Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як заходнія і беларускія СМІ падалі навіну пра Нобэлеўскую прэмію Алеся Бяляцкага. Параўноўваем

Афіцыйныя беларускія СМІ пра другую ў гісторыі Нобэлеўскую прэмію для грамадзяніна Беларусі маўчаць.

Навіна аб прысуджэньні Нобэлеўскай прэмію міру Алесю Бяляцкаму, расейскаму «Мэмарыялу» і ўкраінскаму «Цэнтру грамадзянскіх свабод» знайшла шырокі розгалас ва ўсіх найбуйнейшых СМІ краін Захаду.

Напрыклад, агенцтва AFP напісала ў сваім артыкуле, які разышоўся па многіх сусьветных СМІ:

«Бяляцкі — вэтэран абароны правоў чалавека ў аўтарытарнай Беларусі. Ён атрымаў Нобэлеўскую прэмію пасьля гістарычных дэманстрацый і жорсткіх рэпрэсій у ягонай краіне».

Заходнія СМІ пра Нобэлеўскую прэмію Алеся Бяляцкага
Заходнія СМІ пра Нобэлеўскую прэмію Алеся Бяляцкага

Афіцыйныя беларускія СМІ пра тое, што грамадзянін Беларусі Алесь Бяляцкі стаў другім у гісторыі краіны нобэлеўскім ляўрэатам, не паведамляюць.

Празь дзьве гадзіны пасьля абвяшчэньня, што беларускаму праваабаронцу і палітвязьню Алесю Бяляцкаму прысуджана Нобэлеўская прэмія ў галіне міру, пра гэтую падзею не напісала ніводнае дзяржаўнае СМІ. У топе навіны — візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Санкт-Пецярбург і цэны на грыбы.

Сайты афіцыйных беларускіх СМІ праз 2 гадзіны пасьля навіны пра Нобэлеўскую прэмію для Алеся Бяляцкага
Сайты афіцыйных беларускіх СМІ праз 2 гадзіны пасьля навіны пра Нобэлеўскую прэмію для Алеся Бяляцкага

З нэгатыўным камэнтаром выступіў пакуль што толькі прэсавы сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз.

«Нобэль замучыўся пераварочвацца ў труне», — так пракамэнтаваў рашэньне Нобэлеўскага камітэту прадстаўнік МЗС Беларусі Анатоль Глаз. Афіцыйны Менск на пэўным этапе страціў усялякую цікавасьць да рашэньняў Нобэлеўскага камітэту, заявіў Анатоль Глаз.

Праваабаронца, беларус, літаратар. Фотажыцьцяпіс Алеся Бяляцкага

Алесь Бяляцкі з старэйшым братам Валодзем. Мястэчка Вяртсіля ў Карэліі, дзе нарадзіўся Алесь, 1964 год
1/46 Алесь Бяляцкі з старэйшым братам Валодзем. Мястэчка Вяртсіля ў Карэліі, дзе нарадзіўся Алесь, 1964 год
Праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі стаў адным зь ляўрэатаў сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру. Свабода склала яго фотажыцьцяпіс.
Алесь Бяляцкі з маці Нінай Аляксандраўнай. Сьветлагорск, 1970 
2/46 Алесь Бяляцкі з маці Нінай Аляксандраўнай. Сьветлагорск, 1970 
Праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі стаў адным зь ляўрэатаў сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру. Свабода склала яго фотажыцьцяпіс.
Алесь Бяляцкі каля магілы Максіма Багдановіча. Ялта, 1979
3/46 Алесь Бяляцкі каля магілы Максіма Багдановіча. Ялта, 1979
Праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі стаў адным зь ляўрэатаў сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру. Свабода склала яго фотажыцьцяпіс.
Сябры-студэнты Эдуард Акулін і Алесь Бяляцкі. Гомель, 1980
4/46 Сябры-студэнты Эдуард Акулін і Алесь Бяляцкі. Гомель, 1980
Праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі стаў адным зь ляўрэатаў сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру. Свабода склала яго фотажыцьцяпіс.
Алесь Бяляцкі — важаты ў дзіцячым лягеры пад Гомлем. 1982
5/46 Алесь Бяляцкі — важаты ў дзіцячым лягеры пад Гомлем. 1982
Праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі стаў адным зь ляўрэатаў сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру. Свабода склала яго фотажыцьцяпіс.
Студэнцкі музычны гурт „Баскі“: Аляксандар Капыткоў, Сяргей Скачынскі, Алесь Бяляцкі, Анатоль Кавалёў, Эдуард Акулін. Вёска Стаўбун Веткаўскага раёну, 1983
6/46 Студэнцкі музычны гурт „Баскі“: Аляксандар Капыткоў, Сяргей Скачынскі, Алесь Бяляцкі, Анатоль Кавалёў, Эдуард Акулін. Вёска Стаўбун Веткаўскага раёну, 1983
Праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі стаў адным зь ляўрэатаў сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру. Свабода склала яго фотажыцьцяпіс.
Алесь Бяляцкі ў войску з братам Уладзімерам. Сьвярдлоўск, 1984
7/46 Алесь Бяляцкі ў войску з братам Уладзімерам. Сьвярдлоўск, 1984
Праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі стаў адным зь ляўрэатаў сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру. Свабода склала яго фотажыцьцяпіс.
Шлюб Натальлі Пінчук і Алеся Бяляцкага. Менск, 1987
8/46 Шлюб Натальлі Пінчук і Алеся Бяляцкага. Менск, 1987
Праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі стаў адным зь ляўрэатаў сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру. Свабода склала яго фотажыцьцяпіс.
Першае шэсьце ў Курапаты. На пярэднім пляне Алесь Жлутка, Вінцук Вячорка, Алесь Бяляцкі, Алесь Астраўцоў. Менск, 1988
9/46 Першае шэсьце ў Курапаты. На пярэднім пляне Алесь Жлутка, Вінцук Вячорка, Алесь Бяляцкі, Алесь Астраўцоў. Менск, 1988
Праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі стаў адным зь ляўрэатаў сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру. Свабода склала яго фотажыцьцяпіс.
Алесь Бяляцкі робіць экскурсію па музэі Багдановіча для амэрыканскага сьпевака беларускага паходжаньня Данчыка (Багдана Андрусішына). Галіна Прыма, Алесь Бяляцкі, Уладзімер Пузыня, Данчык, Яўген Анішчык. Менск, 1989
10/46 Алесь Бяляцкі робіць экскурсію па музэі Багдановіча для амэрыканскага сьпевака беларускага паходжаньня Данчыка (Багдана Андрусішына). Галіна Прыма, Алесь Бяляцкі, Уладзімер Пузыня, Данчык, Яўген Анішчык. Менск, 1989
Праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі стаў адным зь ляўрэатаў сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру. Свабода склала яго фотажыцьцяпіс.
Сьвяткаваньне 5-й гадавіны Беларускага народнага фронту. Яўген Кулік, Аляксандар Лукашук, Алесь Бяляцкі, Зянон Пазьняк. Менск, 1993
11/46 Сьвяткаваньне 5-й гадавіны Беларускага народнага фронту. Яўген Кулік, Аляксандар Лукашук, Алесь Бяляцкі, Зянон Пазьняк. Менск, 1993
Праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі стаў адным зь ляўрэатаў сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру. Свабода склала яго фотажыцьцяпіс.
Алесь Бяляцкі на мітынгу апазыцыі ля Опэрнага тэатру. Сьпявае бард Андрэй Мельнікаў. Менск, 1997
12/46 Алесь Бяляцкі на мітынгу апазыцыі ля Опэрнага тэатру. Сьпявае бард Андрэй Мельнікаў. Менск, 1997
Праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі стаў адным зь ляўрэатаў сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру. Свабода склала яго фотажыцьцяпіс.
Алесь Бяляцкі на мітынгу паліць праект саюзнай дамовы з Расеяй. Побач зь ім Мікола Статкевіч, Вінцук Вячорка, Уладзімер Кармілкін. Менск, 1999
13/46 Алесь Бяляцкі на мітынгу паліць праект саюзнай дамовы з Расеяй. Побач зь ім Мікола Статкевіч, Вінцук Вячорка, Уладзімер Кармілкін. Менск, 1999
Праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі стаў адным зь ляўрэатаў сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру. Свабода склала яго фотажыцьцяпіс.
Акцыя памяці зьніклых палітыкаў каля будынку КДБ Беларусі. Валер Каліноўскі, Валянцін Стэфановіч, Алесь Бяляцкі, Тацяна Равяка, Алена Лапцёнак. Менск, 2000
14/46 Акцыя памяці зьніклых палітыкаў каля будынку КДБ Беларусі. Валер Каліноўскі, Валянцін Стэфановіч, Алесь Бяляцкі, Тацяна Равяка, Алена Лапцёнак. Менск, 2000
Праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі стаў адным зь ляўрэатаў сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру. Свабода склала яго фотажыцьцяпіс.
Каля магілы Старшыні Рады БНР Пётры Крачэўскага. Алесь Бяляцкі, Анатоль Лябедзька, Станіслаў Шушкевіч, Вінцук Вячорка. Прага, 2000
15/46 Каля магілы Старшыні Рады БНР Пётры Крачэўскага. Алесь Бяляцкі, Анатоль Лябедзька, Станіслаў Шушкевіч, Вінцук Вячорка. Прага, 2000
Праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі стаў адным зь ляўрэатаў сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру. Свабода склала яго фотажыцьцяпіс.
Алесь Бяляцкі, Анатоль Лябедзька, Аляксей Міхалевіч, Вінцук Вячорка на сустрэчы з Вацлавам Гаўлам. Прага, 2000
16/46 Алесь Бяляцкі, Анатоль Лябедзька, Аляксей Міхалевіч, Вінцук Вячорка на сустрэчы з Вацлавам Гаўлам. Прага, 2000
Праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі стаў адным зь ляўрэатаў сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру. Свабода склала яго фотажыцьцяпіс.
Алесь Бяляцкі і амбасадар ЗША ў Менску Майкл Козак. Менск, 2001
17/46 Алесь Бяляцкі і амбасадар ЗША ў Менску Майкл Козак. Менск, 2001
Праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі стаў адным зь ляўрэатаў сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру. Свабода склала яго фотажыцьцяпіс.
Алесь Бяляцкі – дэлегат зьезду БНФ. Менск, 2001
18/46 Алесь Бяляцкі – дэлегат зьезду БНФ. Менск, 2001
Праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі стаў адным зь ляўрэатаў сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру. Свабода склала яго фотажыцьцяпіс.
Алесь Бяляцкі бярэ ўдзел у абароне мэмарыялу Курапаты ад разбурэньня падчас будаўніцтва кальцавой дарогі вакол Менску. Алесь Бяляцкі і Мечыслаў Грыб. Курапаты, 2001
19/46 Алесь Бяляцкі бярэ ўдзел у абароне мэмарыялу Курапаты ад разбурэньня падчас будаўніцтва кальцавой дарогі вакол Менску. Алесь Бяляцкі і Мечыслаў Грыб. Курапаты, 2001
Праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі стаў адным зь ляўрэатаў сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру. Свабода склала яго фотажыцьцяпіс.
Уладзімер Лабковіч, Алесь і Адам Бяляцкія, Валянцін Стэфановіч на акцыі ў падтрымку незалежнай газэты „Народная воля“. Менск, 2004
20/46 Уладзімер Лабковіч, Алесь і Адам Бяляцкія, Валянцін Стэфановіч на акцыі ў падтрымку незалежнай газэты „Народная воля“. Менск, 2004
Праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі стаў адным зь ляўрэатаў сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру. Свабода склала яго фотажыцьцяпіс.
У кулюарах Камісіі правоў чалавека ААН. Алесь Бяляцкі, Дзьмітры Маркушэўскі, Адрыян Сэвэрын. Жэнэва, 2005
21/46 У кулюарах Камісіі правоў чалавека ААН. Алесь Бяляцкі, Дзьмітры Маркушэўскі, Адрыян Сэвэрын. Жэнэва, 2005
Праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі стаў адным зь ляўрэатаў сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру. Свабода склала яго фотажыцьцяпіс.
Алесь Бяляцкі з групай актывістаў Саюзу палякаў Беларусі, якія бароняць сядзібу СПБ ад захопу ўладамі. Горадня, 2005
22/46 Алесь Бяляцкі з групай актывістаў Саюзу палякаў Беларусі, якія бароняць сядзібу СПБ ад захопу ўладамі. Горадня, 2005
Праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі стаў адным зь ляўрэатаў сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру. Свабода склала яго фотажыцьцяпіс.
Спэцназаўцы ў цывільным арыштоўваюць Алеся Бяляцкага ў Дзень Волі. Менск, 2004
23/46 Спэцназаўцы ў цывільным арыштоўваюць Алеся Бяляцкага ў Дзень Волі. Менск, 2004
Праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі стаў адным зь ляўрэатаў сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру. Свабода склала яго фотажыцьцяпіс.
Алесь Бяляцкі -- назіральнік на выбарах ва Ўкраіне. Кіеў, 2004
24/46 Алесь Бяляцкі -- назіральнік на выбарах ва Ўкраіне. Кіеў, 2004
Праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі стаў адным зь ляўрэатаў сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру. Свабода склала яго фотажыцьцяпіс.
Алесь з жонкай Натальляй і сынам Адамам. Менск, 2006
25/46 Алесь з жонкай Натальляй і сынам Адамам. Менск, 2006
Праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі стаў адным зь ляўрэатаў сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру. Свабода склала яго фотажыцьцяпіс.
Алесь Бяляцкі наведвае палітвязьня Мікалая Статкевіча. Вёска Блонь Пухавіцкага раёну, 2007
26/46 Алесь Бяляцкі наведвае палітвязьня Мікалая Статкевіча. Вёска Блонь Пухавіцкага раёну, 2007
Праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі стаў адным зь ляўрэатаў сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру. Свабода склала яго фотажыцьцяпіс.
Каля статуі Свабоды. Нью-Ёрк, 2007
27/46 Каля статуі Свабоды. Нью-Ёрк, 2007
Праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі стаў адным зь ляўрэатаў сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру. Свабода склала яго фотажыцьцяпіс.
Акцыя ў падтрымку палітвязьня Зьмітра Дашкевіча каля будынку МУС Беларусі. Валянцін Стэфановіч, Алесь Бяляцкі, Сяргей Сыс. Менск, 2008
28/46 Акцыя ў падтрымку палітвязьня Зьмітра Дашкевіча каля будынку МУС Беларусі. Валянцін Стэфановіч, Алесь Бяляцкі, Сяргей Сыс. Менск, 2008
Праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі стаў адным зь ляўрэатаў сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру. Свабода склала яго фотажыцьцяпіс.
Алесь Бяляцкі і Валянцін Стэфановіч падчас праваабарончай місіі на Кубе. Гавана, 2008
29/46 Алесь Бяляцкі і Валянцін Стэфановіч падчас праваабарончай місіі на Кубе. Гавана, 2008
Праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі стаў адным зь ляўрэатаў сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру. Свабода склала яго фотажыцьцяпіс.
Алесь Бяляцкі ў музэі самвыдавецтва. Кіеў, 2009
30/46 Алесь Бяляцкі ў музэі самвыдавецтва. Кіеў, 2009
Праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі стаў адным зь ляўрэатаў сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру. Свабода склала яго фотажыцьцяпіс.
Алесь Бяляцкі ў складзе місіі ў Кіргізстане. 2010
31/46 Алесь Бяляцкі ў складзе місіі ў Кіргізстане. 2010
Праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі стаў адным зь ляўрэатаў сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру. Свабода склала яго фотажыцьцяпіс.
Алесь Бяляцкі на канфэрэнцыі ў пострэвалюцыйным Тунісе. 2011
32/46 Алесь Бяляцкі на канфэрэнцыі ў пострэвалюцыйным Тунісе. 2011
Праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі стаў адным зь ляўрэатаў сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру. Свабода склала яго фотажыцьцяпіс.
Акцыя за вызваленьне Алеся Бяляцкага каля амбасады Беларусі ў Францыі. Парыж, 2011
33/46 Акцыя за вызваленьне Алеся Бяляцкага каля амбасады Беларусі ў Францыі. Парыж, 2011
Праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі стаў адным зь ляўрэатаў сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру. Свабода склала яго фотажыцьцяпіс.
Першае фота пасьля вызваленьня з калёніі. У электрычцы на станцыі „Інстытут культуры“ ў Менску.  21 чэрвеня 2014
34/46 Першае фота пасьля вызваленьня з калёніі. У электрычцы на станцыі „Інстытут культуры“ ў Менску.  21 чэрвеня 2014
Праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі стаў адным зь ляўрэатаў сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру. Свабода склала яго фотажыцьцяпіс.
Бяляцкі расказвае пра свае амаль тры гады ў калёніі ў менскай студыі Радыё Свабода. 25 чэрвеня 2014
35/46 Бяляцкі расказвае пра свае амаль тры гады ў калёніі ў менскай студыі Радыё Свабода. 25 чэрвеня 2014
Праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі стаў адным зь ляўрэатаў сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру. Свабода склала яго фотажыцьцяпіс.
Бяляцкі прэзэнтуе сваю пятую кнігу «Халоднае крыло Радзімы» у менскай сядзібе БНФ. 23 сьнежня 2014
36/46 Бяляцкі прэзэнтуе сваю пятую кнігу «Халоднае крыло Радзімы» у менскай сядзібе БНФ. 23 сьнежня 2014
Праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі стаў адным зь ляўрэатаў сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру. Свабода склала яго фотажыцьцяпіс.
