Што гавораць у генэральных штабах Украіны і Расеі пра хаду баёў, страты і задачы войскаў у разьвязанай Крамлём ваеннай агрэсіі.
Мяркуючы па пустых паліцах у крамах, скупляюць цукар, соль, кансэрвы, крупы. Якія харчы і тавары раней лічыліся «стратэгічнымі», чым наагул запасаліся беларусы?
Свабода працягвае сачыць за падзеямі расейскага ўварваньня ва Ўкраіну. Вайна ідзе з 24 лютага, загінулі тысячы цывільных і вайскоўцаў, звыш 3 мільёнаў чалавек сталі ўцекачамі. Расейскімі ракетамі і бомбамі разбураны аб’екты інфраструктуры.
Ці магчымы дэфолт у Беларусі як наступства вайны ва Ўкраіне і як ён адаб’ецца на беларусах, разьбіраемся з экспэртамі.
На пачатку сакавіка беларуская дыяспара Нідэрляндаў абвясьціла збор сродкаў на машыну хуткай дапамогі для Ўкраіны. Адгукнуліся і беларусы, і галяндцы. Ва Ўкраіну ўжо накіраваліся 5 аўтамабіляў, запоўненых лекамі, харчамі, гуманітарным грузам.
Праз вайну ва Ўкраіне і эўрапейскія санкцыі ў дачыненьні да Расеі ўжо сёньня беларусы губляюць працу. Пра тых, хто застаўся бяз працы сёньня, і беларускую эканоміку заўтра — у гутарцы Свабоды з чытачамі і эканамістам.
У ліпені 2021 году Аляксандар Лукашэнка заявіў, што з прычыны санкцыяў Беларусь больш ня будзе стрымліваць нелегальную міграцыю ў краіны Эўразьвязу.
Падчас візыту ў Маскву 11 сакавіка Аляксандар Лукашэнка расказаў Уладзіміру Пуціну, што Ўкраіна хацела напасьці на Беларусь і нават абяцаў паказаць расейскаму прэзыдэнту «нейкія мапы», якія гэта пацьвярджаюць. Інтэрнэт-карыстальнікі зрабілі з гэтай заявы Лукашэнкі дзясяткі відэамэмаў.
Чацьвёрты тыдзень працягваецца вайна Расеі і Ўкраіны. Доказаў таго, што беларускія вайскоўцы бяруць удзел у баявых дзеяньнях, няма. Аднак Беларусь прадаставіла сваю тэрыторыю расейскай арміі для ўварваньня на тэрыторыю паўднёвай суседкі, а таксама для ракетных удараў па Ўкраіне.
Працягваецца акцыя пратэсту на памежным пункце «Кукурыкі — Казловічы» на польска-беларускай мяжы. Актывісты не прапускаюць фуры з таварамі ў Беларусь.
Падзеі 22 сакавіка ў Беларусі, сьвеце, гісторыі
Любы фармат кампрамісу з Расеяй будзе вынесены на рэфэрэндум ва Ўкраіне, заявіў прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі.
З пачатку ўварваньня Расеі ва Ўкраіну амаль 400 тысяч грамадзянаў Украіны вярнуліся дадому з-за мяжы, зь іх 75-80% — мужчыны
Расейскае МЗС заявіла, што ў адказ на санкцыі Японіі замарожвае перамовы аб мірнай дамове. Гэта азначае, што фармальна дзьве краіны цяпер знаходзяцца ў стане вайны.
Чытачка Свабоды даслала відэа і расказала пра канфлікт з удзелам кіроўцаў фураў, што адбываецца на памежным пункце «Кукурыкі-Казловічы».
Каманда расейскага апазыцыянэра Аляксея Навальнага выпусьціла новае расьсьледаваньне, у якім расказала пра супэрʼяхту «Шахеразада» за $700 мільёнаў, якая, як мяркуецца, належыць прэзыдэнту РФ Уладзіміру Пуціну.
Узброеныя сілы Беларусі чакаюць сур’ёзныя наступствы, калі «бот хоць бы аднаго беларускага салдата перасячэ мяжу», заявіў сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны (РНБА) Украіны Аляксей Данілаў
Акторы Міла Куніс і Эштан Катчэр пачалі кампанію збору сродкаў для ўкраінцаў, якія ратуюцца ад вайны, і ўжо сабралі 35 млн даляраў.
Міжнародная супольнасьць павінная ізаляваць Беларусь і Расею ва ўсіх сэктарах і ва ўсіх міжнародных арганізацыях з-за вайны ва Ўкраіне, заявіў сёньня прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа пасьля сустрэчы з прэм’ер-міністрам Нідэрляндаў Маркам Рутэ
Загрузіць яшчэ