Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёўца асудзілі на 7 гадоў за падрыхтоўку да масавых беспарадкаў са збройным супрацівам


Аляксей Мельнікаў
Аляксей Мельнікаў

26-гадовага магілёўца Аляксея Мельнікава прызналі вінаватым у падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках з гвалтам над асобаю, збройным супрацівам прадстаўнікам улады, а таксама ў незаконных дзеяньнях з агнястрэльнай зброяй і прыладамі, паражальнае дзеяньне якіх заснаванае на выкарыстаньні гаручых рэчываў. Яго адправілі на 7 гадоў у калёнію ўзмоцненага рэжыму і аштрафавалі на 1450 рублёў.

Расьсьледавала справу галоўнае ўпраўленьне Сьледчага камітэту, разглядаў яе ў закрытым рэжыме Кастрычніцкі суд Магілёва пад старшыняваньнем судзьдзі Вольгі Зарычнюк. Абвінавачаны на працэсе знаходзіўся пад вартай.

Падсудны заявіў журналістам, што віну ў падрыхтоўцы масавых беспарадкаў не прызнае, а ў захоўваньні зброі — прызнае часткова. Інкрымінаванага злачынства ўчыняць не зьбіраўся, а прысуд назваў жорсткім, параўнаўшы яго з «паляваньнем на вядзьмарак». Заявіў, што будзе яго абскарджваць.

Паводле падсуднага, пакараньне прызначылі такое, як прасіла абвінавачваньне. На працэсе бараніў сябе сам. Чаму працэс быў закрыты, ня ведае.

Затрымалі Мельнікава 9 жніўня 2020 году. У паведамленьні Генэральнай пракуратуры адзначалася, што абвінавачаны зьбіраўся далучыцца да супрацьпраўнай дзейнасьці, натхніўшыся заклікамі ў сацыяльных сетках. Для гэтага вырабіў ня менш за пяць самаробных прыладаў, набыў нож, падобны да халоднай зброі, а таксама іншыя сродкі і прылады злачынства.

Падчас вобшуку ў яго выявілі пэтарды, тры самаробныя запальныя прылады з дымаўтваральнымі піратэхнічнымі рэчывамі, а таксама нож. Гэтыя прадметы ён таемна спрабаваў перавезьці з Магілёва ў Менск для «непасрэднага ўласнага ўдзелу ў масавых беспарадках». У падсуднага таксама апэратыўнікі адшукалі самаробную прыдатную да стральбы дубальтоўку.

Пра Мельнікава вядома няшмат. У сацыяльных сетках на фатаздымках пазуе з нажамі. Мае мянушку «Лёха тэрмінатар». Згадкі пра Мельнікава можна знайсці на форумах абаронцаў жывёл, якія сцвярджаюць, што ён страляў і труціў сабак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG