Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік унутраных войскаў Карпянкоў: «Апазыцыя за мяжой — шалёныя сабакі, яны заслугоўваюць сьмерці»


Мікалай Карпянкоў
Мікалай Карпянкоў

Намесьнік міністра ўнутраных спраў Беларусі заявіў, што апанэнты рэжыму Лукашэнкі заслугоўваюць сьмерці.

Прадстаўнікі апазыцыі ашалелі і дэградавалі, у іх усяліўся д’ябал, таму яны заслугоўваюць сьмерці, — заявіў у эфіры праграмы «Тыдзень» на тэлеканале СТВ намесьнік міністра ўнутраных спраў – камандуючы ўнутранымі войскамі генэрал Мікалай Карпянкоў.

Размову з Карпянковым вёў супрацоўнік тэлеканалу Рыгор Азаронак, які сфармуляваў пытаньне наступным чынам: «Яны першапачаткова такімі былі, нашы апанэнты, ці яны за мяжой пад камандай спэцслужбаў заходніх проста дэградавалі да адкрытых нацыстаў і вар’ятаў?»

«Яны ашалелі і дэградавалі на фоне ўсяго таго, што адбываецца. Ад іх усё больш і больш патрабуецца нейкіх слоўных бравад, подзьвігаў. І яны ўсё больш і больш сябе ў гэтай справе, у гэтай утрапёнасьці сябе пераўзыходзяць. Чартаўшчына, рэальная д’ябальшчына. Бо ўсе сымбалі, якія там ёсьць, яны сатанінскія. І ў іх настолькі ўсяліўся д’ябал, што яны рэальна шалёныя сабакі. Рэальна шалёныя сабакі, якія заслугоўваюць толькі аднаго — сьмерці», — адказаў Карпянкоў.

Ён заявіў, што «разважлівая апазыцыя» не падтрымае заклікі «зайсьці на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, учыніць тут вайну, пачаць пераможны паход па вызваленьні». Ён спаслаўся на атрыманьне гэтай інфармацыі праз «пэўны апарат» і «пэўную сувязь».

Карпянкоў выказаўся і пра амністыю, якую зьбіраўся праводзіць Лукашэнка. Ён чакае, што «кансалідуе і згуртуе».

Падчас пратэстаў 2020 году Карпянкоў узначальваў Галоўнае ўпраўленьне барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй МУС, якое вызначылася катаваньнямі грамадзян. ГУБАЗіК працягвае перасьледаваць апанэнтаў улады і цяпер.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG