Сайт недзяржаўнай газеты «Народная воля» зноў заблякаваны. Да яго няма доступу як унутры краіны, так і за мяжой.
Беларускія памежнікі працягваюць актыўна ўдзельнічаць у нелегальнай міграцыі ў Літву, гаворыцца ў распаўсюджаным 18 жніўня прэс-рэлізе Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.
Сайт газэты «Народная воля», доступ да якога быў абмежаваны рашэньнем Міністэрства інфармацыі, 18 жніўня аднавіў працу.
Органы пракуратуры заявілі, што выявілі мноства парушэньняў у сфэры закупак у сельскай гаспадарцы.
У беларускай сталіцы праходзіць другі этап комплекснай праверкі сіл тэрытарыяльнай абароны, паведамляе тэлекампанія Мінабароны.
Пробашч каталіцкай парафіі Сьвятога Духа ў Віцебску ксёндз Андрэй Вашчук выйшаў на волю пасьля таго, як адбыў 30 сутак арышту, паведамляе ініцыятыва «Хрысьціянская візія».
Пасол Украіны ў Менску Ігар Кізім раскрытыкаваў заяву начальніка Дэпартамэнту міжнароднага вайсковага супрацоўніцтва Мінабароны Беларусі Валерыя Равенкі аб тым, што Беларусь ня ўдзельнічае ў вайне.
Эстонскія ўлады прынялі рашэньне не накіроўваць свайго амбасадара ў Беларусь пасьля заканчэньня кадэнцыі дзейнага кіраўніка дыпляматычнай місіі, заявіў міністар замежных спраў Эстоніі Урмас Рэйнсалу.
Падчас плянава-папераджальнага рамонту першага энэргаблёку Беларускай АЭС, які цягнецца з канца красавіка, замянілі трэць цеплавылучальных зборак зь ядзерным палівам, як вынікае з новага нацыянальнага дакладу пра выкананьне Канвэнцыі аб ядзернай бясьпецы.
Беларускія і ўкраінскія праваабарончыя і грамадзкія арганізацыі зьвярнуліся да дзяржаўных органаў Украіны наконт дыскрымінацыі грамадзян Беларусі ў краіне пасьля пачатку вайны.
Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя з спасылкай на намесьніка міністра — галоўнага дзяржаўнага санітарнага лекара Аляксандра Тарасенку.
У студзені — ліпені жыхары Беларусі прадалі замежных валютаў на 5 мільярдаў 774,6 мільёнаў даляраў (тут і далей у эквіваленце), набылі — на 5 мільярдаў 331,1 мільёнаў даляраў, сьведчаць дадзеныя Нацыянальнага банку.
Чацьвёра падсудных у «справе Аўтуховіча» перадалі на волю зварот, у якім заявілі аб пагрозе іхнаму жыцьцю і здароўю, а таксама пайменна назвалі адказных за гэта сілавікоў. Тэкст дакумэнту знаходзіцца ў распараджэньні BPN.
Літоўскія мытнікі знайшлі ў грузавіку, якім кіраваў грамадзянін Беларусі, кантрабандны груз цыгарэтаў на суму 1,86 млн эўра, паведамляе Delfi з спасылкай на мытны дэпартамэнт краіны.
Новы этап міграцыйнага крызісу на мяжы Беларусі і ЭЗ чакаецца восенню 2022 году. Такі прагноз у камэнтары BPN агучыў афіцэр запасу літоўскіх сіл спэцыяльнага прызначэньня Аўрымас Навіс.
З 9 жніўня буйны эстонскі банк LHV Pank ня будзе прымаць плацяжы ад беларускіх і расейскіх фінансава-крэдытных устаноў.
Сёньня Беларусь не закупляе замежную сельскагаспадарчую тэхніку, усе неабходныя машыны выпускае айчынная прамысловасьць, заявіў у эфіры тэлеканалу «Беларусь 1» намесьнік прэм’ер-міністра Леанід Заяц, які адказвае за аграрныя пытаньні.
25 ліпеня ў Берасьцейскім абласным судзе завяршыўся працэс паводле ч. 1 арт. 361-1 КК (стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня або ўдзел у ім) за пляны адправіцца ва Ўкраіну і ваяваць у складзе палку Каліноўскага.
Пастара царквы «Жывая вера» Дзьмітрыя Падлобку абвінавацілі ў несанкцыянаваным мерапрыемстве (арт. 24.23 КаАП).
Крама беларускай нацыянальнай сымболікі Symbal.by пасьля вымушанага закрыцьця ў Менску аднавіла працу ў Грузіі. Дастаўка працуе па Батумі і ўсёй Грузіі, ёсьць самавываз.
Загрузіць яшчэ