Увосень 1939 году заходняя мяжа Беларусі магла прайсьці каля самай Варшавы. Свабода тлумачыць, як дзялілі польска-літоўска-беларускае памежжа ў сакрэтных дакумэнтах і на лініі фронту. І што ўсё ж стала зь Віленскім краем, перадачы якога Літве зьдзівіліся нават савецкія акупацыйныя ўлады і НКВД.
Празь некалькі тыдняў, калі сьпіс вылучэнцаў ад улады зьявіцца ў друку, вынікі «выбараў», па сутнасьці, можна будзе лічыць вядомымі.
Сустрэў знаёмага пісьменьніка ў сквэрыку ля стадыёна Дынама — там, дзе два дні таму ўрачыста адкрылі помнік Алішэру Наваі. Знаёмы, гледзячы на скульптуру, абураецца: «Помніка Васілю Быкаву дагэтуль няма, а тут — калі ласка...»
Зноў на календары 3 ліпеня — а значыць, краіна, чарговы раз апанаваная гонарам за ваенныя перамогі, павінна вітаць доблесныя ўзброеныя сілы і некалькі дзён трыюмфаваць, назіраючы, як дасягненьні айчыннага вайскова-прамысловага комплексу дратуюць сталёвымі гусеніцамі асфальт у цэнтры Менску.
Калі хоць зрэдку глядзець беларускае тэлебачаньне, чытаць беларускія газэты і хадзіць па менскіх вуліцах — то немагчыма ня ўпэўніцца ў думцы, што Эўрапейскія гульні, якія празь дзень адкрыюцца ў Менску, — галоўная міжнародная спартыўная падзея, амаль што Алімпіяда.
Апошняе вясельле ў нашай вёсцы было ў канцы 1980-х. Апошняе пахаваньне — два тыдні таму. Хатаў, у якіх вечарамі сьвецяцца вокны, на сёньня засталося тры, жыхароў — чацьвёра. Тры бабулі, кожнай зь якіх ужо за 80. І адзін мужчына пад 60. Пакуль што неяк трымаюцца.
Помнікі камуністычным правадырам у Беларусі, як вядома, не чапалі нават тады, калі ва ўсіх іншых краінах Усходняй і Цэнтральнай Эўропы іх крышылі адзін за адным. Але было выключэньне. У 1992 годзе з цэнтру Менску зьнік бронзавы Карл Маркс.
Для мяне гэта — сумны дзень. Дастаўшы з гарышча на лецішчы свой стары «Акіян», набыты калісьці ў менскай краме «Радыётэхніка» за 135 савецкіх рублёў (пры заробку 160), і пераключыўшы яго на кароткія хвалі, я ня здолеў настроіцца ні на адну са станцый, калісьці такіх блізкіх і знаёмых...
Сто гадоў таму, 27 лютага 1919 году, у Вільні была абвешчана Літоўска-Беларуская ССР. Марыянэткавая буфэрная квазідзяржава, кароткае існаваньне якой паказала, наколькі мала расейскія бальшавікі лічыліся зь беларусамі і беларускімі нацыянальнымі інтарэсамі.
Адно з самых папулярных у сёньняшняй Расеі выслоўяў, якое апошнім часам часта можна пачуць на ўсіх фэдэральных тэлеканалах з вуснаў многіх палітыкаў і прапагандыстаў: «Там, дзе аднойчы быў падняты расейскі сьцяг, ён ужо спускацца не павінен».
Калі б беларускія дэпутаты, прымаючы ў 1994-м Канстытуцыю, прыгледзеліся да біяграфіі вэнэсуэльскага дыктатара Гомэса, дык уяўлялі б, які рэжым будзе панаваць у Беларусі наступныя чвэрць стагодзьдзя.
50 год таму ад апёкаў памёр Ян Палах — 20-гадовы чэскі студэнт, які трыма днямі раней на знак пратэсту супраць савецкай акупацыі Чэхаславаччыны абліў сябе бэнзінам і падпаліў. Увесь сьвет скалануўся ад самаахвярнага ўчынку хлопца. А што пра гэта дазволена было ведаць жыхарам савецкай Беларусі?
Усяго некалькі дзён таму Лукашэнка ледзь не з царкоўнага амбону пагрозьліва папярэдзіў усіх нядобразычліўцаў, што «пад бізуном мы больш ніколі хадзіць ня будзем». І вось цяпер — беларуская мова з высокай трыбуны. Зразумела, што некаторыя насьцярожана напружыліся: ці не паварот гэта ў палітыцы?
Раніцай уключыў 1-ы тэлеканал. Галоўная навіна ва ўсіх інфармацыйных выпусках — пачатак Каляднага хакейнага турніру на прыз прэзыдэнта Лукашэнкі. Адметнасьць сёлетняга турніру — тое, што ён адбываецца на тле, магчыма, самага вялікага за апошнія два дзесяцігодзьдзі правалу беларускага хакею.
Чаму пункт адліку гісторыі беларускага аўтарытарызму выдаюць за пачатак дзяржаўнасьці.
Падсьвядома ён ужо даўно болей глядзеў угару, увысь, чым на грэшную зямлю, на якой апошнія гады яму давялося перажыць столькі болю і стратаў, здрады і адзіноты.
Эйсмант назвала паведамленьні некаторых СМІ пра тое, што Аляксандар Лукашэнка шпіталізаваны з інсультам, «поўнай лухтой», і асабіста я ёй цалкам веру.
Раней у беларускія ВНУ цяжка было паступіць, цяпер — цяжка НЕ паступіць.
Стомленая і раздражнёная доктарка, якой я, адседзеўшы столькі часу пад дзьвярыма, выказаў усё, што думаю з гэтай нагоды, адмахнулася: «А што вы хацелі? У нас пэрсаналу бракуе. А людзей вунь колькі…»
Загрузіць яшчэ