Ад пачатку вайны ва Ўкраіне часова не працавала міграцыйная служба. Як толькі яна аднавіла працу, законапаслухмяныя беларусы пайшлі падавацца на часовы від на жыхарства ці падаўжаць яго. Але многія сутыкнуліся ня толькі з дыскрымінацыяй, але і з абавязкам пакінуць краіну, і забаронай на ўезд.
Журналіст Свабоды Алег Грузьдзіловіч адразу ж пасьля этапаваньня ў магілёўскую калёнію № 15 трапіў на 10 дзён у ШЫЗА. Паколькі ад яго зноў няма лістоў, жонка мяркуе, што палітзьняволены журналіст трапіў у ШЫЗА другі раз. За што — невядома.
Міліцыянт Ваўкавыскага РАУС, які раней быў сьведкам на 40 палітычных працэсах, патрабуе велізарнай сумы ад тых, каго судзяць у «справе Аўтуховіча».
У Міністэрстве абароны Ўкраіны заявілі, што Беларусь да аховы дзяржаўнай мяжы з Украінай пачала залучаць вайскоўцаў тэрміновай службы.
Кіраўнік Мікалаеўскай абласной вайсковай дзяржаўнай адміністрацыі Віталь Кім паведаміў, што па абласным цэнтры расейцы выпусьцілі сем ракет.
У Растоўскай вобласьці гарыць Навашахцінскі нафтаперапрацоўчы завод, уласьнікам якога празь некалькі афшорных кампаніяй была Аксана Марчанка, жонка арыштаванага ва Ўкраіне прарасейскага палітыка Віктара Медзьведчука.
Ва Ўкраіне ў баях загінуў яшчэ адзін журналіст. Уладзімір Чапавы з пачаткам вайны мабілізаваўся ў войска.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» прызнаў палітзьняволенымі ў Беларусі 1223 чалавекі. Аднак іншыя ініцыятывы дапамогі палітвязьням паведамляюць, што перасьледаваных у палітычна матываваных справах значна болей.
Пяхотнік палку Кастуся Каліноўскага 21-гадовы Аляксей «Оскар» Вайцяховіч у Беларусі прайшоў праз адміністрацыйны арышт і крымінальны перасьлед. Ад пачатку 2021 году ён жыў у Кіеве. Застаўся ў горадзе і тады, калі пачалася вайна.
Прадстаўнік Інтэрнацыянальнага легіёну Дам’ен Магру заявіў, што ўдзельнікі міжнароднага фармаваньня, якія ваююць у складзе Ўзброеных сіл Украіны, выконваюць ня толькі баявыя, але і гуманітарныя задачы.
Адпаведнае паведамленьне зьявілася ў сацсетках культурнай пляцоўкі.
Палітвязень павінен адбыць 15-гадовы тэрмін зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. За кратамі ён ужо два гады.
Матэрыялы новай крымінальнай справы супраць яе былі перададзеныя ў суд у сярэдзіне красавіка. Яны знаходзяцца там ужо даўжэй, чым працягвалася сьледзтва.
Ва Ўкраіне на падставе судовых рашэньняў забаранілі дзейнасьць 10 з 17 палітычных партый, якія, на думку аўтараў пазоваў, ажыцьцяўлялі прарасейскую палітыку.
Дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская выступіла на пленарнай сэсіі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы з прамовай «Эўропа: ад трагедыі да надзеі».
Кіеўская гарадзкая рада абнародавала вынікі галасаваньня аб перайменаваньні вуліц Кіева, назвы якіх зьвязаныя з Расеяй і Беларусьсю.
У Горадні затрыманы вядомы ў мінулым дэпутат і журналіст Мікола Маркевіч.
Яўген Павелка працаваў лекарам у паліклініцы, 25 сакавіка 2022 году да яго на працу прыйшлі сілавікі. Свабода распытала яго пра ад’езд зь Беларусі і адаптацыю на новым месцы.
Ураджэнец Беларусі Антон, які ў ноч з 8 на 9 жніўня 2021 году падпаліў дзьверы беларускай амбасады ў Бэльгіі, атрымаў 3 гады ўмоўна.
Віцэ-прэм’ер-міністар Украіны Ірына Верашчук не змагла назваць агульную колькасьць украінцаў, дэпартаваных Расеяй у Беларусь.
Загрузіць яшчэ