Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Сказалі, што беларусы разам з расейцамі — неўязныя». Беларус хацеў дапамагаць украінцам бараніць краіну, але яго не пусьцілі


Сьцяг беларускіх добраахвотнікаў з атраду «Пагоня»
Сьцяг беларускіх добраахвотнікаў з атраду «Пагоня»

Беларус Аляксандар Наўковіч зьехаў з Радзімы пасьля перасьледу. З кастрычніка 2021 году ён жыў ва ўкраінскім Львове, затым перабраўся ў Польшчу. «Ехаў дапамагаць украінцам ваяваць. Польскія памежнікі прапусьцілі, украінскія — завярнулі», — расказаў Аляксандар.

«Украінскія памежнікі спыталі: „Чаго ты да нас едзеш?“ Кажу: ваяваць за вашу краіну. У Кіеве беларускія атрады, да іх еду. Мне сказалі: расейцы і беларусы да нас неўязныя. Дажыліся — сталі ворагамі Ўкраіны! Крывёй нават ня змыць гэты сорам», — кажа беларус.

Украінскія памежнікі параілі яму тэлефанаваць ва ўкраінскія мясцовыя органы ўлады — патрэбны ён там ці не. «Напісаў знаёмым. Чакаю, што скажуць. Ацэньваць дзеяньні ўкраінскіх памежнікаў не бяруся — я іх разумею», — дадаў Аляксандар.

Многія беларусы, якія жывуць у Польшчы пасьля перасьледу на Радзіме, цяпер дапамагаюць украінскім уцекачам на мяжы.

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заклікаў іншаземцаў, якія хочуць далучыцца да супраціву расейскім вайскоўцам, прыбыць ва Ўкраіну і папоўніць сілы тэрытарыяльнай абароны.

«Што цяпер не прапускаюць беларусаў — тыповая зьява, бо КДБ, ФСБ пад выглядам беларусаў, якія хочуць ваяваць за Ўкраіну, могуць падсоўваюць агентуру. Украінцы разглядаюць беларусаў як патэнцыйных дывэрсантаў і наводчыкаў. Мы шмат гадоў спрабавалі пераканаць украінцаў, што Лукашэнка і Беларусь — гэта ня тоесныя паняцьці. І цяпер, калі ён нічога не кантралюе, калі ён прапусьціў расейскія войскі зь Беларусі, для ўкраінцаў гэта вельмі балючая траўма. Дзякуючы нелегітымнаму мы сталі ворагамі для ўкраінцаў», — патлумачыў заснавальнік «Белага Легіёну» Сяргей Бульба, які жыве ва Ўкраіне.

Ён кажа, што беларусам ва Ўкраіне цяпер цяжка: калі ўкраінцы бачаць аўтамабіль на беларускіх нумарах, то ўзьнікае шмат пытаньняў.

«Тым ня менш беларусы, якія былі ўдзельнікамі баявых дзеяньняў 2014–2015 гадоў, пайшлі ваяваць ізноў — іх узялі без пытаньняў, бо яны сябе добра зарэкамэндавалі. Пайшлі нашы ў батальён „Азоў“. Праблемы ў іх ёсьць з рыштункам, бронекамізэлькамі, шукаем на гэта сродкі. У тэрытарыяльнай абароне некаторым беларусам прапанавалі гумовы дручок і патруляваць вуліцы», — дадаў Бульба.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG