Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінцы з «ДНР» і «ЛНР», якія ўцяклі ў Беларусь, могуць у любы момант атрымаць украінскія дакумэнты, – амбасада


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Украінцы, якія ўцяклі ад вайны ў Беларусь, могуць у любы момант вярнуцца на радзіму, нават калі жылі ў «ДНР» і «ЛНР», паведамілі ў пасольстве Ўкраіны.

Такая магчымасьць, адзначылі ў пасольстве, ёсьць і ў тых украінцаў, якія знаходзяцца ў Беларусі без дакумэнтаў.

«Калі грамадзянін нават бяз пашпартных дакумэнтаў заявіць падчас перасячэньня ўкраінскай мяжы аб сваёй прыналежнасьці да грамадзянства Ўкраіны, яго абавязкова прапусьцяць у краіну з мэтай правядзеньня адпаведнай праверкі», – паведаміла амбасада.

У выпадку пацьверджаньня ўкраінскага грамадзянства чалавек зможа «свабодна перамяшчацца па Ўкраіне і зьвярнуцца па афармленьне неабходных пашпартных дакумэнтаў».

Той жа падыход захоўваецца і ў адносінах да жыхароў самаабвешчаных данецкай і луганскай «народных рэспублік», паколькі «Ўкраіна не прызнае так званыя адміністрацыі часова акупаваных тэрыторый і дакумэнты, якія імі выдаюцца».

Украінскія грамадзяне з такіх тэрыторый, якія знаходзяцца ў Беларусі, «могуць зьвярнуцца ў консульскі аддзел пасольства Ўкраіны з мэтай правядзеньня праверкі на прыналежнасьць да грамадзянства». Праверка праводзіцца «па даступных на сёньня інфармацыйных базах». Калі асоба і ўкраінскае грамадзянства таго, хто зьвярнуўся, будуць устаноўленыя, яму выдадуць паперы на вяртаньне ва Ўкраіну. У далейшым ён зможа аформіць новы ўкраінскі пашпарт.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG