Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«І сьвята ня сьвята, калі сэрца за кратамі». Naviband прэзэнтавалі калядную песьню «Сумнае сьвята». ВІДЭА


Арцём Лук’яненка і Ксенія Жук

Удзельнікі конкурсу «Эўравізіі» ад Беларусі (2017), музыкі  гурту Naviband Арцём Лук’яненка і Ксенія Жук выпусьцілі да Калядаў новую кампазыцыю «Сумнае сьвята».

І сьвята ня сьвята, калі сэрца за кратамі
І сонца ня сьвеціць, калі ўсе вінаватыя
Я бачу надзею насупраць адкрытых вачэй

Як расказаў Свабодзе аўтар словаў і музыкі Арцём Лук’яненка, «гэта песьня пра цяперашні стан нашай душы стасоўна сьвятаў і ўсяго, што адбываецца ў Беларусі».

Песьня нарадзілася ў Беларусі, калі Арцём ехаў у цягніку. «Пасьля прыехалі нашыя хлопцы, мы ўсе сабраліся, запісалі яе лайвам і зьнялі відэа. Словы ня трэба тлумачыць, пасыл усім зразумелы», — кажа Арцём Лукʼяненка і зычыць усім шчасьлівых Калядаў.

Сумнае сьвята на халодным акне
Ты намалюеш сабе шчасьце і мне
Зоркай Вэнэраю зазьзяеш усьлед
І не заўважыш як хутка ўсё міне

Ціха зьбярэмся і запалім агні
Нельга забыцца і няпроста забыць
Чаканьне цуду як бясконцы прамень
Хай не заўважым як гэта ўсё міне

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG