Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Беларусбанк» замарозіў банкаўскі рахунак Ціханоўскай, куды прыходзіць пэнсія на дзіця-інваліда


Сьвятлана Ціханоўская

5 красавіка «Беларусбанк» замарозіў банкаўскі рахунак Сьвятланы Ціханоўскай.

Як паведаміла яе прэс-сакратарка Ганна Красуліна, гэта зроблена «ў рамках правядзеньня мерапрыемстваў па замарожваньні сродкаў фізычных асобаў, уключаных у пералік датычных да тэрарыстычных дзеяньняў» (цытата супрацоўніцы банку).

Адзіны даход, які прыходзіць на гэты рахунак, — сацыяльная пэнсія дзіцяці-інваліду да 18 гадоў. Цяпер памер выплаты складае 223 рублі на месяц.

Гаворка пра 10-гадовага сына Сьвятланы і Сяргея Ціханоўскіх, які нарадзіўся глухім і ў двухгадовым узросьце перанёс складаную апэрацыю. Маці амаль цалкам прысьвяціла сябе хлопчыку, займаючыся яго рэабілітацыяй (адсюль і статус «хатняй гаспадыні»). У выніку дабілася таго, што ён амаль цалкам дагнаў аднагодкаў і цяпер вучыцца ў звычайнай школе.

Раней аналягічныя абмежавальныя захады былі зробленыя адносна беларускіх рахункаў палітыка Паўла Латушкі і блогера Антона Матолькі. Як і Сьвятлану Ціханоўскую, беларускія ўлады абвінавацілі іх у датычнасьці да «тэрарыстычнай дзейнасьці».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG