У лістападзе 1940 году да Літвы адышла «другая партыя» беларускіх земляў — 2,6 тысячы квадратных кілямэтраў, што сувымерна двум сярэднім раёнам. Перадаць іх прапанаваў сам кіраўнік БССР Панамарэнка, за што атрымаў рог віна ад Сталіна.
У новым падкасьце з праекту «Межы Беларусі» Валянцін Жданко аднаўляе падзеі 70-гадовай даўніны ня толькі паводле ўспамінаў савецкіх чыноўнікаў, але і на падставе свайго інтэрвію 30-гадовай даўніны з савецкім функцыянэрам, які асабіста ўдзельнічаў у вызначэньні беларуска-літоўскай мяжы.
У папярэдніх выпусках «Межаў Беларусі» слухайце
Што такое падкаст?
Падкаст — гэта радыё, але лепшае. Гэта аўдыё- або відэаперадача, якая публікуецца ў інтэрнэце. Як і радыёперадачы, яны часта дзеляцца на цыклі, сэзоны, асобныя часткі і прысьвечаныя канкрэтнай тэме.
Падкасты значна зручнейшыя, чым радыё, бо іх можна слухаць у любы момант, без патрэбы сачыць за раскладам.
Як іх можна слухаць?
Падкасты Свабоды можна слухаць
на нашым сайце ;
на відэаплятформе Youtube ;
на аўдыёплятформе SoundCloud ;
праз мабільныя праграмы (аплікацыі).
Для гэтага трэба спампаваць на свой тэлефон праграму (як на iOS, гэтак і на Android), знайсьці праз пошукавую сыстэму падкаст-канал, які вас цікавіць, і падпісацца на яго.
Аплікацыя сама вам паведаміць, калі зьявіцца новы выпуск падкасту. Вы можаце яго запампаваць на свой тэлефон і паслухаць у любы зручны для вас час.
А дзе можна знайсьці падкасты Свабоды?
Падкасты Свабоды даступныя ў RSS і ў такіх мабільных праграмах:
• iTunes
• Google Podcasts
• CastBox
• Podcast Addict
• Podcast Republic
• SoundCloud
Навошта слухаць, калі можна і пачытаць?
Бо падкасты можна слухаць тады, калі чытаць проста немагчыма.
У аўтамабілі, аўтобусе, цягніку. Паўсюль, дзе бракуе сьвятла чытаць
Падчас трэнаваньня ў фітнэс-залі
Падчас яды (і піцьця)
Падчас гатаваньня
Падчас шпацыру
Падчас выкананьня хатніх абавязкаў (вывешваньня бялізны, прасаваньня, мыцьця посуду)
Падчас праполваньня бульбы
На рыбе
У лазьні ці ў душы
Дадайце свае прапановы ў камэнтарах
Якія каналы ў Свабоды ўжо ёсьць?
Калі вам хочацца мець усе падкасты ў адным канале, то падпісвайцеся на гэты канал:
А гэта бясплатна?
Для вас — ТАК.
Тэмы гэтага артыкулу