Лукашэнка адмаўляе удзел Беларусі ў вайне Расеі супраць Украіны. Афіцыйны Кіеў кажа пра адваротнае.
Вядомыя сьпевакі, спартоўцы, іншыя знакамітыя асобы апублікавалі відэазвароты да беларускіх вайскоўцаў, каб не дапусьціць іх удзелу ў вайне на баку расейскіх акупацыйных войскаў.
У склад дэлегацыі Ўкраіны на перамовах з расейцамі ў Гомлі ўваходзіў раднік Уладзіміра Зяленскага Міхаіл Падаляк. Ён вучыўся і працаваў у Беларусі, пакуль яго не дэпартавалі за крытыку Лукашэнкі ў 2004 годзе.
Дзяржаўная служба надзвычайных сытуацыяў Украіны паведаміла аб спыненьні абстрэлаў з боку расейскіх войскаў.
На выхадных у інтэрнэце зьяўляліся паведамленьні, што Беларусь ужо фармуе брыгады, якія маюць удзельнічаць у вайне ва Ўкраіне на расейскім баку.
Беларус Аляксандар Наўковіч зьехаў з Радзімы пасьля перасьледу. З кастрычніка 2021 году ён жыў ва ўкраінскім Львове, затым перабраўся ў Польшчу. «Ехаў дапамагаць украінцам ваяваць. Польскія памежнікі прапусьцілі, украінскія — завярнулі», — расказаў Аляксандар.
Кіраўнік Харкаўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Алег Сінягубаў паведаміў аб арышце мэра гораду Паўднёвы (укр. Південний) Аляксандра Бруханава, кіраўніка мясцовай паліцыі і ўчастковага інспэктара.
У Львоўскай вобласьці Ўкраіны, у сяле Сакольнікі, 28 лютага пахавалі 21-гадовага ўкраінскага афіцэра, камандзіра танка Віталя Сапілу, паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода.
28 лютага ў судзе Заводзкага раёну Менску ў 14:30 пачынаюць судзіць галоўнага рэдактара «Нашай нівы» Ягора Марціновіча і кіраўніка аддзелу маркетынгу і рэклямы выданьня Андрэя Скурко.
Асноўная частка параненых расейскіх вайскоўцаў паступае ў Мазырскі шпіталь Гомельскай вобласьці.
Дзяржаўнае прадпрыемства «Енергоатом», якое зьяўляецца апэратарам усіх дзейных атамных электрастанцый ва Ўкраіне, афіцыйна заявіла, што інфармацыя аб страце кантролю над Запароскай АЭС не адпавядае рэчаіснасьці.
У заяве, адрасаванай сусьветнай супольнасьці, стваральнікі камітэту назвалі ўварваньне ва Ўкраіну ваенным злачынствам.
Лякальныя акцыі пратэсту супраць расейскага ўварваньня ва Ўкраіну прайшлі 27 лютага ў Менску і розных гарадах Беларусі. Акцыі супалі з асноўным днём галасаваньня на рэфэрэндуме аб зьмяненьні Канстытуцыі, які мае на мэце яшчэ больш умацаваць уладу Аляксандра Лукашэнкі.
У Беларусі 27 лютага — асноўны дзень галасаваньня на рэфэрэндуме аб зьменах у Канстытуцыі. Многія жыхары краіны адгукнуліся на заклік лідэраў апазыцыі прыходзіць на ўчасткі а 14-й гадзіне. Пра свой досьвед удзелу ў рэфэрэндуме Свабодзе расказалі трое менчукоў.
У камэнтары для Свабоды Ціханоўская расказала, хто можа спыніць магчымае ўварваньне беларускага войска ва Ўкраіну.
Такой акцыяй мясцовая беларуская дыяспара выказала пратэст супраць адмовы ЦВК Беларусі адкрыць замежныя ўчасткі для галасаваньня.
У Расеі 27 лютага на антываенных акцыях затрымалі больш за 460 чалавек. Такія зьвесткі прыводзіць расейскі праваабарончы праект «ОВД-Инфо» на 16:45 маскоўскага часу.
Як перадае расейскае агенцтва РИА Новости, Пуцін аддаў такі загад на сустрэчы ў Крамлі міністру абароны Сяргею Шайгу і начальніку генэральнага штабу Валерыю Герасімаву.
Канцлер Нямеччыны Оляф Шольц выступіў на тэрміновай сэсіі Бундэстагу з прамовай, прысьвечанай расейскаму ўварваньню ва Ўкраіну. Ён назваў яго «паваротным пунктам», у тым ліку ў палітыцы Нямеччыны.
Загрузіць яшчэ