Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве ў журналістаў «Белсату» міліцыя забрала тэхніку


Рабочы стол без кампутара пасьля ператрусу.
Рабочы стол без кампутара пасьля ператрусу.

У магілёўскіх журналістаў Аліны Скрабуновай і Аляксандра Сідарэўскага, якія супрацоўнічаюць з тэлеканалам «Белсат», супрацоўнікі Ленінскага аддзелу міліцыі забралі кампутары, тэлефоны, фота- і відэатэхніку. Іх вінавацяць у супрацоўніцтве з замежным мэдыя без акрэдытацыі.

Агляд кватэры і машыны праводзілі паводле пастановы пракурора. Як кажуць журналісты, вобшукам кіраваў супрацоўнік Ленінскага аддзелу міліцыі Башарымаў. Ніякіх папераў, якія ўзаконьваюць выманьне тэхнікі, міліцыянты журналістам не пакінулі.

Аліна Скрабунова
Аліна Скрабунова

Скрабунову і Сідарэўскага затрымалі ў другой палове дня ў цэнтру гораду, калі яны ехалі на разгляд крымінальнай справы супраць былой чыноўніцы Ірыны Жабаравай. Тры гадзіны іх пратрымалі ў міліцыі без складаньня пратаколу. Затым Скрабунову павезьлі дамоў і там учынілі ператрус.

Аляксандар Сідарэўскі
Аляксандар Сідарэўскі

Нагодай для затрыманьня і ператрусу стаў рапарт пра тое, што журналісты 21 студзеня былі ў будынку Ленінскага суду Магілёва і зрабілі сюжэт пра працэс над магілёўцам, які раскідаў самарэзы ля будынкаў сілавых структураў.

Журналістам выдалі позву для складаньня пратаколаў на 19 лютага.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG