Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У 1944-м расейцы спрабавалі «інтэграваць» паўночную Беларусь. Падкаст-сэрыял Свабоды


У новым выпуску гістарычнага падкасту «Межы Беларусі» ідзе гаворка пра спробу расейцаў у 1944 годзе «інтэграваць» Полацкую вобласьць — адміністрацыйную адзінку, якая займала палову сучаснай Віцебскай вобласьці. Гэты падкаст — працяг вэб-праекту «Як малявалі межы Беларусі».

Рэгіён плошчай 18 тысяч кілямэтраў (9% сучаснай плошчы Беларусі) меўся стаць часткай РСФСР. У жніўні 1944 году дакумэнты на перавод вобласьці да суседняй краіны ўзгадніла ўсё савецкае кіраўніцтва. Быў прызначаны старшыня новай вобласьці, пералічаныя ўсе 15 раёнаў БССР, што адыходзілі да РСФСР. Заставалася толькі дачакацца подпісу Сталіна.

Журналісты Свабоды, Валянцін Жданко і Антон Трафімовіч, гутараць пра тое, чаму раптам расейцам спатрэбілася Полаччына і як кіраўнік БССР Панцеляймон Панамарэнка змог адстаяць гэты рэгіён перад Сталіным.

Новыя выпускі падкасту «Межы Беларусі» — шточацьвер на ўсіх падкаст-плятформах і на нашым сайце.

Што такое падкаст?

Падкаст — гэта радыё, але лепшае. Гэта аўдыё- або відэаперадача, якая публікуецца ў інтэрнэце. Як і радыёперадачы, яны часта дзеляцца на цыклі, сэзоны, асобныя часткі і прысьвечаныя канкрэтнай тэме.

Падкасты значна зручнейшыя, чым радыё, бо іх можна слухаць у любы момант, без патрэбы сачыць за раскладам.

Як іх можна слухаць?

Падкасты Свабоды можна слухаць

  • на нашым сайце;
  • на відэаплятформе Youtube;
  • на аўдыёплятформе SoundCloud;
  • праз мабільныя праграмы (аплікацыі).

    Для гэтага трэба спампаваць на свой тэлефон праграму (як на iOS, гэтак і на Android), знайсьці праз пошукавую сыстэму падкаст-канал, які вас цікавіць, і падпісацца на яго.

    Аплікацыя сама вам паведаміць, калі зьявіцца новы выпуск падкасту. Вы можаце яго запампаваць на свой тэлефон і паслухаць у любы зручны для вас час.

А дзе можна знайсьці падкасты Свабоды?

Падкасты Свабоды даступныя ў RSS і ў такіх мабільных праграмах:

• iTunes
• Google Podcasts
• CastBox
• Podcast Addict
• Podcast Republic
• SoundCloud

Навошта слухаць, калі можна і пачытаць?

Бо падкасты можна слухаць тады, калі чытаць проста немагчыма.

  • У аўтамабілі, аўтобусе, цягніку. Паўсюль, дзе бракуе сьвятла чытаць
  • Падчас трэнаваньня ў фітнэс-залі
  • Падчас яды (і піцьця)
  • Падчас гатаваньня
  • Падчас шпацыру
  • Падчас выкананьня хатніх абавязкаў (вывешваньня бялізны, прасаваньня, мыцьця посуду)
  • Падчас праполваньня бульбы
  • На рыбе
  • У лазьні ці ў душы
  • Дадайце свае прапановы ў камэнтарах

Якія каналы ў Свабоды ўжо ёсьць?

Калі вам хочацца мець усе падкасты ў адным канале, то падпісвайцеся на гэты канал:

А гэта бясплатна?

Для вас — ТАК.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG