Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Вольгу і Сяргея паклалі тварам у падлогу, дзяцей зачынілі ў пакоі». Як у Менску затрымліваюць людзей сем’ямі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

27-28 верасьня ў Менску адбыўся чарговы «хапун» ад ГУБАЗіКу. Гледзячы на сьпісы затрыманых, людзей забіралі сем’ямі. Затрымалі Вольгу і Сяргея Ламанаў, таксама бацькоў Настасьсі Кізім, якія паехалі высьвятляць у міліцыю ейны лёс. Сяброўка сям’і Ламанаў расказвае, як адбывалася затрыманьне.

27 верасьня супрацоўнікі ГУБАЗіК уварваліся ў кватэру, дзе жывуць зь дзецьмі Вольга і Сяргей Ламаны.

Вольгу і Сяргея паклалі тварам у падлогу, дзяцей (яны двайняты, ім па 12 гадоў) зачынілі ў пакоі. «Хату перавярнулі дагары нагамі. Добра, што хоць не ламалі мэблі, як часам бывае», — расказала знаёмая сям’і.

Жанчына кажа, што Сяргея білі як у кватэры, так і пазьней у міліцыі. Праўладныя тэлеграм-каналы выпусьцілі «пакаяннае» відэа з удзелам Сяргея Ламана.

«Яму моцна пагражалі, ціснулі, казалі, што можа нешта кепскае здарыцца з жонкай. Вользе ж у гэты час пагражалі, што нешта кепскае можа быць з Сяргеем, і пагражалі забраць дзяцей», — кажа беларуска.

Сёньня ранкам ім стала вядома, што Сяргея Ламана арыштавалі на 10 дзён. Вольгу ўвечары 27 верасьня адпусьцілі, але склалі пратаколы за «экстрэмісцкія матэрыялы». Нібыта яны перасылалі спасылку на «экстрэмісцкі» рэсурс адно аднаму.

«Многія, можа, думаюць, што ўжо няма затрыманьняў, што людзей не хапаюць, не разносяць ім кватэры. А нічога ж ня скончылася», — кажа знаёмая сям’і. Яна сьцьвярджае, што сям’я Ламанаў — вельмі добрыя людзі, якія шмат каму дапамагаюць.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG