Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як Хрушчоў адразаў ад Беларусі Палесьсе і Белавескую пушчу. Новы падкаст Свабоды «Межы Беларусі»


Свабода запускае новы гістарычны падкаст «Межы Беларусі». Аўтары праекту пра фармаваньне сучасных межаў, Валянцін Жданко і Антон Трафімовіч, цяпер у фармаце падкасту апавядаюць, як укладаліся розныя адрэзкі дзяржаўнай беларускай мяжы.

У першым выпуску — гутарка пра адзін з найменш вядомых момантаў 1939 году. Калі Савецкі Саюз напаў на Польшчу і пасунуў мяжу БССР ад Менску аж за Беласток, Мікіта Хрушчоў зусім сур’ёзна разглядаў уключэньне ў склад Украінскай ССР беларускага Заходняга Палесься. Зь Берасьцем, Пінскам, Столінам, Пружанамі і нават Белавескаю пушчаю.

Чаму Хрушчоў у пэўны момант меў настрой на ўключэньне тых тэрыторыяў у склад Украіны? І як Панцеляймон Панамарэнка, кіраўнік БССР, змог даказаць Сталіну, што Палесьсе мусіць застацца беларускім? Падрабязнасьці «беларуска-ўкраінскага» канфлікту 1939 году слухайце ў першым падкасьце.

Новыя выпускі падкасту «Межы Беларусі» — штоаўторак на ўсіх падкаст-плятформах і на нашым сайце. Падпісвайцеся на новы падкаст праз RSS.

Што такое падкаст?

Падкаст — гэта радыё, але лепшае. Гэта аўдыё- або відэаперадача, якая публікуецца ў інтэрнэце. Як і радыёперадачы, яны часта дзеляцца на цыклі, сэзоны, асобныя часткі і прысьвечаныя канкрэтнай тэме.

Падкасты значна зручнейшыя, чым радыё, бо іх можна слухаць у кожны момант, без патрэбы сачыць за раскладам.

Як іх можна слухаць?

Падкасты Свабода можна слухаць

  • на нашым сайце;
  • на відэаплятформе Youtube;
  • на аўдыяплятформе SoundCloud;
  • праз мабільныя праграмы (аплікацыі).

    Для гэтага трэба спампаваць на свой тэлефон праграму (як на iOS, гэтак і на Android), знайсьці праз пошукавую сыстэму падкаст-канал, які вас цікавіць (у нас іх ужо 11), і падпісацца на яго.

    Аплікацыя сама вам паведаміць, калі зьявіцца новы выпуск падкасту. Вы можаце яго запампаваць на свой тэлефон і паслухаць у кожны зручны для вас час.

А дзе можна знайсьці падкасты Свабоды?

Падкасты Свабоды даступныя ў RSS і ў наступных мабільных праграмах:

• iTunes
• Google Podcasts
• CastBox
• Podcast Addict
• Podcast Republic
• SoundCloud

Навошта слухаць, калі можна і пачытаць

Бо падкасты можна слухаць тады, калі чытаць проста немагчыма.

  • У аўтамабілі, аўтобусе, цягніку. Паўсюль, дзе бракуе сьвятла чытаць
  • Падчас трэнаваньня ў фітнэс-залі
  • Падчас яды (і піцьця)
  • Падчас гатаваньня
  • Падчас шпацыру
  • Падчас выкананьня хатніх абавязкаў (вывешваньня бялізны, прасаваньня, мыцьця посуду)
  • Падчас праполваньня бульбы
  • На рыбе
  • У лазьні ці душы
  • Дадайце свае прапановы ў камэнтарах

Якія каналы ў Свабоды ўжо ёсьць?

Калі вам хочацца мець усе падкасты ў адным канале, то падпісвайцеся на гэты канал:

А гэта бясплатна?

Для вас — ТАК.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG