Працэс праходзіць у закрытым рэжыме. Андрэевай пагражае да 15 гадоў пазбаўленьня волі.
Інтэрнацыянальная каманда, пераважна зь беларускіх айцішнікаў, стварыла плятформу, на якой дзеці з Украіны могуць прадаваць свае малюнкі. Пагутарылі з камандай стваральнікаў праекту.
Мы запыталіся ў чытачоў Свабоды ў сацыяльных сетках пра нечаканыя месцы, якія варта наведаць у Беларусі, і сабралі адказы ў гайд. Сёньняшняя публікацыя — пра Магілёўскую вобласьць.
Падзеі 2 ліпеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дзяржава адзначае Дзень Рэспублікі ў Беларусі 3 ліпеня. Паглядзелі, што будзе адбывацца і колькі грошай гэта пацягне зь бюджэту.
Рэпрэсіі ў дачыненьні да беларусаў працягваюцца.
Намесьнік міністра аграрнай палітыкі і харчаваньня Ўкраіны Дзяніс Башлык заявіў, што наступствы расейскай вайны ствараюць пагрозы для атрыманьня ўраджаяў сама меней на тры наступныя гады.
У беларускі Аліны (імя зьмененае. — РС) знайшлі рак шчытападобнай залозы. Цяжкае лячэньне суправаджаецца праблемамі зь лекамі, абыякавасьцю некаторых мэдыкаў. «Цяжка фізычна, псыхічна. У дадатак трэба проста ваяваць за сваё лячэньне», — кажа Аліна.
На момант пачатку вайны наш суразмоўца знаходзіўся ў Беларусі. «Быў проста ў стане ўтрапеньня. Вырашыў ехаць, змагацца за Ўкраіну», — кажа «Гарэза». Ён праз Польшчу дабраўся да Ўкраіны і далучыўся да палку Каліноўскага.
У Беларусі фіксуецца рост цэнаў, павялічваецца інфляцыя, не спыняюцца палітычныя рэпрэсіі. Што зьменіцца для жыхароў краіны з новага месяца?
Чэмпіён Беларусі па тайскім боксе Іван Ганін вырашыў выставіць на аўкцыён мэдалі, каб дапамагчы ЗСУ.
27 чэрвеня ў Гомлі мелася прайсьці сьвята для ўкраінскіх дзяцей, якія ўцяклі ад вайны. Але ўдзельнікаў, якія сабраліся ў парку палаца Румянцавых і Паскевічаў, разагнала міліцыя.
Распыталі беларусаў, чаго яны больш ня могуць адшукаць на паліцах беларускіх крамаў.
Беларуску Аляксандру на акцыях пратэсту ў райцэнтры затрымлівалі 12 разоў. Саджалі на «суткі» і штрафавалі. Мінімум было 3 дні, максымум — 11. На памяць пра гэта яна зрабіла тату з нумарам артыкулу «23.34», ланцугом і птушкамі.
Украіна пачала шэраг судоў супраць беларускіх прадпрыемстваў за тое, што Рэспубліка Беларусь выступіла хаўрусьніцай Расеі пры нападзе на яе. Даведаліся, што адбываецца ў судах цяпер.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін 29 чэрвеня пракамэнтаваў расейскі ракетны ўдар па гандлёвым цэнтры ў Краменчуку, у выніку якога, паводле афіцыйных дадзеных, загінулі 20 чалавек, 59 атрымалі раненьні, звыш 40 прапалі бязь вестак.
27 чэрвеня ў Гомлі мелася прайсьці сьвята для ўкраінскіх дзяцей, якія ўцяклі ад вайны. Але ўдзельнікаў, якія сабраліся ў парку палаца Румянцавых і Паскевічаў, разагнала міліцыя. Сёньня, 29 чэрвеня, мііліцыя затрымала адну з арганізатарак сьвята.
Журналіст Свабоды Алег Грузьдзіловіч днямі выйшаў з другой 10-дзённай адседкі ў ШЫЗА. Пра гэта ён напісаў у лісьце родным, датаваным 23 чэрвеня. Інтэрвал паміж першым і другім карцарамі склаў два дні. За якія дакладна правіны пакаралі палітвязьня, невядома.
Аляксандар Лукашэнка 27 чэрвеня надаў 84-гадоваму Мікалаю Чаргінцу званьне народнага пісьменьніка Беларусі. Гэтае званьне не ўручалася ад 1995 году, калі народным стаў Іван Навуменка. Упершыню ў Беларусі званьне атрымаў аўтар, які піша па-расейску.
Стратэгічная канцэпцыя — гэта свайго роду плян таго, як NATO бачыць сьвет.
Загрузіць яшчэ