Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін загадаў Міністэрству абароны перавесьці расейскія ядзерныя сілы ў адмысловы рэжым баявога дзяжурства


Каляж
Каляж

Як перадае расейскае агенцтва РИА Новости, Пуцін аддаў такі загад на сустрэчы ў Крамлі міністру абароны Сяргею Шайгу і начальніку генэральнага штабу Валерыю Герасімаву.

Пуцін спаслаўся на «агрэсіўныя выказваньні» ў адрас Расеі з боку «найвышэйшых службовых асобаў вядучых краін NATO».

Пуцін таксама назваў уведзеныя супраць Расеі санкцыі «нелегітымнымі».

Што такое сілы стрымліваньня і пры чым тут ядзерная зброя?

Стратэгічныя сілы стрымліваньня — гэта «аснова баявой моцы Ўзброеных сіл Расеі, прызначаныя для стрымліваньня агрэсіі супраць Расеі і яе саюзьнікаў, а таксама разгрому агрэсара ў вайне з прымяненьнем розных відаў зброі, у тым ліку ядзернай», пазначана на сайце Мінабароны РФ.

Стратэгічныя сілы стрымліваньня ўключаюць:

  • Стратэгічныя наступальныя сілы (СНС) і Стратэгічныя абарончыя сілы (САС).
  • Аснову СНС, абсталяваных ракетнымі і авіяцыйнымі комплексамі міжкантынэнтальнай далёкасьці, высокадакладную зброю вялікай далёкасьці складаюць стратэгічныя ядзерныя сілы, у якія ўваходзяць Ракетныя войскі стратэгічнага прызначэньня.
  • У склад СНС таксама ўваходзяць стратэгічныя няядзерныя сілы як сілы падвойнага прызначэньня — злучэньні і часткі стратэгічных і далёкіх бамбавікоў ДА ВПС, а таксама падводныя лодкі, надводныя караблі і марская ракетаносная авіяцыя ВМФ са звычайнай высокадакладнай зброяй вялікай далёкасьці.
  • Аснову САС складаюць баегатовыя сілы і сродкі Войск паветрана-касьмічнай абароны, якія ўключаюць у сябе сыстэму папярэджаньня аб ракетным нападзе, сыстэму кантролю касьмічнай прасторы, супрацьракетнай абароны і супрацькасьмічнай абароны, супрацьпаветранай абароны.
  • Аснову СОС складаюць боегатовыя сілы і сродкі Войск паветрана-касмічнай абароны ўключаюць у сябе сістэму папярэджання аб ракетным нападзе, сістэму кантролю касмічнай прасторы, супрацьракетнай абароны і супрацькасмічнай абароны, супрацьпаветранай абароны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG