Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Харкаўскай вобласьці арыштавалі мэра і кіраўніка паліцыі, якія сталі на бок расейскіх войскаў


Наступствы абстрэлу жылога дому ў Харкаве расейскімі войскамі
Наступствы абстрэлу жылога дому ў Харкаве расейскімі войскамі

Кіраўнік Харкаўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Алег Сінягубаў паведаміў аб арышце мэра гораду Паўднёвы (укр. Південний) Аляксандра Бруханава, кіраўніка мясцовай паліцыі і ўчастковага інспэктара.

«Сёньня адбылася спэцыяльная апэрацыя. Затрыманыя паводле артыкулу аб здрадзе дзяржаве. Гэта варта разумець тым, хто яшчэ не разумее, што ў нас вайна і можна дазволіць сабе дамаўляцца з ворагам», — паведаміў Алег Сінягубаў на сэлектарнай нарадзе з кіраўнікамі раённых адміністрацыящ Харкаўскай вобласьці.

«Мы не дазволім здаць ніводнага сантымэтру нашай зямлі. Гэта ня проста словы. Вайскоўцы на справе папярэджваюць, што затрыманьнем яны паказалі ляяльнасьць. Далей будуць расстрэльваць на месцы», — заявіў ён.

Сёньня ў Харкаве і Харкаўскай вобласьці працягваюцца моцныя абстрэлы з боку расейскіх войскаў. Улады кажуць пра вялікую колькасьць забітых і параненых.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG