Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«За дзень замовілі больш за 200 асобнікаў». У беларускіх кнігарнях актыўна раскупляюць кнігу «1984»


Фрагмэнт вокладкі кнігі зь беларускім перакладам раману Джорджа Оруэла «1984»
Фрагмэнт вокладкі кнігі зь беларускім перакладам раману Джорджа Оруэла «1984»

Пасьля таго, як у СМІ зьявілася інфармацыя аб магчымай забароне ў Беларусі кнігі Джорджа Орўэла «1984», на яе рэзка ўзрост спажывецкі попыт.

На першую палову дня 18 траўня папулярны сайт oz.by прапаноўваў больш за дваццаць розных выданьняў кнігі «1984», аднак пад вечар у продажы не засталося ніводнага асобніка.

«За дзень выграблі ўвесь запас, больш за 200 асобнікаў», — расказала Свабодзе крыніца на oz.by. Замаўлялі ў тым ліку і беларускі пераклад, які выйшаў у выдавецтве «Янушкевіч».

На ранак 19 траўня некалькі выданьняў «1984» зноў зьявіліся ў продажы на oz.by, але на складзе кніг болей няма. Патрэбен час, каб даставіць іх ад выдаўца.

Нешта падобнае назіраецца і на іншых сайтах, якія займаюцца гандлем кнігамі. Але, напрыклад, на сайце biblio.by кнігу замовіць яшчэ можна. Праўда, там няма беларускага перакладу твору.

Антыўтопія Орўэла «1984» была ў лідэрах продажаў мастацкай літаратуры на оz.by у 2021 годзе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG