Зьезьдзілі на памежны пераход «Брузгі-Кузьніца» і паглядзелі, што там адбываецца пасьля закрыцьця мяжы. Выехаць зь Беларусі не рызыкавалі — на мяжы не далі гарантыяў, што пусьцяць дадому.
Шэраг установаў у Менску, якія з розных прычын не працавалі 26 кастрычніка, зачыняюцца паводле рашэньня санітарна-эпідэміялягічнай службы і Міністэрства аховы здароўя.
970 новых выпадкаў каранавірусу за суткі зафіксавалі ў Беларусі 30 кастрычніка. Гэта афіцыйная статыстыка Мінздароўя. Свабода разабралася, што цяпер адбываецца з эпідэміяй і якія меры раяць спэцыялісты.
Замена работнікам, якія страйкуюць на найбуйнейшым горадзенскім хімічным прадпрыемстве, мае прыехаць на завод з 2 лістапада. Пра гэта паведамляе страйкам «Азоту».
Са сталічнага мэдунівэрсытэту выключылі 22 студэнты. Стараста патоку пэдыятрычнага факультэта БДМУ ня можа стрымаць сьлёз: «Адлічылі самых лепшых — двух старастаў груп, якія ня толькі добра вучацца, але і працуюць у дзіцячых шпіталях». Свабода пагаварыла з адлічанымі студэнтамі-мэдыкамі.
Грамадзкі актывіст Станіслаў Паўлінковіч прызнаны Магілёўскім раённым судом вінаватым у абразе судзьдзі падчас выкананьня ёю службовых абавязкаў.
У другой палове дня 29 кастрычніка зьявіліся зьвесткі аб закрыцьці мяжы з Польшчай, Літвой і Ўкраінай — беларусы масава скардзяцца, што ня могуць вярнуцца на радзіму.
Дэкан факультэта кампутарных сыстэм і сетак БДУІР Марына Лукашэвіч падала заяву аб звальненьні.
У верасьні дзяўчыну выключылі з навучальнай установы, калі яна легла ў шпіталь
26 кастрычінка Аляксей Карымаў абвясьціў, што далучыўся да народнага страйку, і ня выйшаў на працу. На наступны дзень яго выклікала дырэктарка і паведаміла, што ён звольнены.
У Горацкім раённым судзе паведамілі, што герояў відэазвароту прызналі вінаватымі ў парушэньні парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў.
Натальля Суслава ўдзельнічала ў акцыях пратэсту, якія праходзілі ўвосень у Гомлі
Па дзяржаўных прадпрыемствах і арганізацыях прафсаюзы разаслалі плянаваныя «папраўкі ў Канстытуцыю». Мэта рассылкі — каб працоўныя калектывы азнаёміліся зь імі і «ўхвалілі».
Зьявіўся загад аб звальненьні 12 чалавек на «Азоце». Аднаму работніку далі 30 сутак арышту. Зьмены ў некаторых цэхах пераймаць няма каму — на дапамогу прыходзіць начальства, стажоры і тыя, хто не страйкуе.
Кіраўніцтва шпіталя запэўніла, што звальняць за палітычныя перакананьні нікога ня будзе
Гісторыку Алесю Краўцэвічу з Горадні 28 кастрычніка прысудзілі 270 рублёў штрафу. Ён выйшаў з ізалятара на волю і расказаў, як адседзеў трое сутак.
Трох работнікаў Менскага заводу колавых цягачоў звольнілі за ўдзел у страйку — Дзьмітрыя Кананка, Аляксандра Лаўрыновіча і Віктара Чайкоўскага. Свабода пагутарыла са звольненымі страйкоўцамі.
Тры дні ён правёў у ізалятары.
На гэтыя няпростыя часы некаторыя людзі рэагуюць так — перасталі чытаць навіны і сачыць за падзеямі ў краіне
Адміністрацыя «стараецца зрабіць выгляд, што нічога не адбываецца і заняткі праводзяцца ў штатным рэжыме»
Загрузіць яшчэ