Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макей заявіў, што прызнаньне Менскам рэфэрэндумаў на акупаваных землях Украіны залежыць ад «нацыянальных інтарэсаў»


Уладзімер Макей
Уладзімер Макей

Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей 24 верасьня ў Нью-Ёрку на 77-й сэсіі Генэральнай асамблеі ААН заявіў, што Беларусь і Расея «шмат у чым зьяўляюцца самадастатковымі».

Макей мяркуе, што ўведзеныя супраць іх заходнімі краінамі санкцыі «далі магутны імпульс да разьвіцьця схаваных унутраных рэзэрваў і яшчэ большай рэгіянальнай інтэграцыі».

«Таму ня можа быць сумневу ў тым, што мы выдужаем. Гэтаксама, як выстаяла свабодалюбівая Куба, якая знаходзіцца пад незаконнымі санкцыямі ўжо больш за шэсьць дзесяцігодзьдзяў», — сказаў прадстаўнік Уладзімер Макей.

Асобна Макей, якога адмовіліся слухаць многія з прадстаўнікоў іншых дзяржаў, спыніўся на вайне, якая ідзе ва Ўкраіне. Ён зноў абвінаваціў у гэтым «калектыўны Захад».

«Віну за далейшае кровапраліцьце ва Ўкраіне ў поўнай меры павінен несьці калектыўны Захад. Менавіта Захад зрабіў гэты канфлікт непазьбежным — ня толькі сваім рашэньнем па пашырэньні NATO, але і адмовай разглядаць прапановы сваіх апанэнтаў».

Ён пералічыў тры «ісьціны», якія, як лічыць кіраўнік МЗС, «павінен усьвядоміць» Захад: «міжнародныя адносіны ня круцяцца вакол аднаго, а менавіта — заходняга — цэнтру сілы»; «у сусьветнай гісторыі няма канца, паколькі яна не зьяўляецца няўмольным рухам усіх краін да так званай «лібэральнай дэмакратыі»; «сьвет зьяўляецца занадта складаным, каб зьвесьці ўсе яго праблемы да супрацьстаяньня паміж так званымі «дэмакратыямі» і «аўтакратыямі».

«Пакуль жа такога ўсьведамленьня няма. Затое ёсьць разбурэньне, якое ўпарта праводзіцца Захадам, у тым ліку і самаразбурэньне», — лічыць Макей.

У інтэрвію тэлеканалу France 24 Макей выказаўся пра так званыя рэфэрэндумы, што праводзіць Расея на акупаваных тэрыторыях Украіны. Ён заявіў, што Беларусь будзе назіраць за сытуацыяй і прыме рашэньне аб прызнаньні іх вынікаў «у адпаведнасьці з нацыянальнымі інтарэсамі».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG