Пакуль пад Гомлем ідуць перамовы, расейскія войскі абстрэльваюць жылыя масівы Харкава. Ёсьць ахвяры

Абстраляны жылы дом у Харкаве, 26 лютага
Абстраляны жылы дом у Харкаве, 26 лютага

Як паведамляюць гарадзкія тэлеграм-каналы Харкава, расейцы другі дзень запар моцна абстрэльваюць горад і асабліва жылыя масівы.

Паводле папярэдніх зьвестак, 14 асобаў атрымалі раненьні і тры чалавекі загінулі.

Гарадзкія ўлады абвясьцілі, што камэнданцкі час у сувязі з гэтым пераносіцца на раней — з 16:00, а ў Харкаўскай вобласьці — з 15:00.

Мэр Харкава заклікаў валянтэраў на дапамогу для развозу хлеба ў гандлёвыя сеткі.
Дарадца Офісу прэзыдэнта паведаміў, што ў Харкаве і Харкаўскай вобласьці вельмі складаная ваенная сытуацыя.

​
XS
SM
MD
LG