Асноўны акцыянэр «Уралхіму» Дзьмітры Мазепін, які праз свае кампаніі валодае яшчэ і акцыямі «Уралкалію», зноў патрабаваў ад Эўразьвязу скасаваць санкцыі супраць яго.
Перад прыёмнай кампаніяй беларускія мэдычныя ўнівэрсытэты паказалі патэнцыйным абітурыентам пляны набору. Людзей зьдзівіла, што адзінкавыя платныя месцы ёсьць толькі на завочным. Расказваем, навошта гэта робіцца і як адаб’ецца на будучых мэдыках.
У штогадовай справаздачы Паўночнаатлянтычнага альянсу за 2025 год адзначаецца, што стан небясьпекі для краін арганізацыі характарызуецца шматлікімі пагрозамі і выклікамі, сярод якіх найбольш значныя — з боку Расеі.
Падзеі 27 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
19 сакавіка ў Менску вынеслі прысуд у гучнай «справе дваровых чатаў». Васьмёх жанчын абвінавацілі ў «змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады» і асудзілі на тэрміны ад 8,5 да 10 гадоў. Расказваем пра гэтую справу падрабязьней.
Падзеі 26 сакавіка ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Увечары 25 сакавіка беларусы Вільні сабраліся на Лукіскай плошчы сталіцы Літвы на мітынг у гонар 108-й гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай народнай рэспублікі. У акцыі бралі ўдзел ад 150 да 200 чалавек.
У сетках абмяркоўваюць магчымы масавы пераезд расейцаў у Беларусь, асабліва пасьля абмежаваньняў на Telegram у Расеі. Беларусы абураюцца іхным перасяленьнем і троляць усходніх суседзяў.
Паведамленьні зьявіліся ў розных суполках напярэдадні сьвята 25 Сакавіка.
24 сакавіка літоўскія перавозьнікі пачалі забіраць свае фуры зь Беларусі, дзе яны знаходзіліся з канца кастрычніка. Гэта стала магчымым пасьля сустрэчы амэрыканскага спэцыяльнага пасланьніка Джона Коўла з Лукашэнкам. Як адбываецца перадача грузавікоў і якія страты нясе літоўскі бок.
Беларускага добраахвотніка Аляксандра Красоўскага затрымалі ў Харкаве 14 сакавіка, а на наступны дзень яму ўручылі падазрэньне ў зьдзяйсьненьні двух крымінальных злачынстваў.
У Горадні і Магілёве таксама падаражэў праезд, цяпер ува ўсёй краіне будуць плаціць болей.
Вядомыя палітыкі і грамадзкія дзеячы павіншавалі беларусаў з Днём незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.
25 сакавіка споўнілася 5 гадоў, як у няволі апынуўся горадзенскі журналіст, актывіст непрзынаванага ўладамі Саюзу палякаў Беларусі Анджэй Пачобут.
Губэрнатар Ленінградзкай вобласьці Аляксандар Дразьдзенка паведаміў, што над рэгіёнам у ноч на 25 сакавіка зьбілі 56 дронаў.
Тое, што ў крамах сеткі «Грошык» пачалі вывешваць «сьпісы недружалюбных краін, пакупнікі заўважылі ў сярэдзіне сакавіка. Свабодзе стала вядома, як уласьнік сеткі камэнтуе сытуацыю.
За межамі Беларусі працягваюць у розных фарматах сьвяткаваць Дзень Волі, за некалькі дзён да даты 25 сакавіка.
30 гадоў таму, 24 сакавіка 1996 года ў Менску прайшла самая вялікая на той час акцыя, прысьвечаная Дню Волі. На вуліцы тады выйшлі каля 30 тысяч чалавек. Пагаварылі з арганізатарам і ўдзельнікамі той першай масавай акцыі.
Экспэрты амэрыканскага Інстытуту вывучэньня вайны расцанілі інфармацыю Ўкраіны аб плянах Расеі разгарнуць у Беларусі станцыі кіраваньня бесьпілётнікамі далёкага дзеяньня, як сьведчаньне разьвіцьця расейскага вайсковага патэнцыялу на беларускай тэрыторыі ня толькі для падтрымкі вайны супраць Украіны.
Загрузіць яшчэ