Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БССР ад Магілёва да Варшавы — сакрэтны плян Сталіна і Гітлера. Гістарычны падкаст-сэрыял


Увосень 1939 году заходняя мяжа Беларусі мусіла прайсьці каля самай Варшавы. Менавіта так вырашылі Сталін і Гітлер, якія падзялілі паміж сабой землі Ўсходняй Эўропы. Пра гэта ідзецца ў новым выпуску гістарычнага падкасту «Межы Беларусі».

Яшчэ ў жніўні 1939 году былі падпісаныя сакрэтныя дакумэнты, згодна зь якімі ўвосень таго ж году Гітлер зьбіраўся залучыць у сфэру свайго ўплыву Літву разам зь Віленскім краем, а Сталін забіраў сабе Польшчу аж да Варшавы.

Але ўжо праз пару тыдняў пасьля пачатку Другой усясьветнай вайны нямецкі і савецкі дыктатары перарысавалі межы Ўсходняй Эўропы. Літва трапляла ў сфэру ўплыву СССР, а савецка-польская мяжа перасоўвалася крыху на ўсход і праходзіла ўжо не каля Варшавы, а за Беластокам.

Аўтары Свабоды Валянцін Жданко і Антон Трафімовіч размаўляюць у новым падкасьце пра вырашальны для фармаваньня заходніх беларускіх межаў час.

У папярэдніх выпусках «Межаў Беларусі» слухайце

Што такое падкаст?

Падкаст — гэта радыё, але лепшае. Гэта аўдыё- або відэаперадача, якая публікуецца ў інтэрнэце. Як і радыёперадачы, яны часта дзеляцца на цыклі, сэзоны, асобныя часткі і прысьвечаныя канкрэтнай тэме.

Падкасты значна зручнейшыя, чым радыё, бо іх можна слухаць у кожны момант, без патрэбы сачыць за раскладам.

Як іх можна слухаць?

Падкасты Свабода можна слухаць

  • на нашым сайце;
  • на відэаплятформе Youtube;
  • на аўдыяплятформе SoundCloud;
  • праз мабільныя праграмы (аплікацыі).

    Для гэтага трэба спампаваць на свой тэлефон праграму (як на iOS, гэтак і на Android), знайсьці праз пошукавую сыстэму падкаст-канал, які вас цікавіць (у нас іх ужо 11), і падпісацца на яго.

    Аплікацыя сама вам паведаміць, калі зьявіцца новы выпуск падкасту. Вы можаце яго запампаваць на свой тэлефон і паслухаць у кожны зручны для вас час.

А дзе можна знайсьці падкасты Свабоды?

Падкасты Свабоды даступныя ў RSS і ў наступных мабільных праграмах:

• iTunes
• Google Podcasts
• CastBox
• Podcast Addict
• Podcast Republic
• SoundCloud

Навошта слухаць, калі можна і пачытаць

Бо падкасты можна слухаць тады, калі чытаць проста немагчыма.

  • У аўтамабілі, аўтобусе, цягніку. Паўсюль, дзе бракуе сьвятла чытаць
  • Падчас трэнаваньня ў фітнэс-залі
  • Падчас яды (і піцьця)
  • Падчас гатаваньня
  • Падчас шпацыру
  • Падчас выкананьня хатніх абавязкаў (вывешваньня бялізны, прасаваньня, мыцьця посуду)
  • Падчас праполваньня бульбы
  • На рыбе
  • У лазьні ці душы
  • Дадайце свае прапановы ў камэнтарах

Якія каналы ў Свабоды ўжо ёсьць?

Калі вам хочацца мець усе падкасты ў адным канале, то падпісвайцеся на гэты канал:

А гэта бясплатна?

Для вас — ТАК.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG