Улады Вялікай Брытаніі ўхвалілі для масавага прымяненьня вакцыну ад каранавіруснай інфэкцыі, распрацаваную карпарацыяй AstraZeneca сумесна з Оксфардзкім унівэрсытэтам.
Няпросты быў фінал 2020 году для дзесяціборца Андрэя Краўчанкі – яго разам з кікбаксэрам Іванам Ганіным у лістападзе жорстка затрымалі, тайна асудзілі на 10 дзён арышту і трымалі ў жодзінскім ізалятары. Спартовец ня страчвае аптымізму.
За кратамі арыштаваны 25 чэрвеня палітвязень знаходзіцца 188 дзён.
Найлепшай паэтычнай кнігай 2020-га паводле вэрсіі Радыё Свабода стала «VOLUMEN.2» Міхала Бараноўскага. Гэта другая кніга маладога аўтара. За першую — «VOLUMEN.1» — у 2017 годзе ён атрымаў прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падпісаў закон, згодна зь якім паліцыянтам даецца права дастаўляць грамадзянаў у стане алькагольнага ап’яненьня ў выцьвярэзьнікі.
Падзеі 30 сьнежня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі.
У Наваградку – два турэмныя прысуды за «арганізацыю пратэстаў», у Беларусі пачалі прышчэпкі ад COVID-19 расейскай вакцынай. Найважнейшае за 29 сьнежня
Сьледчы камітэт Расеі пачаў крымінальную справу паводле артыкулу аб махлярстве ў асабліва буйным памеры супраць заснавальніка Фонду барацьбы з карупцыяй Аляксея Навальнага і яго неназваных паплечнікаў.
Суд Маскоўскай гарадзкой эпархіі пазбавіў сану пазаштатнага клірыка гораду протадыякана Андрэя Кураева.
Кацярыне Лявонавай, маці трох дзяцей, за прагулку зь немаўлём у вазку прысудзілі як за «несанкцыянаванае мерапрыемства» штраф у 540 рублёў.
365 дзён журналісты Радыё Свабода фіксавалі ўсё тое, што адбывалася ў Беларусі. Каранавірус і першая сьмерць, парад і неабвешчаны карантын, выбары і гвалт сілавікоў, беларусы і неймаверная салідарнасьць.
Агучаная дата правядзеньня VI «Усебеларускага народнага сходу» ці «веча» — 11–12 лютага 2021 году. Аднак пры цяперашняй уладзе такая форма «дыялёгу з народам» немагчымая, перакананае Народнае антыкрызіснае кіраўніцтва.
Сямейны псыхоляг Сьвятлана Дзядова адседзела 14 сутак за допіс у чаце, у якім бараніла McDonald’s на Лагойскім тракце. Сьвятлана сядзела разам з маці Сяргея Міронава («Хлопотное дельце»), вельмі ўражаная баранавіцкай турмой і марыць пра час, калі зь яе зробяць музэй.
У Кастрычніцкім судзе Менску пачаўся працэс над грамадзянінам Расеі Міхалам Рудко. Ён ужо шмат гадоў жыве ў Менску і працуе рэгуліроўшчыкам радыёапаратуры на заводзе «Электроніка».
У Харватыі ў выніку землятрусу магнітудай 6,4 шмат пацярпелых, паведамілі мясцовыя службы ратавальнікаў.
Кіраўнік Міжнароднай фэдэрацыі хакею Рэнэ Фазель паведаміў, што сустрэнецца з Аляксандрам Лукашэнкам напачатку студзеня і заявіў, што бедзе рабіць усё магчымае, каб чэмпіянат сьвету ў 2021 годзе адбыўся ў Менску
Адміністратар тэлеграм-каналу «Беларусь галаўнога мозгу» і фрылансэр-кансультант беларускай службы Радыё Свабода Ігар Лосік знаходзіцца за кратамі 187 дзён. Апошнія 14 зь іх Ігар галадае.
200 баевікоў і «асаблівае пажаданьне». Сабралі 5 гісторый ад уладаў, у якіх ёсьць пачатак, а далей нешта пайшло ня так.
У студзені 2021-га калектыў самай рэйтынгавай спартовай газэты краіны «Прессбол» мае адзначыць сваё 30-годзьдзе. Але выглядае, што гэта можа стаць фінішам пасьпяховага некалі праекту.
Каардынацыйная Рада па ўрэгуляваньні палітычнага крызісу (КР) можа ў бліжэйшы час распачаць спробу афіцыйнай рэгістрацыі ў Беларусі, нягледзячы на адкрыцьцё новых крымінальных справаў у дачыненьні да чальцоў Рады
Загрузіць яшчэ