Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманьні за сторыз і жоўта-блакітныя стужкі: Мапа антываеннага супраціву


У Беларусі людзі працягваюць пратэставаць супраць саўдзелу ўладаў краіны ў расейскім нападзе на Ўкраіну. Свабода сочыць за гэтым і зьбірае вядомыя выпадкі перасьледу на адной мапе.

Штраф 960 рублёў за жоўта-блакітныя стужкі

  • Стала вядома пра затрыманьне ў красавіку дзьвюх жанчын у Бабруйску, якія разьвешвалі бел-чырвона-белыя і жоўта-блакітныя стужкі. Абедзьвюх пакаралі штрафам, адной прысудзілі 640 рублёў, другой — 960 рублёў.
  • У Гомлі ў красавіку затрымалі мясцовага жыхара, які пачаў дыялёг з расейскімі вайскоўцамі і выказваў ім сваё абурэньне. Яму прысудзілі 10 сутак арышту.

Затрыманьне за сторыз

  • Жыхар Менску 9 траўня выклаў у Instagram сторыз, у якім крытыкаваў салют на 9 траўня і выгукнуў «Слава Ўкраіне». Мужчыну затрымалі на наступны дзень.
  • 19 красавіка ў Менску затрымалі студэнта, які на ганку ў цэнтры Менску выгукнуў «Слава Ўкраіне». Яго арыштавалі на 15 сутак.
  • 12 красавіка ў Берасьці мужчыну затрымалі за надпіс на заплечніку «Не вайне». Сілавікі гэта расцанілі як адзіночны пікет. Суд аштрафаваў мужчыну на 1600 рублёў.
  • 10 красавіка ў Берасьці да расейскага консульства выйшаў з антываенным плякатам актывіст Павал Барсук. Яму прысудзілі 10 сутак арышту.

Калі вам вядомыя факты антываеннага супраціву, напішыце нам:

  • @SvabodaBelarus_bot (Telegram)
  • @SvabodaBelarus (Telegram)
  • Даслаць інфармацыю ў Signal +380502605369

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG