяперашняй улады не бярэцца выдаваць у Беларусі ніхто. Праблемы, якія ўжо зазналі недзяржаўныя выдавецтвы (блякаваньне рахункаў, канфіскацыя аддрукаваных накладаў кніг ды інш.), змушаюць іх быць асьцярожнымі, каб застацца на рынку.

Агульны сьпіс названых кніг

Мы прасілі дзесяцёх нашых экспэртаў назваць кнігі па жанрах: паэзія. проза, нон-фікшын. У кожным пазначыць па 5 пазыцый. І разьмяшчаць іх з увагі на тое, што першая пазыцыя набірае 10 балаў, другая 9, трэцяя 8 і т.д. Але не ва ўсіх экспэртаў, на жаль, хапіла пяці намінантаў у адпаведным жанры. Тым ня менш, атрыманае мы сплюсавалі, зьвялі затым у агульны сьпіс у парадку атрыманых балаў ды вызначылі пераможцаў.

Паэзія:

1. Дарʼя Бялькевіч. «Сьлёзы на вецер». Менск, «Янушкевіч». (72)
2. Ігар Кулікоў. «Вецер нішто і рэха цьмы». Менск, «Янушкевіч». (68)
3. Валянціна Аксак. «Трэці Эдэм». Менск, «Кнігазбор». (68)
4. Наста Кудасава. «Вясна. Вуснам цесна». Менск, «Кнігазбор». (37)
5. Сяргей Астрэйка. «Змагарды кроз». Менск, «Галіяфы». (32)
6. Леанід Дранько-Майсюк. «Скарб». Менск, «Звязда». (28).
7. Павал Дарохін. «Дэкодэр цішыні». Менск, «Галіяфы». (20)
8. Сяргей Законьнікаў. «Вечны пароль». Менск, «Колас». (9)
9. Андрэй Хадановіч. «Фантомныя радасьці/Zabawy fantomowe». Сэйны, «Pogranicze». (8)
10. Генадзь Бураўкін. «Мой боль і запавет». Менск, «Звязда» (7).
11. Анхела Эспіноса Руіс. «Трынаццаць сутак». Глыбокае. (7)
12. Хведар Ільяшэвіч. «Выбранае». Менск, «Кнігазбор». (7)
13. Сяргей Законьнікаў. «Вечны пароль». Менск, «Колас». (6)
14. Пятро Жаўняровіч. «Расторганая прастора». Менск, «Галіяфы». (6)
15. Ян Чыквін. «Пры стале агнявым». Беласток, «Белавежа». (6)

Проза:

1. Альгерд Бахарэвіч. «Плошча Перамогі». «Літрэс». (54)
2. Уладзімер Някляеў. «Гэй Бэн Гіном». Беласток, «Камунікат». (37)
3. Вольга Гапеева. «Самота, што жыла ў пакоі насупраць». Менск, «Галіяфы». (30)
4. «Казкі Рузалі Асьмак». /укл. Антон Ф. Брыль/. Менск, «Янушкевіч». (29)
5. Ганна Севярынец. «Мая школа». Менск, «Лімарыюс». (27)
6. Альгерд Бахарэвіч. «Тэатр шчасьлівых дзяцей». «ЛітРес». (25)
7. Вінцэсь Мудроў. «Мэліярацыя з Альбэрам Камю». Менск, «Кнігазбор». (17)
8. Вінцэсь Мудроў. «Замецены сьлед». Менск, «Кнігазбор». (16)
9. Янка Юхнавец. «Проза». Менск, «Кнігазбор». (16)
10. Сяргей Календа. «Дэкалог». Менск, «Логвінаў». (15)
11. Пятро Васючэнка. «Выбраныя творы». Менск, «Беларуская навука». (15)
12. Сяргей Пляскач. «ДМБ-91: зычу вярнуцца дадому». Менск, «Галіяфы». (15)
13. Максім Клімковіч. «Шкляная лялька». Менск, «Галіяфы».(14)
14. Павал Касьпяровіч. «Чорная рэчка». Менск, «Кнігазбор». (14)
15. Алесь Гародня. «Варта на Рэйне». Менск, «Галіяфы». (10)
16. Ігнат Канчэўскі. «Адвечным шляхам». Менск, «Колас». (9)
17. Віктар Сазонаў. «Генэтычны алфавіт». Беласток, «Ніва». (9)
18. Ганна Янкута. «Кот Шпрот і вежавы гадзіньнік». WerMik Studio & Беларускі ПЭН. (8)
19. Уладзіслаў Галубок. «Выбраныя творы». Менск, «Беларуская навука». (8)
20. Валер Гапееў. «Жэнька — каралева мышак». Менск, «Кнігазбор». (8)
21. Аляксандр Хацкевіч «Замак на ўзгорку». Менск, «Галіяфы». (6)
22. Алесь Бычкоўскі «Дзеці Сільмарыліёна». Менск, «Галіяфы». (6)
23. Васіль Зуёнак. «Паўстанак зь літарай Л». Менск, «Чатыры чвэрці». (6)

Нон-фікшн

1. «(Не)расстраляныя». /укл. Сяргей Будкін, Віктар Жыбуль/. Менск, «Янушкевіч».(54)
2. Максім Жбанкоў. «SloMo». Менск, «Янушкевіч». (33)
3. Сяргей Абламейка. «Невядомы Менск: гісторыя зьнікненьня». «Радыё Свабода». (32)
4. «Максім Багдановіч». /укл. Міхал Бараноўскі/. Менск, «Мастацкая літаратура». (26)
5. Дар’я Бунеева. «Кіч у мастацкай культуры сучаснай Беларусі». Менск, «Беларуская навука». (26)
6. «Мястэчкі і вёскі Беларусі». Падарожжа з Жыгамонтам. Менск, «Беларуская энцыкляпэдыя». (25)
7. Вольга Лабачэўская. «Беларускія посьцілкі і дываны». Менск, «Беларуская навука». (25)
8. «Мінск на старадаўніх картах і планах». /укл. Валянціна Андрэева, Ільля Андрэеў, Павал Растоўцаў/. Менск, «Белкартаграфія». (23)
9. «Трошкі бліжэй да сонца, трошкі далей ад месяца». /укл. Ірына Дубянецкая, Сяргей Санько/. Менск, «Беларуская навука». (18)
10. Сяргей Тарасаў. «Еўфрасіння-Офрасіння-Афрасіння. Яе час, яе крыж». Менск,«Цымбераў». (16)
11. «І немагчымае зрабі!.». Менск, «Тэхналёгія». (15)
12. Вячаслаў Ракіцкі. «Беларускі тэатр на скрыжаваньні лёсаў і эпох». Менск, «Янушкевіч». (13)
13.Тацяна Валодзіна, Уладзімер Лобач. «Далман». Менск, «Беларуская навука». (12)
14. Воля Дзёмка. «Беларускі строй». Менск,«Цымбераў». (10)
15. Міхась Казлоўскі. «Пад сузор’ем веры і надзеі». Менск, «Кнігазбор». (10)
16. Міхась Мушынскі. «Свайму часу і вечнасьці». Менск,«Беларуская навука». (10)
17. «Іван Мележ. Пясьняр Палесься». / укл. Мікола Мятліцкі/. Менск, «Мастацкая літаратура». (9)
18. Станіслаў Александровіч. «Картаграфія Вялікага Княства Літоўскага ад 15 да сярэдзіны 18 стагодзьдзя». Менск, «Тэхналёгія». (9)
19. «Уніяцкія цэрквы Вялікага Княства Літоўскага XVII стагодзьдзя». /укл. Дзяніс Лісейчыкаў/. Менск, «Нацыянальны гістарычны архіў». (8)
20. «Мяне заўсёды ратавала вера». Менск,«Про Хрысто». (7)
21. Kasia Palasatka. «The Belarus Book». «Альтиора Форте». (7)
22. Галіна Флікоп-Сьвіта. «Іканастасы і алтары грэка-каталіцкіх храмаў Беларусі XVII — першай трэці XІX ст. Менск». Менск, «Беларуская навука». (6)

Непераадольная мяжа і кніжны голад

Прапорцыя паміж тымі, да каго мы зьвярталіся з прапановай паўдзельнічаць у апытанцы, і тымі, хто прыняў яе, сёлета склала прыкладна 10:1. Гэта значыць, што мы напісалі каля сотні лістоў тым актыўным чытачам, каго ведалі з мінулых гадоў, і ведаем цяпер па іх водгуках на кніжныя навінкі ў сацыяльных сетках. Колькасьць адмоваў ад удзелу ў праграме тлумачыцца ня толькі рызыкай для тых, хто працуе ў дзяржаўным сэктары Беларусі. Мы ўбачылі, што ўсё ж бальшыня нашых мінулагодніх актыўных чытачоў цяпер ня мае магчымасьці апэратыўна чытаць навінкі, бо вымушаная была зьехаць з краіны. Выдадзеныя ў Беларусі кнігі цяпер да іх трапляюць з вялікімі цяжкасьцямі. На мяжы любыя выданьні ў многіх папросту адбіраюць, кніжныя пасылкі ад сваякоў у іншыя краіны часта не прымаюць з-за сумненьняў работнікаў пошты, што да зьместу кнігаў. Застаецца яшчэ варыянт замоваў праз інтэрнэт. Але кошт гэтых паслугаў для многіх занадта высокі.

А чытаць беларускія навінкі людзі, якія апынуліся ў фактычным выгнаньні з радзімы, проста прагнуць. Гэта пацьвярджае, у тым ліку, і нядаўні тур па Польшчы і Літве Ўладзімера Някляева з яго новым раманам «Гэй Бэн Гіном», што выйшаў у Беластоку. Такіх масавых прэзэнтацыяў беларускіх кніг у іх ніколі не было, прызнаваліся арганізатары імпрэзаў. Людзі куплялі па некалькі асобнікаў кнігі: сабе і сябрам, якія не змаглі прыйсьці.

Тут ёсьць і адваротны бок сытуацыі. Выдадзенае за мяжой практычна недасяжнае чытачам на радзіме. Па абодва бакі жалезнага дроту чытачы апынуліся абдзеленымі беларускай кнігай. І гэта адно з тлумачэньняў, чаму расьце папулярнасьць электронных выданьняў.

Псэўданімы як новая рэальнасьць

І гэтую рэальнасьць мы мусім прыняць. Хтосьці можа запярэчыць: маўляў, за мянушкамі сурʼёзныя людзі не хаваюцца. Ды і ўвогуле за не сваім імем можна кагосьці і прыдумаць. Адказваем: сапраўдныя імёны ўсіх нашых экспэртаў ёсьць у нашым бюро і назавем мы іх толькі калі будзем перакананыя, што гэтым людзям нішто і ніхто не пагражае.

Як галасавалі нашы экспэрты

Аксана Данільчык, паэтка, перакладчыца, літаратуразнаўца

Паэзія:

1. Сяргей Астрэйка. «Змарагды кроз». Менск,«Галіяфы».
2. Ігар Кулікоў. «Вецер нішто і рэха цьмы». Менск,«Янушкевіч».
3. Валянціна Аксак. «Трэці Эдэм». Менск, «Кнігазбор».
4. Дарʼя Бялькевіч. «Сьлёзы на вецер». Менск, «Янушкевіч».
5. Ян Чыквін. «Пры стале агнявым». Беласток, «Белавежа».

Проза:

1. Алесь Гародня. «Варта на Рэйне». Менск, «Галіяфы».
2. Альгерд Бахарэвіч. «Плошча Перамогі». Менск, «ЛітРес».
3. Вольга Гапеева. «Самота, што жыла ў пакоі насупраць». Менск,«Галіяфы».
4. Павал Касьпяровіч. «Чорная рэчка». Менск, «Кнігазбор».
5. «Казкі Рузалі Асьмак». / укл. Антона Ф. Брыля/. Менск, «Янушкевіч».

Нон-фікшн:

1. Міхась Мушынскі. «Свайму часу і вечнасьці». Менск, «Беларуская навука».
2. «(Не)расстраляныя». /укл. Сяргей Будкін, Віктар Жыбуль/. Менск, «Янушкевіч».
3. «Максім Багдановіч». /укл. Міхал Бараноўскі/. Менск, «Мастацкая літаратура».
4. «Мяне заўсёды ратавала вера». Менск,«Про Хрысто».
5. Сяргей Абламейка. «Невядомы Менск: гісторыя зьнікненьня». «Радыё Свабода».

Ева Вайтоўская, літаратарка

Паэзія:

1. Дарʼя Бялькевіч. «Сьлёзы на вецер». Менск, «Янушкевіч».
2. Сяргей Законьнікаў. «Вечны пароль». Менск, «Колас».
3. Ігар Кулікоў. «Вецер нішто і рэха цьмы». Менск, «Янушкевіч».
4. Валянціна Аксак. «Трэці Эдэм». Менск, «Кнігазбор».
5. Павал Дарохін. «Дэкодэр цішыні». Менск, «Галіяфы».

Проза:

1. Альгерд Бахарэвіч. «Плошча Перамогі». «Літрэс».
2. «Казкі Рузалі Асьмак». /укл. Антон Ф. Брыль/. Менск, «Янушкевіч».
3. Сяргей Календа. «Дэкалог». Менск, «Логвінаў».
4. Ганна Севярынец. «Мая школа». Менск, «Лімарыюс».
5. Вольга Гапеева. «Самота, што жыла ў пакоі насупраць». Менск, «Галіяфы».

Нон-фікшн:

1. «(Не)расстраляныя». /укл. Сяргей Будкін, Віктар Жыбуль/. Менск, «Янушкевіч».
2. «Трошкі бліжэй да сонца, трошкі далей ад месяца». /укл. Ірына Дубянецкая, Сяргей Санько/. Менск, «Беларуская навука».
3. Сяргей Абламейка. «Невядомы Менск: гісторыя зьнікненьня». «Радыё Свабода».
4. Вячаслаў Ракіцкі. «Беларускі тэатр на скрыжаваньні лёсаў і эпох». Менск, «Янушкевіч».
5. Максім Жбанкрў. «SloMo». Менск, «Янушкевіч».

Яська, кнігар з-пад шыбеніцы

Паэзія:

1. Ігар Кулікоў. «Вецер нішто і рэха цьмы». Менск, «Янушкевіч».
2. Наста Кудасава. «Вясна. Вуснам цесна». Менск, «Кнігазбор».
3. Валянціна Аксак. «Трэці Эдэм». Менск, «Кнігазбор».
4. Павал Дарохін. «Дэкодэр цішыні». Менск, «Галіяфы».
5. Дарʼя Бялькевіч. «Сьлёзы на вецер». Менск, «Янушкевіч».

Проза:

1. Альгерд Бахарэвіч. «Плошча Перамогі». «ЛітРес».
2. Вольга Гапеева. «Самота, што жыла ў пакоі насупраць». Менск, «Галіяфы».
3. Вінцэсь Мудроў. «Мэліярацыя з Альбэрам Камю». Менск, «Кнігазбор».
4. Сяргей Календа. «Дэкалог». Менск, «Логвінаў».
5. Аляксандр Хацкевіч. «Замак на ўзгорку». Менск, «Галіяфы».

Нон-фікшн:

1. Воля Дзёмка. «Беларускі строй». Менск, «Цымбераў».
2. Вольга Лабачэўская. «Беларускія посьцілкі і дываны». Менск, «Беларуская навука».
3. Максім Жбанкоў. «SloMo». Менск, «Янушкевіч».
4. «Мінск на старадаўніх картах і планах». /укл. Валянціна Андрэева, Ільля Андрэеў, Павал Растоўцаў/. Менск, «Белкартаграфія».
5. Сяргей Тарасаў. «Еўфрасіння-Офрасіння-Афрасіння. Яе час, яе крыж». Менск, «Цымбераў».

Гражына, незалежная кнігараспаўсюдніца

Паэзiя:

1. Леанід Дранько-Майсюк. «Скарб». Менск, «Звязда».
2. Наста Кудасава. «Вясна. Вуснам цесна». Менск, «Кнігазбор».
3. Дар"я Бялькевіч. «Сьлёзы на вецер». Менск, «Янушкевіч».
4. Генадзь Бураўкін. «Мой боль і запавет». Менск, «Звязда».
5. Валянціна Аксак. «Трэці Эдэм». Менск, «Кнігазбор».

Проза:

1. Ганна Севярынец. «Мая школа». Менск, «Лімарыюс».
2. Ігнат Канчэўскі. «Адвечным шляхам». Менск, «Колас».
3. Уладзіслаў Галубок. «Выбраныя творы». Менск, «Беларуская навука».
4. Пятро Васючэнка. «Выбраныя творы». Менск, «Беларуская навука».

Нон-фікшн:

1. «Мястэчкі і вёскі Беларусі». Падарожжа з Жыгамонтам. Менск, «Беларуская энцыкляпэдыя».
2. Вольга Лабачэўская. «Беларускія посьцілкі і дываны». Менск, «Беларуская навука».
3. Дар"я Бунеева. «Кіч у мастацкай культуры сучаснай Беларусі». Менск, «Беларуская навука».
4. Kasia Palasatka. «The Belarus Book». «Альтиора Фортe».
5.Тацяна Валодзіна, Уладзімер Лобач. «Далман». Менск, «Беларуская навука».

Алег Улісовіч, кніжны аглядальнік

Паэзія:

1. Дарʼя Бялькевіч. «Сьлёзы на вецер». Менск, «Янушкевіч».
2. Наста Кудасава. «Вясна. Вуснам цесна». Менск, «Кнігазбор».
3. Сяргей Астрэйка. «Змарагды кроз». Менск, «Галіяфы».
4. Хведар Ільяшэвіч. «Выбранае». Менск, «Кнігазбор».
5. Пятро Жаўняровіч. «Расторганая прастора». Менск, «Галіяфы».

Проза:

1. Альгерд Бахарэвіч. «Плошча Перамогі». «ЛітРес».
2. Альгерд Бахарэвіч. «Тэатр шчасьлівых дзяцей». «ЛітРес».
3. Ганна Янкута. Кот Шпрот і вежавы гадзіньнік. «WerMik Studio & Беларускі ПЭН». (8)
4. «Казкі Рузалі Асьмак». /укл. Антон Ф. Брыль/. Менск, «Янушкевіч».
5. Янка Юхнавец. «Проза». Менск, «Кнігазбор».

Нон-фікшн:

1. «(Не)расстраляныя». /укл. Сяргей Будкін, Віктар Жыбуль/. Менск, «Янушкевіч».
2. «Мінск на старадаўніх картах і планах». /укл. Валянціна Андрэева, Ільля Андрэеў, Павал Растоўцаў/.
3. Сяргей Абламейка. «Невядомы Менск: гісторыя зьнікненьня». «Радыё Свабода».
4. «І немагчымае зрабі!.». Менск, «Тэхналёгія».
5. Тацяна Валодзіна, Уладзімер Лобач. «Далман». Менск, «Беларуская навука».

Алена Вешторт, чытачка са стажам

Паэзія:

1. Наста Кудасава. «Вясна. Вуснам цесна». Менск, «Кнігазбор».
2. Валянціна Аксак. «Трэці Эдэм». Менск, «Кнігазбор».
3. Ігар Кулікоў. «Вецер нішто і рэха цьмы». Менск, «Янушкевіч».
4. Дарья Бялькевіч. «Сьлёзы на вецер». Менск, «Янушкевіч».

Проза:

1. Янка Юхнавец. «Проза». Менск, «Кнігазбор».
2. Вінцэсь Мудроў. «Мэліярацыя з Альбэрам Камю». Менск, «Кнігазбор».
3. Валеры Гапееў. «Жэнька — каралева мышак». Менск, «Кнігазбор».
4. Уладзімер Някляеў. «Гэй Бэн Гіном». Беласток, «Камунікат».
5. Алесь Бычкоўскі. «Дзеці Сільмарыліёна». Менск, «Галіяфы».

Нон-фікшн:

1. Міхась Казлоўскі. «Пад сузор’ем веры і надзеі». Менск, «Кнігазбор».
2. Дарʼя Бунеева. «Кіч у мастацкай культуры сучаснай Беларусі». Менск, «Беларуская навука».
3. «Уніяцкія цэрквы Вялікага Княства Літоўскага XVII стагодзьдзя». /укл. Дзяніс Лісейчыкаў/. Менск, «Нацыянальны гістарычны архіў».
4. «Мястэчкі і вёскі Беларусі». Падарожжа з Жыгамонтам. Менск, «Беларуская энцыкляпэдыя».

Аксана Спрынчан, паэтка, рэдактарка, культуроляг

Паэзія:

1. Валянціна Аксак. «Трэці Эдэм». Менск, «Кнігазбор».
2. Леанід Дранько-Майсюк. «Скарб». Менск, «Звязда».
3. Ігар Кулікоў. «Вецер нішто і рэха цьмы». Менск, «Янушкевіч».
4. Павал Дарохін. «Дэкодэр цішыні». Менск, «Галіяфы».
5. Сяргей Законьнікаў. «Вечны пароль» Менск, «Колас».

Проза:

1. Уладзімер Някляеў. «Гэй бэн гіном». Беласток, «Камунікат».
2. Вінцэсь Мудроў. «Замецены сьлед». Менск, «Кнігазбор».
3. Максім Клімковіч. «Шкляная лялька». Менск, «Галіяфы».
4. Павал Касьпяровіч. «Чорная рэчка». Менск, «Кнігазбор».
5. Васіль Зуёнак. «Паўстанак зь літарай Л». Менск, «Чатыры чвэрці».

Нон-фікшн:

1 «Максім Багдановіч». / укл. Міхал Бараноўскі/. Менск, «Мастацкая літаратура».
2. «Іван Мележ. Пясьняр Палесься». / укл. Мікола Мятліцкі/. Менск, «Мастацкая літаратура».
3. «Мястэчкі і вёскі Беларусі». Падарожжа з Жыгамонтам. Менск, «Беларуская Энцыкляпэдыя».
4. Вольга Лабачэўская. «Беларускія посьцілкі і дываны». Менск, «Беларуская навука».
5. Галіна Флікоп-Сьвіта. «Іканастасы і алтары грэка-каталіцкіх храмаў Беларусі XVII — першай трэці XІX ст». Менск, «Беларуская навука».

Эліна Сьвірыдовіч, субʼектыўная чытачка

Паэзія:

1. Валянціна Аксак «Трэці Эдэм». Менск, «Кнігазбор».
2. Леанід Дранько-Майсюк. «Скарб». Менск, «Звязда».
3. Дарʼя Бялькевіч. «Сьлёзы на вецер». Менск, «Янушкевіч».
4. Ігар Кулікоў. «Вецер нішто і рэха цьмы». Менск, «Янушкевіч».
5. Сяргей Астрэйка. «Змагарды кроз», Менск, «Галіяфы».

Проза:

1. Уладзімір Някляеў. «Гэй Бэн гіном». Беласток, «Kaмунікат».
2. Альгерд Бахарэвіч. «Плошча Перамогі». «ЛітРес».
3. Альгерд Бахарэвіч. «Тэатр шчасьлівых дзяцей». «ЛітРес».
4. Вольга Гапеева. «Самота, што жыла ў пакоі насупраць». Менск, «Галіяфы».
5. Сяргей Пляскач. «ДМБ-91: зычу вярнуцца дадому». Менск, «Галіяфы».

Нон-фікшн:

1. Сяргей Абламейка. «Невядомы Менск: гісторыя зьнікненьня». «Радыё Свабода».
2. «Трошкі бліжэй да Сонца, трошкі далей ад Месяца». /укл. Ірына Дубянецкая, Сяргей Санько/. Менск, «Беларуская навука».
3. «(Не)расстраляныя». /укл. Сяргей Будкін, Віктар Жыбуль/. Менск, «Янушкевіч».
4. Максім Жбанкоў. «SloMo». Менск, «Янушкевіч».
5. Вячаслаў Ракіцкі. «Беларускі тэатр на скрыжаванні лёсаў і эпох». Менск, «Янушкевіч».

Наста Пабягунская, заўсёдніца кнігарняў

Паэзія:

1. Дар’я Бялькевіч. «Сьлёзы на вецер». Менск, «Янушкевіч».
2. Ігар Кулікоў. «Вецер нішто і рэха цьмы». Менск, «Янушкевіч».
3. Сяргей Астрэйка. «Змарагды кроз». Менск, «Галіяфы».

Проза:

1. Ганна Севярынец. «Мая школа». Менск, «Лімарыюс».
2. Сяргей Пляскач. «ДМБ-91: зычу вярнуцца дадому». Менск, «Галіяфы».
3. Альгерд Бахарэвіч. «Тэатр шчасьлівых дзяцей». «ЛітРес».
4. «Казкі Рузалі Асьмак». /укл. Антон Ф. Брыль/. Менск, «Янушкевіч».
5. Альгерд Бахарэвіч. «Плошча Перамогі». «ЛітРес».

Нон-фікшн:

1. «(Не)расстраляныя». /укл. Сяргей Будкін, Віктар Жыбуль/. Менск, «Янушкевіч».
2. Дар’я Бунеева. «Кіч у мастацкай культуры сучаснай Беларусі». Менск, «Беларуская навука».
3. «Максім Багдановіч»/. укл. Міхал Бараноўскі/. Менск, «Мастацкая літаратура».
4. «Мінск на старадаўніх картах і планах». /укл. Валянціна Андрэева, Ільля Андрэеў, Павал Растоўцаў/. Менск, «Белкартаграфія».
5. Максім Жбанкоў. «SloMo». Менск, «Янушкевіч».

Алесь Аркуш, літаратар, выдавец

Паэзія

1. Валянціна Аксак. «Трэці Эдэм». Менск, «Кнігазбор».
2. Ігар Кулікоў. «Вецер нішто і рэха цьмы». Менск, «Янушкевіч».
3. Андрэй Хадановіч. «Фантомныя радасьці/Zabawy fantomowe». Сэйны, «Pogranicze».
4. Анхела Эспіноса Руіс. «Трынаццаць сутак». Глыбокае.
5. Дар"я Бялькевіч. «Сьлёзы на вецер». Менск, «Янушкевіч».

Проза:

1. Уладзімер Някляеў. «Гэй Бэн Гіном». Беласток, «Kaмунікат».
2. Віктар Сазонаў. «Генэтычны алфавіт». Беласток, «Ніва».
3. Пятро Васючэнка. «Выбраныя творы». Менск, " Беларуская навука».
4. Вінцэсь Мудроў. «Замецены сьлед». Менск, «Кнігазбор».
5. Максім Клімковіч. «Шкляная лялька». Менск, «Галіяфы».

Нон-фікшн:

1. Сяргей Тарасаў. «Еўфрасіння-Офрасіння-Афрасіння. Яе час, яе крыж». Менск, «Цымбераў».
2. Станіслаў Александровіч. «Картаграфія Вялікага Княства Літоўскага ад 15 да сярэдзіны 18 стагодзьдзя». Менск, «Тэхналёгія».
3. «І немагчымае зрабі!.». Менск, «Тэхналёгія».
4. «(Не)расстраляныя». /укл. Сяргей Будкін, Віктар Жыбуль/. Менск, «Янушкевіч».
5. Максім Жбанкоў. «SloMo». Менск, «Янушкевіч».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG