Палітыка, якую рэжым Аляксандра Лукашэнкі праводзіць у дачыненьні да Польшчы, «заслугоўвае самага жорсткага асуджэньня», заявіў польскі міністар замежных спраў Зьбігнеў Раў падчас візыту ў Славенію.
Экспэрты маскоўскага цэнтру Сусьветнай асацыяцыі арганізацый, якія эксплюатуюць атамныя электрастанцыі (WANO), завяршылі місію тэхнічнай падтрымкі на Беларускай АЭС, паведаміла 29 жніўня прэс-служба AЭС.
Пра гэта паведамляе балтыйскае інфармацыйнае агенцтва BNS.
Пасьля ўвядзеньня санкцый дэградуюць даўно наладжаныя навуковыя сувязі, заявіў старшыня Дзяржаўнага камітэту па навуцы і тэхналёгіях Сяргей Шлычкоў у эфіры праграмы «Тыдзень» на тэлеканале СТВ.
Камітэт дзяржаўнай бясьпекі завяршыў расьсьледаваньне справы супраць прызнаных тэрарыстычнай арганізацыяй «Атрадаў грамадзянскай самаабароны» і перадаў матэрыялы ў пракуратуру для накіраваньня ў суд, паведамляе прэс-служба КДБ.
У прэс-службе фінансава-крэдытнай установы паведамілі, што апэрацыі па пераводзе сродкаў празь «Юністрым» у аддзяленьнях банка і на адпаведнай старонцы банкаўскага сайту перастануць выконвацца з 18 гадзін 29 жніўня.
КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваньнем» групу грамадзян, зьвязаных з тэлеграм-каналам ZOLAK (458 падпісчыкаў) і чатам ZOLAK Chat (ужо не існуе). Інфармацыя ўнесена ў адпаведны сьпіс на сайце Міністэрства ўнутраных спраў, паведамляе BPN.
У Польшчы, Літве і Грузіі існуе розная ступень непрыязі да эмігрантаў зь Беларусі, сьведчаць вынікі дасьледаваньня, праведзенага камандай незалежных беларускіх сацыёлягаў на чале зь Філіпам Біканавым пры падтрымцы нямецкага фонду Фрыдрыха Эбэрта.
Зьмест гэтых тэлеграм-каналаў уключылі ў Рэспубліканскі сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў на сайце Міністэрства інфармацыі.
Аляксандар Лукашэнка аддаў распараджэньне ўзнагародзіць усіх прадстаўнікоў сілавых структураў, якія бралі ўдзел у падаўленьні масавых пратэстаў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году.
Менск спрасьціў парадак наданьня сталага віду на жыхарства для грамадзян сумежных краінаў Захаду, якія маюць беларускія карані, вынікае з заявы начальніка Дэпартамэнта грамадзянства і міграцыі МУС Аляксея Бягуна.
Папраўкі да міграцыйнага заканадаўства Латвіі прадугледжваюць, што ўмовы легалізацыі для беларусаў будуць прасьцейшымі, чым для расейцаў, вынікае з заявы латвійскага міністра замежных спраў Эдгарса Рынкевічса 23 жніўня на выязным пасяджэньні ўраду.
Суд Жыткавіцкага раёна (Гомельская вобласьць) 19 жніўня прыгаварыў мясцовага жыхара Дзьмітрыя Крывульку да 1,5 года калёніі агульнага рэжыму паводле ч. 1 арт. 368 КК (абраза прэзыдэнта), паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
Генэральны штаб Узброеных сіл Украіны (УСУ) не назірае прыкмет падрыхтоўкі да ўварваньня з тэрыторыі Беларусі.
Беларускія спэцыялісты аднаўляюць расейскія баявыя самалёты, паведаміла 20 жніўня Галоўнае ўпраўленьне выведкі Мінабароны Ўкраіны.
У Літве працуюць 7500 беларусаў, якія прыехалі пасьля пачатку вайны ва Ўкраіне, паведамляе delfi.lt са спасылкай на мясцовую Службу занятасьці.
Беларуская праваабарончая супольнасьць прызнала палітычнымі зьняволенымі яшчэ сем чалавек. Цяпер палітвязьняў у краіне 1303, гэта новы рэкорд.
Аляксандар Лукашэнка падчас наведваньня Пружанскага раёну на Берасьцейшчыне заявіў, што не плянуе нападу на Ўкраіну.
Сайт недзяржаўнай газеты «Народная воля» зноў заблякаваны. Да яго няма доступу як унутры краіны, так і за мяжой.
Загрузіць яшчэ