Бяляцкі з паплечнікамі раздае ў Менску спэцвыпускі незалежных газэт «Новы час» ды «Народная воля» ў Сусьветны дзень супраць сьмяротнага пакараньня. Беларусь застаецца апошняй краінай у Эўропе, дзе існуе сьмяротная кара. 10 кастрычніка 2016
37/46 Бяляцкі з паплечнікамі раздае ў Менску спэцвыпускі незалежных газэт «Новы час» ды «Народная воля» ў Сусьветны дзень супраць сьмяротнага пакараньня. Беларусь застаецца апошняй краінай у Эўропе, дзе існуе сьмяротная кара. 10 кастрычніка 2016
Праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі стаў адным зь ляўрэатаў сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру. Свабода склала яго фотажыцьцяпіс.
Алесь Бяляцкі і старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец выступаюць на 26-й сэсіі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ ў Менску. 6 ліпеня 2017
38/46 Алесь Бяляцкі і старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец выступаюць на 26-й сэсіі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ ў Менску. 6 ліпеня 2017
Праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі стаў адным зь ляўрэатаў сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру. Свабода склала яго фотажыцьцяпіс.
Бяляцкі чакае каля кватэры заснавальніка і дырэктара незалежнага інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Алеся Ліпая, дзе сілавікі праводзяць ператрус. 14 чэрвеня 2018
39/46 Бяляцкі чакае каля кватэры заснавальніка і дырэктара незалежнага інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Алеся Ліпая, дзе сілавікі праводзяць ператрус. 14 чэрвеня 2018
Праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі стаў адным зь ляўрэатаў сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру. Свабода склала яго фотажыцьцяпіс.
Бяляцкі на судзе супраць кіраўніка чачэнскага офісу расейскага праваабарончага таварыства „Мемориал Аюба Тытыева. Грозны, лістапад 2018
40/46 Бяляцкі на судзе супраць кіраўніка чачэнскага офісу расейскага праваабарончага таварыства „Мемориал Аюба Тытыева. Грозны, лістапад 2018
Праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі стаў адным зь ляўрэатаў сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру. Свабода склала яго фотажыцьцяпіс.
Бяляцкі сярод ляўрэатаў прэміі за турэмную літаратуру імя Францішка Аляхновіча. Менск, 10 сьнежня 2018
41/46 Бяляцкі сярод ляўрэатаў прэміі за турэмную літаратуру імя Францішка Аляхновіча. Менск, 10 сьнежня 2018
Праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі стаў адным зь ляўрэатаў сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру. Свабода склала яго фотажыцьцяпіс.
Алесь Бяляцкі і Валянцін Стэфановіч падчас працэсу над палітвязьнем Зьмітром Паліенкам. Менск, 17 кастрычніка 2019
42/46 Алесь Бяляцкі і Валянцін Стэфановіч падчас працэсу над палітвязьнем Зьмітром Паліенкам. Менск, 17 кастрычніка 2019
Праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі стаў адным зь ляўрэатаў сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру. Свабода склала яго фотажыцьцяпіс.
«Вясноўцы» Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Ўладзь Лабковіч на адным з шматтысячных маршаў у жніўні 2020
43/46 «Вясноўцы» Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Ўладзь Лабковіч на адным з шматтысячных маршаў у жніўні 2020
Праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі стаў адным зь ляўрэатаў сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру. Свабода склала яго фотажыцьцяпіс.
Алесь Бяляцкі атрымлівае прэмію «Right Livelihood Award», Стакгольм, 3 сьнежня 2020
44/46 Алесь Бяляцкі атрымлівае прэмію «Right Livelihood Award», Стакгольм, 3 сьнежня 2020
Праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі стаў адным зь ляўрэатаў сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру. Свабода склала яго фотажыцьцяпіс.
Алесь Бяляцкі і Сьвятлана Ціханоўская
45/46 Алесь Бяляцкі і Сьвятлана Ціханоўская
Праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі стаў адным зь ляўрэатаў сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру. Свабода склала яго фотажыцьцяпіс.
Акцыя падтрымкі Алеся Бяляцкага і ягоных паплечнікаў-праваабаронцаў у Міжнародны дзень салідарнасьці з грамадзянскай супольнасьцю Беларусі каля беларускай амбасады ў Вільні. 4 жніўня 2022
46/46 Акцыя падтрымкі Алеся Бяляцкага і ягоных паплечнікаў-праваабаронцаў у Міжнародны дзень салідарнасьці з грамадзянскай супольнасьцю Беларусі каля беларускай амбасады ў Вільні. 4 жніўня 2022
Праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі стаў адным зь ляўрэатаў сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру. Свабода склала яго фотажыцьцяпіс.
Previous slide
Next slide

Хто такі Алесь Бяляцкі

Беларускі праваабаронца, грамадзкі дзеяч, літаратуразнаўца. Заснавальнік і кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна», палітычны зьняволены.

  • Нарадзіўся 25 верасьня 1962 году ў гарадзкім пасёлку Вя́ртсіля ў Карэльскай АССР, дзе ў той час працавалі ягоныя бацькі-беларусы. У 1965 годзе сям’я вярнулася ў Беларусь, у Сьветлагорск.
  • У 1984 годзе Алесь скончыў гісторыка-філялягічны факультэт Гомельскага ўнівэрсытэту, працаваў настаўнікам у Лельчыцкім раёне.
  • Служыў у савецкім войску ў Сьвярдлоўскай вобласьці РФ мэханікам-кіроўцам браняванага цягача.
  • У 1986–1989 гадах быў заснавальнікам Аб’яднаньня маладых літаратараў «Тутэйшыя».
  • У 1989 годзе скончыў асьпірантуру Інстытуту літаратуры Акадэміі навук Беларусі.
  • З 1989 да 1998 году працаваў дырэктарам Літаратурнага музэю Максіма Багдановіча.
  • У 1991–1996 гадах быў дэпутатам Менскага гарадзкога савету дэпутатаў.
  • У 1996 годзе заснаваў праваабарончую арганізацыю «Вясна»
  • 4 жніўня 2011 году быў затрыманы — яго абвінавацілі «ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў». 23 лістапада асуджаны на 4,5 года пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці.
  • У 2012 годзе ў Бібліятэцы Радыё Свабода выйшла кніга Валера Каліноўскага «Справа Бяляцкага».
  • 21 чэрвеня 2014 году быў датэрмінова вызвалены з Бабруйскай калёніі.
  • За 25 гадоў сваёй дзейнасьці быў адзначаны шматлікімі прэміямі і ўзнагародамі: швэдзкай прэміяй імя Пэра Ангера, прэміяй Свабоды імя Андрэя Сахарава, прэміяй Homo Homіnі, якую ўручаў Вацлаў Гавэл, прэміяй Нарвэскага зьвязу пісьменьнікаў «За свабоду слова», прэміяй Дзярждэпартамэнту ЗША, прэміяй Леха Валэнсы, прэміяй імя Пэтры Кэлі, прэміяй Вацлава Гавэла ад ПАРЭ, прэміяй «За правы чалавека і вяршэнства закону» ды іншымі.
  • Пяць разоў вылучаўся на Нобэлеўскую прэмію міру.
  • Алесь — аўтар кніг «Прабежкі па беразе Жэнэўскага возера», «Асьвечаныя Беларушчынай», «Халоднае крыло радзімы», «Іртутнае срэбра жыцьця», «Бой з сабой», «Турэмныя сшыткі» (Менск, 2018, «Вясна»).
  • 14 ліпеня 2021 году быў затрыманы паводле крымінальнага абвінавачаньня, у яго дома і ў офісе «Вясны» адбыліся ператрусы.
  • Усяго за актыўную грамадзкую і праваабарончую дзейнасьць прыцягваўся да судовай адказнасьці больш за 20 разоў. Прызнаны палітычным зьняволеным.
  • 7 кастрычініка 2022 году Алесю Бяляцкаму прысудзілі Нобэлеўскую прэмію міру.
  • 3 сакавіка 2023 году Бяляцкага пакаралі 10 гадамі пазбаўленьня волі. Яго асудзілі разам з калегамі: праваабаронцамі Валянцінам Стэфановічам і Ўладзімерам Лабковічам.
  • З моманту арышту ў ліпені 2021 году Бяляцкі меў вельмі абмежаваныя зносіны з сваёй сямʼёй, адвакатам і навакольным сьветам.
  • Адбываў пакараньне ў папраўчай калёніі нумар 9 у Горках.
  • Датэрміновы вызвалены і вывезены ў Літву 13 сьнежня 2025 году.
  • У «Бібліятэцы Свабоды» выйшла дзьве кнігі, прысьвечаныя Алесю Бяляцкаму: «Справа Бяляцкага» (2012) і «Алесь Бяляцкі на Свабодзе» (2022).


Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG