Анархістаў Ігара Аліневіча, Дзьмітрыя Дубоўскага, Дзьмітрыя Разановіча і Сяргея Раманава вінавацяць у зьдзяйсьненьні тэрактаў. Усе яны праходзяць па адной справе. Затрымалі іх усіх у канцы кастрычніка непадалёк ад беларуска-ўкраінскай мяжы. Цяпер яны ў СІЗА КДБ, так званай «Амэрыканцы».