У горадзенскай турме з 18 траўня праходзіць суд над 12 фігурантамі «справы Аўтуховіча». На судовых паседжаньнях абвінавачаныя ўжо ня раз паведамлялі пра катаваньні, якія прымяняліся да іх падчас затрыманьня, допытаў і зьняволеньня. Ціснуць на абвінавачаных і падчас працэсу.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заклікаў краіны NATO залучыць Украіну ў супольную прастору бясьпекі або надаць такую вайсковую дапамогу, якая забясьпечыць перамогу Ўкраіны ў вайне з Расеяй.
З пачатку нападу Расеі на Ўкраіну і пасьля ўвядзеньня санкцый супраць Расеі і Беларусі продаж тавараў зь Беларусі ў ЭЗ зьмяншаецца. Пры гэтым гандаль усё адно працягваецца. За красавік, трэці месяц вайны, Беларусь прадала тавараў у Эўразьвяз на 3,6 мільярда даляраў.
На днях беларускія ўлады ўнесьлі жанчыну ў сьпіс «тэрарыстаў». Юльяна расказала Свабодзе, чаму, жывучы ў ЗША, вырашыла супрацьстаяць беларускаму рэжыму.
Трох жыхароў Гомельскай вобласьці вінавацяць у падпальваньні рэлейнай шафы на чыгунцы сёлета ў ноч з 28 лютага па 1 сакавіка. Афіцыйна яны праходзяць паводле чатырох артыкулаў, сярод якіх «акт тэрарызму» і «здрада дзяржаве».
Тры чалавекі загінулі, пяць параненыя пасьля ўдару расейскіх сіл па шматпавярховым доме ў Мікалаеве раніцай 29 чэрвеня, паведаміў старшыня абласной вайсковай адміністрацыі Віталь Кім.
Рэпрэсіі ў дачыненьні да беларусаў працягваюцца.
У Гомельскай вобласьці праходзяць «мабілізацыйныя вучэньні». Іх абяцалі скончыць 1 ліпеня. Але ў канцы чэрвеня жыхары рэгіёну пачалі атрымліваць позвы нават на 5 ліпеня. «Будзе вайна? Мабілізацыя? Пачнецца наступ на Ўкраіну?» — на гэтыя пытаньні Свабодзе адказвае былы ўдзельнік ваенных дзеяньняў.
КДБ унёс палітвязьняў Сяргея Ціханоўскага і Ігара Лосіка ў «сьпіс тэрарыстаў». Ці азначае гэта, што ўмовы ўтрыманьня іх у калёніях пагоршацца?
Прычына — прымаючую ўкраінскую праваабарончую арганізацыю, у якой працуе беларуска, хочуць аштрафаваць за тое, што Анісія своечасова не падала дакумэнты ў міграцыйную службу, якая не працавала ад пачатку вайны ў лютым да чэрвеня.
Журналісты Радыё Свабода правялі адзін дзень са Сьвятланай Ціханоўскай і яе камандай. Гэта быў яе працоўны візыт у Страсбур у Раду Эўропы 21 чэрвеня.
У Беларусі 75 прадстаўнікоў розных сфэр дзейнасьці атрымалі дзяржаўныя ўзнагароды.
Праз вайну ва Ўкраіне многія іншаземцы ня могуць падоўжыць ці атрымаць від на жыхарства і маюць праблемы зь міграцыйнай службай — мусяць у кароткі тэрмін пакінуць краіну. Гэта чарговы раз пацьвердзіў выпадак зь беларускай праваабаронцай Анісіяй Казьлюк, зь якой пагутарыла Свабода.
Краіны NATO плянуюць рэзка нарасьціць прысутнасьць сваіх войскаў на ўсходніх флянгах. Пра гэта заявіў генэральны сакратар Паўночнаатлянтычнага альянсу Енс Столтэнбэрг 27 чэрвеня на канфэрэнцыі ў Брусэлі.
Украінская выведка папярэджвае аб пагрозе новых ракетных удараў з тэрыторыі Беларусі.
Цягам выходных 25–26 чэрвеня з тэрыторыі Беларусі па ўкраінскіх гарадах расейская армія зноў пускала ракеты. Гэта прывяло да таго, што ў сацыяльных сетках, а часам і ў асабістых зносінах, многія беларусы зноў адчулі непрыязнае стаўленьне з боку ўкраінцаў.
Філёзаф Уладзімер Мацкевіч, якога на мінулым тыдні асудзілі на 5 гадоў зьняволеньня ў калёніі строгага рэжыму, 27 чэрвеня меў спатканьне з роднымі і празь іх перадаў словы на волю сваім сябрам, калегам і ўсім, хто сочыць за яго лёсам.
Расейскія вайскоўцы нанесьлі ракетны ўдар па гандлёвым цэнтры ў горадзе Крамянчук Палтаўскай вобласьці, паведаміў прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі.
Група спэцыялістаў з розных краін пад кіраўніцтвам Вялікай Брытаніі пачала распрацоўку тэхналёгіі, з дапамогай якой можна будзе вызначыць паходжаньне збожжа, якое пастаўляецца Расеяй на сусьветныя рынкі. Гэта дазволіць высьветліць, ці было збожжа вырашчана ва Ўкраіне.
Фэдэральная выведная служба Швайцарыі выступіла з дакладам, у якім сьцьвярджае, што Жэнэва стала каардынацыйным цэнтрам расейскага шпіянажу ў Эўропе. Паводле зьвестак швайцарскай выведкі, колькасьць расейскіх таемных агентаў вымяраецца як мінімум дзясяткамі.
Загрузіць яшчэ