Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Мы плакалі ад шчасьця і скакалі» — беларускія праваабаронцы пра Нобэлеўскую прэмію для Алеся Бяляцкага

"Вясноўцы" Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Ўладзь Лабковіч на адным з жнівенскіх маршаў у жніўні 2020
"Вясноўцы" Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Ўладзь Лабковіч на адным з жнівенскіх маршаў у жніўні 2020

Кіраўніку «Вясны» Алесю Бяляцкаму 7 кастрычніка прысудзілі Нобэлеўскую прэмію міру. Ягоныя калегі па арганізацыі спадзяюцца, што гэта зьменіць сытуацыю з палітвязьнямі ў Беларусі.

«Мы і плакалі ад шчасьця, і скакалі. Нам званілі людзі, віншавалі і таксама плакалі»

Алена Масьлюкова, праваабаронца «Вясны»:

«Уяўляю, як адрэагаваў бы на гэтую навіну Алесь. Ён сказаў бы: „Сябры мае, гэта ваша перамога“. Наша праца, усёй „Вясны“, накіраваная на абарону правоў чалавека, абарону ўсіх, хто сёньня мае патрэбу ў гэтым у Беларусі, адзначана на такім узроўні. Мы баронім як палітвязьняў, так і самога Алеся, які за сваю праваабарончую дзейнасьць больш за год за кратамі.

Безумоўна, гэта калектыўная перамога „Вясны“, і яна вартая гэтай перамогі. Вельмі хацелася б, каб усе нашы — Валянцін Стэфановіч, Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк, Уладзь Лабковіч, Леанід Судаленка — выйшлі як мага хутчэй на волю. Каб выйшлі на волю і ўсе нашыя беларускія палітзьняволеныя. Мы, праваабаронцы, прыкладаем да гэтага ўсе намаганьні».

Праваабаронца, беларус, літаратар. Фотажыцьцяпіс Алеся Бяляцкага

Алесь Бяляцкі з старэйшым братам Валодзем. Мястэчка Вяртсіля ў Карэліі, дзе нарадзіўся Алесь, 1964 год
1/46 Алесь Бяляцкі з старэйшым братам Валодзем. Мястэчка Вяртсіля ў Карэліі, дзе нарадзіўся Алесь, 1964 год
Праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі стаў адным зь ляўрэатаў сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру. Свабода склала яго фотажыцьцяпіс.
Алесь Бяляцкі з маці Нінай Аляксандраўнай. Сьветлагорск, 1970 
2/46 Алесь Бяляцкі з маці Нінай Аляксандраўнай. Сьветлагорск, 1970 
Праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі стаў адным зь ляўрэатаў сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру. Свабода склала яго фотажыцьцяпіс.
Алесь Бяляцкі каля магілы Максіма Багдановіча. Ялта, 1979
3/46 Алесь Бяляцкі каля магілы Максіма Багдановіча. Ялта, 1979
Праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі стаў адным зь ляўрэатаў сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру. Свабода склала яго фотажыцьцяпіс.
Сябры-студэнты Эдуард Акулін і Алесь Бяляцкі. Гомель, 1980
4/46 Сябры-студэнты Эдуард Акулін і Алесь Бяляцкі. Гомель, 1980
Праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі стаў адным зь ляўрэатаў сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру. Свабода склала яго фотажыцьцяпіс.
Алесь Бяляцкі — важаты ў дзіцячым лягеры пад Гомлем. 1982
5/46 Алесь Бяляцкі — важаты ў дзіцячым лягеры пад Гомлем. 1982
Праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі стаў адным зь ляўрэатаў сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру. Свабода склала яго фотажыцьцяпіс.
Студэнцкі музычны гурт „Баскі“: Аляксандар Капыткоў, Сяргей Скачынскі, Алесь Бяляцкі, Анатоль Кавалёў, Эдуард Акулін. Вёска Стаўбун Веткаўскага раёну, 1983
6/46 Студэнцкі музычны гурт „Баскі“: Аляксандар Капыткоў, Сяргей Скачынскі, Алесь Бяляцкі, Анатоль Кавалёў, Эдуард Акулін. Вёска Стаўбун Веткаўскага раёну, 1983
Праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі стаў адным зь ляўрэатаў сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру. Свабода склала яго фотажыцьцяпіс.
Алесь Бяляцкі ў войску з братам Уладзімерам. Сьвярдлоўск, 1984
7/46 Алесь Бяляцкі ў войску з братам Уладзімерам. Сьвярдлоўск, 1984
Праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі стаў адным зь ляўрэатаў сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру. Свабода склала яго фотажыцьцяпіс.
Шлюб Натальлі Пінчук і Алеся Бяляцкага. Менск, 1987
8/46 Шлюб Натальлі Пінчук і Алеся Бяляцкага. Менск, 1987
Праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі стаў адным зь ляўрэатаў сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру. Свабода склала яго фотажыцьцяпіс.
Першае шэсьце ў Курапаты. На пярэднім пляне Алесь Жлутка, Вінцук Вячорка, Алесь Бяляцкі, Алесь Астраўцоў. Менск, 1988
9/46 Першае шэсьце ў Курапаты. На пярэднім пляне Алесь Жлутка, Вінцук Вячорка, Алесь Бяляцкі, Алесь Астраўцоў. Менск, 1988
Праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі стаў адным зь ляўрэатаў сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру. Свабода склала яго фотажыцьцяпіс.
Алесь Бяляцкі робіць экскурсію па музэі Багдановіча для амэрыканскага сьпевака беларускага паходжаньня Данчыка (Багдана Андрусішына). Галіна Прыма, Алесь Бяляцкі, Уладзімер Пузыня, Данчык, Яўген Анішчык. Менск, 1989
10/46 Алесь Бяляцкі робіць экскурсію па музэі Багдановіча для амэрыканскага сьпевака беларускага паходжаньня Данчыка (Багдана Андрусішына). Галіна Прыма, Алесь Бяляцкі, Уладзімер Пузыня, Данчык, Яўген Анішчык. Менск, 1989
Праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі стаў адным зь ляўрэатаў сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру. Свабода склала яго фотажыцьцяпіс.
Сьвяткаваньне 5-й гадавіны Беларускага народнага фронту. Яўген Кулік, Аляксандар Лукашук, Алесь Бяляцкі, Зянон Пазьняк. Менск, 1993
11/46 Сьвяткаваньне 5-й гадавіны Беларускага народнага фронту. Яўген Кулік, Аляксандар Лукашук, Алесь Бяляцкі, Зянон Пазьняк. Менск, 1993
Праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі стаў адным зь ляўрэатаў сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру. Свабода склала яго фотажыцьцяпіс.
Алесь Бяляцкі на мітынгу апазыцыі ля Опэрнага тэатру. Сьпявае бард Андрэй Мельнікаў. Менск, 1997
12/46 Алесь Бяляцкі на мітынгу апазыцыі ля Опэрнага тэатру. Сьпявае бард Андрэй Мельнікаў. Менск, 1997
Праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі стаў адным зь ляўрэатаў сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру. Свабода склала яго фотажыцьцяпіс.
Алесь Бяляцкі на мітынгу паліць праект саюзнай дамовы з Расеяй. Побач зь ім Мікола Статкевіч, Вінцук Вячорка, Уладзімер Кармілкін. Менск, 1999
13/46 Алесь Бяляцкі на мітынгу паліць праект саюзнай дамовы з Расеяй. Побач зь ім Мікола Статкевіч, Вінцук Вячорка, Уладзімер Кармілкін. Менск, 1999
Праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі стаў адным зь ляўрэатаў сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру. Свабода склала яго фотажыцьцяпіс.
Акцыя памяці зьніклых палітыкаў каля будынку КДБ Беларусі. Валер Каліноўскі, Валянцін Стэфановіч, Алесь Бяляцкі, Тацяна Равяка, Алена Лапцёнак. Менск, 2000
14/46 Акцыя памяці зьніклых палітыкаў каля будынку КДБ Беларусі. Валер Каліноўскі, Валянцін Стэфановіч, Алесь Бяляцкі, Тацяна Равяка, Алена Лапцёнак. Менск, 2000
Праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі стаў адным зь ляўрэатаў сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру. Свабода склала яго фотажыцьцяпіс.
Каля магілы Старшыні Рады БНР Пётры Крачэўскага. Алесь Бяляцкі, Анатоль Лябедзька, Станіслаў Шушкевіч, Вінцук Вячорка. Прага, 2000
15/46 Каля магілы Старшыні Рады БНР Пётры Крачэўскага. Алесь Бяляцкі, Анатоль Лябедзька, Станіслаў Шушкевіч, Вінцук Вячорка. Прага, 2000
Праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі стаў адным зь ляўрэатаў сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру. Свабода склала яго фотажыцьцяпіс.
Алесь Бяляцкі, Анатоль Лябедзька, Аляксей Міхалевіч, Вінцук Вячорка на сустрэчы з Вацлавам Гаўлам. Прага, 2000
16/46 Алесь Бяляцкі, Анатоль Лябедзька, Аляксей Міхалевіч, Вінцук Вячорка на сустрэчы з Вацлавам Гаўлам. Прага, 2000
Праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі стаў адным зь ляўрэатаў сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру. Свабода склала яго фотажыцьцяпіс.
Алесь Бяляцкі і амбасадар ЗША ў Менску Майкл Козак. Менск, 2001
17/46 Алесь Бяляцкі і амбасадар ЗША ў Менску Майкл Козак. Менск, 2001
Праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі стаў адным зь ляўрэатаў сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру. Свабода склала яго фотажыцьцяпіс.
Алесь Бяляцкі – дэлегат зьезду БНФ. Менск, 2001
18/46 Алесь Бяляцкі – дэлегат зьезду БНФ. Менск, 2001
Праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі стаў адным зь ляўрэатаў сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру. Свабода склала яго фотажыцьцяпіс.
Алесь Бяляцкі бярэ ўдзел у абароне мэмарыялу Курапаты ад разбурэньня падчас будаўніцтва кальцавой дарогі вакол Менску. Алесь Бяляцкі і Мечыслаў Грыб. Курапаты, 2001
19/46 Алесь Бяляцкі бярэ ўдзел у абароне мэмарыялу Курапаты ад разбурэньня падчас будаўніцтва кальцавой дарогі вакол Менску. Алесь Бяляцкі і Мечыслаў Грыб. Курапаты, 2001
Праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі стаў адным зь ляўрэатаў сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру. Свабода склала яго фотажыцьцяпіс.
Уладзімер Лабковіч, Алесь і Адам Бяляцкія, Валянцін Стэфановіч на акцыі ў падтрымку незалежнай газэты „Народная воля“. Менск, 2004
20/46 Уладзімер Лабковіч, Алесь і Адам Бяляцкія, Валянцін Стэфановіч на акцыі ў падтрымку незалежнай газэты „Народная воля“. Менск, 2004
Праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі стаў адным зь ляўрэатаў сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру. Свабода склала яго фотажыцьцяпіс.
У кулюарах Камісіі правоў чалавека ААН. Алесь Бяляцкі, Дзьмітры Маркушэўскі, Адрыян Сэвэрын. Жэнэва, 2005
21/46 У кулюарах Камісіі правоў чалавека ААН. Алесь Бяляцкі, Дзьмітры Маркушэўскі, Адрыян Сэвэрын. Жэнэва, 2005
Праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі стаў адным зь ляўрэатаў сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру. Свабода склала яго фотажыцьцяпіс.
Алесь Бяляцкі з групай актывістаў Саюзу палякаў Беларусі, якія бароняць сядзібу СПБ ад захопу ўладамі. Горадня, 2005
22/46 Алесь Бяляцкі з групай актывістаў Саюзу палякаў Беларусі, якія бароняць сядзібу СПБ ад захопу ўладамі. Горадня, 2005
Праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі стаў адным зь ляўрэатаў сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру. Свабода склала яго фотажыцьцяпіс.
Спэцназаўцы ў цывільным арыштоўваюць Алеся Бяляцкага ў Дзень Волі. Менск, 2004
23/46 Спэцназаўцы ў цывільным арыштоўваюць Алеся Бяляцкага ў Дзень Волі. Менск, 2004
Праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі стаў адным зь ляўрэатаў сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру. Свабода склала яго фотажыцьцяпіс.
Алесь Бяляцкі -- назіральнік на выбарах ва Ўкраіне. Кіеў, 2004
24/46 Алесь Бяляцкі -- назіральнік на выбарах ва Ўкраіне. Кіеў, 2004
Праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі стаў адным зь ляўрэатаў сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру. Свабода склала яго фотажыцьцяпіс.
Алесь з жонкай Натальляй і сынам Адамам. Менск, 2006
25/46 Алесь з жонкай Натальляй і сынам Адамам. Менск, 2006
Праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі стаў адным зь ляўрэатаў сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру. Свабода склала яго фотажыцьцяпіс.
Алесь Бяляцкі наведвае палітвязьня Мікалая Статкевіча. Вёска Блонь Пухавіцкага раёну, 2007
26/46 Алесь Бяляцкі наведвае палітвязьня Мікалая Статкевіча. Вёска Блонь Пухавіцкага раёну, 2007
Праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі стаў адным зь ляўрэатаў сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру. Свабода склала яго фотажыцьцяпіс.
Каля статуі Свабоды. Нью-Ёрк, 2007
27/46 Каля статуі Свабоды. Нью-Ёрк, 2007
Праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі стаў адным зь ляўрэатаў сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру. Свабода склала яго фотажыцьцяпіс.
Акцыя ў падтрымку палітвязьня Зьмітра Дашкевіча каля будынку МУС Беларусі. Валянцін Стэфановіч, Алесь Бяляцкі, Сяргей Сыс. Менск, 2008
28/46 Акцыя ў падтрымку палітвязьня Зьмітра Дашкевіча каля будынку МУС Беларусі. Валянцін Стэфановіч, Алесь Бяляцкі, Сяргей Сыс. Менск, 2008
Праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі стаў адным зь ляўрэатаў сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру. Свабода склала яго фотажыцьцяпіс.
Алесь Бяляцкі і Валянцін Стэфановіч падчас праваабарончай місіі на Кубе. Гавана, 2008
29/46 Алесь Бяляцкі і Валянцін Стэфановіч падчас праваабарончай місіі на Кубе. Гавана, 2008
Праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі стаў адным зь ляўрэатаў сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру. Свабода склала яго фотажыцьцяпіс.
Алесь Бяляцкі ў музэі самвыдавецтва. Кіеў, 2009
30/46 Алесь Бяляцкі ў музэі самвыдавецтва. Кіеў, 2009
Праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі стаў адным зь ляўрэатаў сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру. Свабода склала яго фотажыцьцяпіс.
Алесь Бяляцкі ў складзе місіі ў Кіргізстане. 2010
31/46 Алесь Бяляцкі ў складзе місіі ў Кіргізстане. 2010
Праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі стаў адным зь ляўрэатаў сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру. Свабода склала яго фотажыцьцяпіс.
Алесь Бяляцкі на канфэрэнцыі ў пострэвалюцыйным Тунісе. 2011
32/46 Алесь Бяляцкі на канфэрэнцыі ў пострэвалюцыйным Тунісе. 2011
Праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі стаў адным зь ляўрэатаў сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру. Свабода склала яго фотажыцьцяпіс.
Акцыя за вызваленьне Алеся Бяляцкага каля амбасады Беларусі ў Францыі. Парыж, 2011
33/46 Акцыя за вызваленьне Алеся Бяляцкага каля амбасады Беларусі ў Францыі. Парыж, 2011
Праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі стаў адным зь ляўрэатаў сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру. Свабода склала яго фотажыцьцяпіс.
Першае фота пасьля вызваленьня з калёніі. У электрычцы на станцыі „Інстытут культуры“ ў Менску.  21 чэрвеня 2014
34/46 Першае фота пасьля вызваленьня з калёніі. У электрычцы на станцыі „Інстытут культуры“ ў Менску.  21 чэрвеня 2014
Праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі стаў адным зь ляўрэатаў сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру. Свабода склала яго фотажыцьцяпіс.
Бяляцкі расказвае пра свае амаль тры гады ў калёніі ў менскай студыі Радыё Свабода. 25 чэрвеня 2014
35/46 Бяляцкі расказвае пра свае амаль тры гады ў калёніі ў менскай студыі Радыё Свабода. 25 чэрвеня 2014
Праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі стаў адным зь ляўрэатаў сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру. Свабода склала яго фотажыцьцяпіс.
Бяляцкі прэзэнтуе сваю пятую кнігу «Халоднае крыло Радзімы» у менскай сядзібе БНФ. 23 сьнежня 2014
36/46 Бяляцкі прэзэнтуе сваю пятую кнігу «Халоднае крыло Радзімы» у менскай сядзібе БНФ. 23 сьнежня 2014
Праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі стаў адным зь ляўрэатаў сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру. Свабода склала яго фотажыцьцяпіс.
Бяляцкі з паплечнікамі раздае ў Менску спэцвыпускі незалежных газэт «Новы час» ды «Народная воля» ў Сусьветны дзень супраць сьмяротнага пакараньня. Беларусь застаецца апошняй краінай у Эўропе, дзе існуе сьмяротная кара. 10 кастрычніка 2016
37/46 Бяляцкі з паплечнікамі раздае ў Менску спэцвыпускі незалежных газэт «Новы час» ды «Народная воля» ў Сусьветны дзень супраць сьмяротнага пакараньня. Беларусь застаецца апошняй краінай у Эўропе, дзе існуе сьмяротная кара. 10 кастрычніка 2016
Праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі стаў адным зь ляўрэатаў сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру. Свабода склала яго фотажыцьцяпіс.
Алесь Бяляцкі і старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец выступаюць на 26-й сэсіі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ ў Менску. 6 ліпеня 2017
38/46 Алесь Бяляцкі і старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец выступаюць на 26-й сэсіі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ ў Менску. 6 ліпеня 2017
Праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі стаў адным зь ляўрэатаў сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру. Свабода склала яго фотажыцьцяпіс.
Бяляцкі чакае каля кватэры заснавальніка і дырэктара незалежнага інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Алеся Ліпая, дзе сілавікі праводзяць ператрус. 14 чэрвеня 2018
39/46 Бяляцкі чакае каля кватэры заснавальніка і дырэктара незалежнага інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Алеся Ліпая, дзе сілавікі праводзяць ператрус. 14 чэрвеня 2018
Праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі стаў адным зь ляўрэатаў сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру. Свабода склала яго фотажыцьцяпіс.
Бяляцкі на судзе супраць кіраўніка чачэнскага офісу расейскага праваабарончага таварыства „Мемориал Аюба Тытыева. Грозны, лістапад 2018
40/46 Бяляцкі на судзе супраць кіраўніка чачэнскага офісу расейскага праваабарончага таварыства „Мемориал Аюба Тытыева. Грозны, лістапад 2018
Праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі стаў адным зь ляўрэатаў сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру. Свабода склала яго фотажыцьцяпіс.
Бяляцкі сярод ляўрэатаў прэміі за турэмную літаратуру імя Францішка Аляхновіча. Менск, 10 сьнежня 2018
41/46 Бяляцкі сярод ляўрэатаў прэміі за турэмную літаратуру імя Францішка Аляхновіча. Менск, 10 сьнежня 2018
Праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі стаў адным зь ляўрэатаў сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру. Свабода склала яго фотажыцьцяпіс.
Алесь Бяляцкі і Валянцін Стэфановіч падчас працэсу над палітвязьнем Зьмітром Паліенкам. Менск, 17 кастрычніка 2019
42/46 Алесь Бяляцкі і Валянцін Стэфановіч падчас працэсу над палітвязьнем Зьмітром Паліенкам. Менск, 17 кастрычніка 2019
Праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі стаў адным зь ляўрэатаў сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру. Свабода склала яго фотажыцьцяпіс.
«Вясноўцы» Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Ўладзь Лабковіч на адным з шматтысячных маршаў у жніўні 2020
43/46 «Вясноўцы» Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Ўладзь Лабковіч на адным з шматтысячных маршаў у жніўні 2020
Праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі стаў адным зь ляўрэатаў сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру. Свабода склала яго фотажыцьцяпіс.
Алесь Бяляцкі атрымлівае прэмію «Right Livelihood Award», Стакгольм, 3 сьнежня 2020
44/46 Алесь Бяляцкі атрымлівае прэмію «Right Livelihood Award», Стакгольм, 3 сьнежня 2020
Праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі стаў адным зь ляўрэатаў сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру. Свабода склала яго фотажыцьцяпіс.
Алесь Бяляцкі і Сьвятлана Ціханоўская
45/46 Алесь Бяляцкі і Сьвятлана Ціханоўская
Праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі стаў адным зь ляўрэатаў сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру. Свабода склала яго фотажыцьцяпіс.
Акцыя падтрымкі Алеся Бяляцкага і ягоных паплечнікаў-праваабаронцаў у Міжнародны дзень салідарнасьці з грамадзянскай супольнасьцю Беларусі каля беларускай амбасады ў Вільні. 4 жніўня 2022
46/46 Акцыя падтрымкі Алеся Бяляцкага і ягоных паплечнікаў-праваабаронцаў у Міжнародны дзень салідарнасьці з грамадзянскай супольнасьцю Беларусі каля беларускай амбасады ў Вільні. 4 жніўня 2022
Праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі стаў адным зь ляўрэатаў сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру. Свабода склала яго фотажыцьцяпіс.
Previous slide
Next slide

«Гэта напамін, што правы чалавека — аснова міру і бясьпекі»

Алег Гулак, старшыня Беларускага Хэльсынскага камітэту:

«Гэта пацьверджаньне важнасьці праблемы правоў чалавека для міру. Гэта напамін, што правы чалавека ёсьць асноваю міру і бясьпекі. Пра гэта казаў яшчэ ў свой час Сахараў, казалі дысыдэнты. На гэтай лёгіцы была пабудавана АБСЭ. Гэта забывалася і прынесла цяжкую навуку.

Для Беларусі гэта асабліва важнае рашэньне, бо прыцягвае ўвагу ўсяго сьвету да таго, што робіцца ў нас. Вельмі своечасовае, патрэбнае і важнае рашэньне», — сказаў Алег Гулак.

«Пра Беларусь не забыліся»

Андрэй Бастунец, старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў:

«Я ўзрушаны, у мяне сьлёзы на вачах. Ніхто гэтага не чакаў пасьля таго, як летась таксама быў ляўрэат з гэтага рэгіёну.

Гэта другі сябра БАЖ, які робіцца Нобэлеўскім ляўрэатам, бо Сьвятлана Алексіевіч таксама ганаровы сябра нашай арганізацыі. Балюча, што гэта чарговы нобэлеўскі ляўрэат, які атрымлівае прэмію, будучы ў турме.

Для мяне тут значныя некалькі момантаў: здавалася б, правы чалавека адышлі ў бок у часы вайны, але мы бачым, што правы чалавека застаюцца ў парадку дня. Таксама ў парадку дня застаецца Беларусь, пра нашу краіну не забыліся і памятаюць.

Я вельмі рады за Алеся, за ягоных сяброў і калегаў зь „Вясны“, яны таксама спрычыніліся да гэтага».

Праваабаронцы «Вясны»: «Гэтая прэмія — найвышэйшая адзнака нашай працы»

Праваабаронцы «Вясны» спадзяюцца, што Нобэлеўская прэмія для Алеся Бяляцкага паўплывае на вызваленьне беларускіх палітвязьняў і самога праваабаронцы.

«Гэтая прэмія — найважнейшая і найвышэйшая адзнака нашай праваабарончай дзейнасьці на сусьветным узроўні, і гэта вельмі важна ў такія няпростыя часы для Беларусі. Але, акрамя гэтага, прэмія дасьць магчымасьць ва ўсіх кутках сьвету даведацца пра беларускіх палітычных зьняволеных, якіх цяпер больш за 1300 чалавек.

Атрыманьне прэміі праваабаронцам за кратамі яскрава паказвае, якіх годных людзей беларускі рэжым трымае ў турмах як закладнікаў. Мы спадзяемся, што гэта пацягне за сабой новую хвалю ціску на рэжым з боку міжнароднай супольнасьці, і палітычныя зьняволеныя змогуць выйсьці на волю. І вельмі спадзяемся, што неўзабаве пабачым на волі самога Алеся і іншых нашых калегаў», — распавялі Свабодзе праваабаронцы «Вясны».

«Калі рэжым трымае ў вязьніцы ляўрэата Нобэлеўскай прэміі — гэта зусім іншае»

Як расказала правабаронца цэнтру «Вясна» Дар’я Рублеўская, кандыдатуру Алеся Бяляцкага падавала не «Вясна», а небеларуская профільная арганізацыя грамадзянскай супольнасьці, якой яна не назвала.

Алеся Бяляцкага дагэтуль пяць разоў намінавалі на Нобэлеўскую прэмію.

«Я першая даслала ў [працоўны] чат гэтую інфармацыю. У нас была паўза, бо мы не маглі паверыць, пачалі пераправяраць, шукаць першакрыніцы. Журналісты з розных краінаў хутка пачалі пісаць і віншаваць. Для нас гэта было нечакана, бо быў досьвед папярэдняга вылучэньня Алеся на гэтую прэмію. Мы былі вельмі шакаваныя.

Гэта ўнікальны прэцэдэнт у гісторыі Беларусі, бо гэта толькі другая Нобэлеўская прэмія для Беларусі і першая Нобэлеўская прэмія міру. Фігураў такога маштабу, як Алесь Віктаравіч Бяляцкі, у гісторыі новай Беларусі не існуе.

Алесь Бяляцкі заснаваў праваабарончы цэнтар «Вясна» у 1996 годзе. Да гэтага ён быў заснавальнікам дысыдэнцкага руху ў Беларусі — за вызваленьне ад прыгнёту, за канцэпцыю правоў чалавека, за свабоду, незалежнасьць, дэмакратыю.

Ён бясстрашны чалавек, вельмі прафэсійны і прынцыповы. Ягоная дзейнасьць прывяла нас у тыя пункты, зь якіх пачыналіся сацыяльныя трансфармацыі. Ён дапамагае літаратурнай спадчыне Беларусі. Ён адзін з заснавальнікаў сэрыі „турэмнай літаратуры“. Ён адзін з адукатараў у галіне правоў чалавека. І, пэўна, ён адзін з самых гучных галасоў Беларусі на міжнароднай арэне. Ён быў адным зь першых, хто гаварыў пра небясьпеку рэжыму, які толькі пачынаўся.

Думаю, што Нобэлеўскі камітэт гэтым крокам выказаў падзяку ўсёй грамадзянскай супольнасьці Беларусі за нястомную барацьбу за правы чалавека, годнасьць, дэмакратыю, памкненьне жыць у сапраўды свабоднай краіне.

Калі рэжым трымае дзеячоў грамадзянскай супольнасьці за кратамі — гэта адна гісторыя. Калі рэжым трымае там ляўрэата Нобэлеўскай прэміі — гэта зусім іншае. Але мы памятаем, што для гэтага аўтарытарнага рэжыму не існуе ніякіх аўтарытэтаў, апроч яго самога.

Я думаю, Нобэлеўская прэмія ня можа нашкодзіць самому спадару Алесю, бо няма куды далей. Нядаўна яму зьмянілі абвінавачаньне на іншае, з больш жорсткімі пакараньнем. Яго трымаюць у невыносных умовах, ён ня бачыцца з сваякамі, яму блякуюць карэспандэнцыю, забараняюць спатканьні. Думаю, нічога ня зьменіццца крытычна ў горшы бок».

Хто такі Алесь Бяляцкі

Беларускі праваабаронца, грамадзкі дзеяч, літаратуразнаўца. Заснавальнік і кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна», палітычны зьняволены.

  • Нарадзіўся 25 верасьня 1962 году ў гарадзкім пасёлку Вя́ртсіля ў Карэльскай АССР, дзе ў той час працавалі ягоныя бацькі-беларусы. У 1965 годзе сям’я вярнулася ў Беларусь, у Сьветлагорск.
  • У 1984 годзе Алесь скончыў гісторыка-філялягічны факультэт Гомельскага ўнівэрсытэту, працаваў настаўнікам у Лельчыцкім раёне.
  • Служыў у савецкім войску ў Сьвярдлоўскай вобласьці РФ мэханікам-кіроўцам браняванага цягача.
  • У 1986–1989 гадах быў заснавальнікам Аб’яднаньня маладых літаратараў «Тутэйшыя».
  • У 1989 годзе скончыў асьпірантуру Інстытуту літаратуры Акадэміі навук Беларусі.
  • З 1989 да 1998 году працаваў дырэктарам Літаратурнага музэю Максіма Багдановіча.
  • У 1991–1996 гадах быў дэпутатам Менскага гарадзкога савету дэпутатаў.
  • У 1996 годзе заснаваў праваабарончую арганізацыю «Вясна»
  • 4 жніўня 2011 году быў затрыманы — яго абвінавацілі «ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў». 23 лістапада асуджаны на 4,5 года пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці.
  • У 2012 годзе ў Бібліятэцы Радыё Свабода выйшла кніга Валера Каліноўскага «Справа Бяляцкага».
  • 21 чэрвеня 2014 году быў датэрмінова вызвалены з Бабруйскай калёніі.
  • За 25 гадоў сваёй дзейнасьці быў адзначаны шматлікімі прэміямі і ўзнагародамі: швэдзкай прэміяй імя Пэра Ангера, прэміяй Свабоды імя Андрэя Сахарава, прэміяй Homo Homіnі, якую ўручаў Вацлаў Гавэл, прэміяй Нарвэскага зьвязу пісьменьнікаў «За свабоду слова», прэміяй Дзярждэпартамэнту ЗША, прэміяй Леха Валэнсы, прэміяй імя Пэтры Кэлі, прэміяй Вацлава Гавэла ад ПАРЭ, прэміяй «За правы чалавека і вяршэнства закону» ды іншымі.
  • Пяць разоў вылучаўся на Нобэлеўскую прэмію міру.
  • Алесь — аўтар кніг «Прабежкі па беразе Жэнэўскага возера», «Асьвечаныя Беларушчынай», «Халоднае крыло радзімы», «Іртутнае срэбра жыцьця», «Бой з сабой», «Турэмныя сшыткі» (Менск, 2018, «Вясна»).
  • 14 ліпеня 2021 году быў затрыманы паводле крымінальнага абвінавачаньня, у яго дома і ў офісе «Вясны» адбыліся ператрусы.
  • Усяго за актыўную грамадзкую і праваабарончую дзейнасьць прыцягваўся да судовай адказнасьці больш за 20 разоў. Прызнаны палітычным зьняволеным.
  • 7 кастрычініка 2022 году Алесю Бяляцкаму прысудзілі Нобэлеўскую прэмію міру.
  • 3 сакавіка 2023 году Бяляцкага пакаралі 10 гадамі пазбаўленьня волі. Яго асудзілі разам з калегамі: праваабаронцамі Валянцінам Стэфановічам і Ўладзімерам Лабковічам.
  • З моманту арышту ў ліпені 2021 году Бяляцкі меў вельмі абмежаваныя зносіны з сваёй сямʼёй, адвакатам і навакольным сьветам.
  • Адбываў пакараньне ў папраўчай калёніі нумар 9 у Горках.
  • Датэрміновы вызвалены і вывезены ў Літву 13 сьнежня 2025 году.
  • У «Бібліятэцы Свабоды» выйшла дзьве кнігі, прысьвечаныя Алесю Бяляцкаму: «Справа Бяляцкага» (2012) і «Алесь Бяляцкі на Свабодзе» (2022).


Перасьлед Праваабарончага цэнтру «Вясна»

Па стане на 3 сакавіка 2024 году, за кратамі знаходзяцца 5 праваабаронцаў «Вясны».

  • Алесь Бяляцкі, старшыня «Вясны», затрыманы 14 ліпеня 2021. Падчас ягонага зьняволеньня, 7 кастрычініка 2022 году, Алесю Бяляцкаму была прысуджаная Нобэлеўская прэмія міру. 3 сакавіка 2023 году яго асудзілі на 10 гадоў калёніі. Бяляцкага прызналі вінаватымі ў «кантрабандзе грошай арганізаванай групай» у 2016–2021 гадах (ч. 4 арт. 228 КК) і «фінансаваньні пратэстаў» у 2020-м (ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэксу).
  • Валянцін Стэфановіч, намесьнік старшыні «Вясны» і віцэ-прэзыдэнт FIDH, затрыманы 14 ліпеня 2021-га. 3 сакавіка 2023 году яго асудзілі на 9 гадоў зьняволеньня. Яго прызналі вінаватымі ў «кантрабандзе грошай арганізаванай групай» у 2016–2021 гадах (ч. 4 арт. 228 КК) і «фінансаваньні пратэстаў» у 2020-м (ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэксу).
  • Уладзімер Лабковіч, юрыст «Вясны», затрыманы 14 ліпеня 2021 г. 3 сакавіка 2023 году яго асудзілі на 7 гадоў зьняволеньня. Яго прызналі вінаватымі ў «кантрабандзе грошай арганізаванай групай» у 2016–2021 гадах (ч. 4 арт. 228 КК) і «фінансаваньні пратэстаў» у 2020-м (ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэксу).
  • Марфа Рабкова, праваабаронца «Вясны», затрыманая 17 верасьня 2020 году. Ёй прысудзілі 15 гадоў калёніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф у памеры 700 базавых велічыняў (22 400 беларускіх рублёў, або звыш 8800 даляраў) паводле ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэксу («навучаньне ці іншая падрыхтоўка асобаў для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаваньне такой дзейнасьці»), ч. 3 арт. 130 («распальваньне сацыяльнай варожасьці да ўлады») і ч. 2 арт. 285 КК («ўдзел у злачыннай арганізацыі»). 28 лютага 2023 году Вярхоўны суд Беларусі разгледзеў апэляцыйную скаргу ў справе Рабковай. Тэрмін зьняволеньня скарацілі на тры месяцы.


Выйшлі на волю:

  • Тацьцяна Ласіца, валянтэрка «Вясны» з Гомля, затрыманая 21 студзеня 2021. Паводле артыкулу аб масавых беспарадках за кратамі прабыла 1 год і 8 месяцаў. Праваабаронца не адбыла ўвесь тэрмін.
  • Леанід Судаленка, дырэктар гомельскага аддзяленьня «Вясны», затрыманы 18 студзеня 2021-га. Паводле артыкулу аб масавых беспарадках яго пакаралі на 3 гады зьняволеньня. Выйшаў на волю. адбыўшы ўвесь тэрмін.
  • Андрэй Чапюк, валянтэр «Вясны» зь Менску, затрыманы 2 кастрычніка 2020-га. Яго абвінавачвацілі ва ўдзеле ў масавых беспарадках і ўдзеле ў злачыннай арганізацыі. Чапюка асудзілі на 6 гадоў калёніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і пакаралі штрафам у памеры 500 базавых велічыняў (16 000 беларускіх рублёў ці больш за 6 300 даляраў). Выйшаў на волю 18 красавіка 2025 году.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG