Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ня ўздумайце прапаноўваць беларускім сілавікам хабар!» Якія праблемы абмяркоўваюць расейцы ў эмігранцкім чаце


Архіўнае фота
Архіўнае фота

Жыць таньней ня ў Менску, з сабой лепей браць даляры, а на беларускай мяжы ні ў якім разе нельга даваць хабар. Паглядзелі, якія праблемы абмяркоўваюць расейскія ўцекачы ад мабілізацыі ў беларускім мігранцкім чаце.

Сярод асноўных пытаньняў — як перайсьці мяжу і ня трапіць пад мабілізацыю, дзе зьняць жытло і як таньней і бясьпечней выехаць зь Беларусі хоць куды. Часам удзельнікі ня могуць разабрацца ў досыць простых рэчах: дзе знайсьці курс валют у Беларусі або на якім сайце шукаць жытло.

Сабралі пытаньні, парады, тлумачэньні з чатаў.

1. Як ня трапіць пад мабілізацыю па дарозе ў Беларусь або ў Беларусі

«— Ці хто-небудзь, хто падпадае пад прызыў, едзе цяпер у цягніку Масква — Менск?

— Добрая спроба, таварыш маёр».

«Паўсюль жа казалі, што нават калі ўручаць у цягніку позву, можна спакойна ехаць далей. Штраф да 3 тысяч нібыта».

«Красная Горка. Праяжджалі ў 11 ночы. Усіх мужчын прабіваюць на наяўнасьць вышуку і позвы».

«Позваў не ўручаюць. Забараняюць выезд і разварочваюць. Але малы адсотак».

«Агулам працэнт, хто не прайшлі мяжу, каля 5%, а можа і меншы».

«Кажуць, на праверку пасылаюць мужчын ва ўзросьце 25-45 гадоў».

«Цягнік Санкт-Пецярбург — Віцебск. Праверка ў 21:21. З вагона забралі двух хлопцаў. Аднаго скінулі з паліцы, ісьці не хацеў. Прыйшлі дакладна па яго, іншых не правяралі».

«Без 15 хвілін 3 гадзіны прастаялі ў чарзе. Праверылі вельмі хутка. Запыталіся толькі ў мяне, кім працую, ці не мэдсястра або доктар, і адпусьцілі ў Беларусь».

«— Хто-небудзь хаця б прыблізна разумее, што будзе, калі РФ скажа лавіць на тэрыторыі Беларусі прызыўных расейцаў?

— Іх будуць лавіць».

«Я выехаў сёньня а 19:00. Усё роўна, паглядзелі пашпарт, больш нічога. Спакойна, нікога не чапаюць, не малююць, не разварочваюць. Не наводзьце паніку. У Беларусі не чапаюць мянты, не спыняюць, машын куча з РФ».

«І яшчэ адзін момант хацелася бы агучыць. Ня ўздумайце ніколі і ні пры якіх абставінах прапаноўваць беларускім сілвікам хабар!!! Будзе вельмі нярадасна!».

2. Як выехаць зь Беларусі хоць куды-небудзь

«— Жарты жартамі, а што далей? Куды ехаць???

— Купляйце білет у Стамбул, а адтуль у Віетнам.

Калі бяз жартаў, то Мэксыка, Чылі, краіны Лацінскай Амэрыкі — рэальны варыянт, калі ёсьць грошы. Чаму не Турэччына? Надта блізка да Расеі, небясьпечна ў выпадку далейшай эскаляцыі канфлікту. Паўднёвая Амэрыка бясьпечная, нават калі нехта вырашыць, што час ракеты пускаць».

«У большасьці краін Паўднёвай Амэрыкі бязьвізавы рэжым, ды і міграцыйная палітыка ў іх ня надта жорсткая, можна будзе застацца пры жаданьні. Патрэбны толькі грошы і жаданьне вучыць мову».

«Падкажыце, калі ласка, ці ёсьць магчымасьць з забаронай на выезд з РФ вылецець зь Беларусі ў трэцюю краіну?»

«— Калі ёсьць украінскі пашпарт і расейскі, ці можна з расейскім уехаць у Беларусь і транзытам даехаць да Польшчы, а на польскай мытні скарыстаць украінскі пашпарт? Ці прапусьцяць?

— Не, Лукашэнка ўсё зьлівае палякам».

«Мы згрупаваліся 20 чалавек з украінскімі пратэрмінаванымі пашпартамі, сядзім у Гомлі і Менску, вырашаем, што далей рабіць».

3. Як зьняць жытло ў Беларусі

«Ці ёсьць да каго падсяліцца ў Менску? Нас трое маладых хлопцаў. Грошы ёсьць».

«— Акрамя Менску, які горад можна выбраць для пошуку гатэляў?

— Едзьце ў Полацак — Наваполацак — Віцебск. Тут здымеце сабе жытло».

«Я хачу паехаць у Смаргоні».

«Цяпер 6:55. Мы сядзім у машыне, бо кватэр няма, гостэлы і гатэлі забітыя. Па дарозе ад мяжы да Менску гатэлі бітком. Месцаў няма. Інтэрнэт ледзь ловіць, шукаць штосьці вельмі цяжка. Сімкі мясцовыя прадаюць толькі з 10 ранку. Шукалі жытло ўсю ноч. Карацей, вельмі пашкадавалі, што паехалі. Што рабіць, ня ведаем».

4. Грошы, курс валют, банкаўскія карткі

«Хто купіць расейскія рублі??? Пішыце ў асабістыя».

«Паспрабуй перавесьці расейскія рублі ў беларускія. Камісіі заплаціш вельмі многа».

«Хто з гатоўкай едзе — кажуць, ёсьць такі „чат прокопович“, пашукайце ў тэлеграме».

«Я, калі быў у Менску два тыдні таму, пераводзіў паміж сваім расейскім „Миром“ і беларускім „Белкартам“ за 1% ад сумы».

5. Праца

«— Людзі, а працу на якім сайце ў Беларусі рэальна паглядзець?

— Паглядзіце на Работа.бай».

«Вы толькі настаўнікам хочаце працаваць? Рыхтуйцеся, што ў настаўнікаў поглядаў няма. Прыватныя школы закрываюць, а ў дзяржаўных трымаць ня будуць, калі асабістая думка хоць крыху адрозьніваецца ад думкі Лукашэнкі».

«Ды там увогуле працы няма або за 400 рублёў. Што яны там рабіць будуць? Сьпівацца?»

6. Іншыя мовы

«Тут усе на расейскай мове размаўляюць, толькі ў грамадзкім транспарце прыпынкі па-беларуску абвяшчаюць. Увогуле беларуская мова мала дзе сустракаецца».

«У нас дзьве дзяржаўныя мовы, і ангельская ў іх не ўваходзіць. Людзі размаўляюць на той мове, на якой ім зручна. Можна google-перакладчыкам скарыстацца, калі не разумееце, але ніхто не абавязаны адказваць вам па-расейску ў Беларусі. Прывыкайце».

«Мова ў іх (літоўцаў. — РС) вельмі складаная. Польская, украінская, чэская — шмат зразумела адразу, а ў літоўскай не».

«Не коверкайте незнакомый вам язык и не путайте лепёшку с клубникой. Клубника — полуниця („И“ в украинском языке звучит как „Ы“). Учите языки — и будет вам счастье».

«Насамрэч для асыміляцыі дастаткова быць адэкватным прыязным чалавекам, паважаць мовы, законы, культуру краіны, у якую едзеш. Працуе ня толькі для Беларусі».

7. Іншыя побытавыя пытаньні і парадкі ў Беларусі

«Тут усё інакш у Беларусі. Па працы сутыкаюся з калегамі з РФ, некаторыя рэчы не патлумачыць проста».

«Я б ня стаў нават больш за двое зьбірацца ў цэнтры».

«Лукашэнка забараніў грамадзянам зьбірацца групамі больш за тры чалавекі».

«Калі коратка, у нейкія там гады былі нейкія там мітынгі, і тады хапалі ўсіх запар, хто ў цэнтры зьбіраўся ў кучкі, каб яны не аб’ядноўваліся ў адзін вялікі натоўп».

«Пра сьвядомых людзей з глыбінкі: людзі ж не заўсёды згодныя з законамі. Ніхто ня здасьць суседа, які гоніць самагон, напрыклад, бо людзі ня лічаць гэта нечым небясьпечным або тым, што варта асуджаць. У нас невысокі давер да „органаў“. Ніхто ня будзе бегаць і даносіць на ўсіх запар».

8. «Беларусь» або «Белоруссия»

«Я расеец, і ў нас усе гавораць „Беларусь“».

«Іншыя некаторыя краіны ўжо навучылі. Грузія таксама Сакартвэло, наколькі памятаю. Нармальныя адэкватныя краіны і людзі ставяцца з павагай да ўласнай назвы, асабліва калі пра гэта просяць».

«Ды якая розьніца. Я з РБ, і наагул пляваць: „белорусь“, ці „Беларусь“, ці „белорусия“. І многім пляваць. Проста ёсьць людзі, якім хочацца прыдрацца, сумна ім».

«Правільна пішацца „беларусы“, „белорусы“ — няслушна».

«Беларусь — корань „беларус“. А „белорусский“ — ад „Белоруссия“, якой няма».

«Беларусь — так, праз «а», а мова — «белорусская».

«На расейскай мове на гэты момант правільна толькі „Беларусь“».

«Я ўсё цудоўна разумею, але тады трэба без двайных стандартаў. Да прыкладу, Фінляндыю „Суомі“ называць усяму сьвету».

«— Предъявите документы!

— Нет паспорта с собой.

— Ок, а в какой стране вы находитесь?

— В Белоруссии.

— Пройдёмте к военкому».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG