Пажар у Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай адбыўся летась 11 траўня. Рэстаўрацыя трывала больш за год. 24 чэрвеня касьцёл нарэшце адкрылі для прыхаджан.
Жыхар Гомля Аляксей Раманаў трэці год змагаецца з ракам. Год ён правёў у турме за «абразу Лукашэнкі». «На волі мне няма спакою ад міліцыі і ўладаў. Забралі групу інваліднасьці! Цяпер зь нейкага перапуду абавязалі лячыцца ад алькагалізму!» — кажа былы палітвязень.
У Дзяржаўнай службе па надзвычайных сытуацыях Украіны заявілі, што толькі на абясшкоджваньне мінаў і бомбаў на вызваленых ад расейскай акупацыі ўкраінскіх тэрыторыях спатрэбіцца ня менш за 10 гадоў.
У Дзяржаўным бюро расьсьледаваньняў Украіны заявілі, што супольна з Кіеўскай гарадзкой пракуратурай спынілі дзейнасьць міжрэгіянальнай этнічнай наркагрупоўкі, якая кантралявала вытворчасьць і збыт наркотыкаў сярод украінскіх вайскоўцаў.
Адразу некалькі расейскіх СМІ і ўкраінскіх журналістаў паведамілі аб гібелі ў Херсоне аднаго з найбольш вядомых мясцовых калябарантаў Дзьмітрыя Саўлучэнка, які ачольваў у расейскай акупацыйнай адміністрацыі Херсону ўпраўленьне па моладзевай палітыцы.
Рэпрэсіі ў дачыненьні да беларусаў не спыняюцца.
Адзін з раённых судоў Ровенскай вобласьці асудзіў грамадзяніна Беларусі на тры гады пазбаўленьня волі з выпрабавальным тэрмінам на два гады.
Пра знаёмства з супрацоўнікам КДБ у рэстаране, прычыны ад’езду зь Беларусі ў 2013-м і вывучэньне беларускай мовы ў Індыі.
Пра самае таямнічае, рамантычнае, архаічнае летняе сьвята — наш моўны (і ня толькі моўны) тэст.
Ад пачатку вайны ва Ўкраіне рэзка ўзрасла колькасьць людзей, якія хочуць атрымаць на свае беларускія дакумэнты апастыль. Але зрабіць гэта ня так проста — зацьверджаньня даводзіцца чакаць некалькі месяцаў.
Амерыканскія рэактыўныя сыстэмы залпавага агню HIMARS прыбылі ва Ўкраіну. Пра гэта паведаміў у Твітэры міністар абароны Ўкраіны Аляксей Рэзьнікаў. Ён падзякаваў свайму амерыканскаму калегу Лойду Остыну «за гэтыя магутныя прылады».
22 чэрвеня завяршылася закрытая частка суду над Уладзімерам Мацкевічам, а 23 чэрвеня агучылі прысуд.
Падчас сёньняшняга паседжаньня па «справе Аўтуховіча» супрацоўнік АМАПу з Горадні, чыю машыну нібыта ўзарвалі абвінавачаныя, падаў пазоў аб пакрыцьці імі матэрыяльнай і маральнай шкоды на суму больш як 24,4 тысячы рублёў.
Намесьнік начальніка галоўнага апэратыўнага ўпраўленьня Генэральнага штабу Ўзброеных сіл Украіны Аляксей Громаў заявіў, што з тэрыторыі Беларусі застаюцца пагрозы выкарыстаньня яе тэрыторыі і паветранай прасторы.
У Дзяржаўнай памежнай службе Ўкраіны назвалі правакацыяй паведамленьне беларускіх памежнікаў пра аднабаковае адкрыцьцё малых памежных пунктаў.
У Міністэрстве адукацыі і навукі Ўкраіны заявілі, што абнаўленьне праграмы замежнай літаратуры для 6-11 клясаў адбываецца ў межах рэформы агульнай сярэдняй школы на аснове Канцэпцыі «Новая ўкраінская школа».
23 чэрвеня ў Беларусі пачалі судзіць палітвязьняў Ірыну Слаўнікаву і Марка Бернштэйна.
Рэпрэсіі ў дачыненьні да беларусаў працягваюцца.
23 чэрвеня пачынаецца суд над журналісткай Ірынай Слаўнікавай.
Ірына Шушкевіч запісала відэа, дзе расказала пра іх знаёмства, пачатак сямейнага жыцьця, а таксама пра пэрыяд, калі яна стала «першай лэдзі краіны».
Загрузіць яшчэ