Трыццаць год таму кароткі адрэзак «перабудовачнай» гісторыі Літвы паказаў, як У Беларусі, дзе лёс нацыянальнай сымболікі значна больш пакручасты,
З вакна майго офіса бачны невялікі зграбны будынак мініятурнага вакзалу Менскай дзіцячай чыгункі. Гэтай цацачнай чыгунцы — дзіцячай забаве не аднаго пасьляваеннага пакаленьня юных беларусаў — ужо больш як 60 гадоў.
Пра Трасьцянец я ўпершыню пачуў ад нашага выкладчыка фатасправы факультэту журналістыкі БДУ Георгія Захаравіча Бегуна напрыканцы 1981 году. Чалавек патрабавальны і цьвёрды, ён рэдка дазваляў сабе лірычныя адступленьні падчас заняткаў, але ў той дзень чамусьці быў настроены на ўспаміны. Расказаў, як удалося ацалець у лягеры сьмерці «Трасьцянец».
Ці сапраўды ў Польшчы татальна зьнішчаюць помнікі колішняй савецкай прысутнасьці, у тым ліку манумэнты Чырвонай Арміі, якая вызваляла краіну ад нямецкай акупацыі ў 1944–45 гадах?
Як здарылася, што больш за сто раённых газэт Беларусі, якія ў БССР у 90 працэнтах выпадкаў выдаваліся на беларускай мове, за гады кіраваньня Лукашэнкі сталі амаль спрэс расейскамоўнымі?
Хутка дзень народзінаў Леніна, а значыць, у Беларусі ў бліжэйшую да гэтага дня суботу — суботнік. Цяпер агульнанацыянальныя суботнікі захаваліся толькі ў Беларусі і Ўзбэкістане, а калісьці для ўсіх савецкіх грамадзянаў яны былі звыклай завядзёнкай.
«Глядзі: «белОснежный» і «белОкаменный» трэба пісаць праз «о», а «БелАрусь» — праз «а»... А некаторыя напісалі праз «о» — гэта памылка»
Пытаньне дачкі-школьніцы вывела мяне з раўнавагі: «А чаму абвяшчэньне БНР у школьным гістарычным атлясе пазначана белым сьцягам? Хіба яе пад такім сьцягам абвясьцілі?»
Як зьмянілася жыцьцё беларускіх пэнсіянэраў за 30 апошніх гадоў — калі абапірацца на лічбы і факты, а не на эмацыйныя суб’ектыўныя ацэнкі?
Усё больш схіляюся да перакананьня, што ў Беларусі няма і ніколі не было цалкам, 100-адсоткава нацыянальных беларускамоўных школ — у тым выглядзе, як існуюць, напрыклад, расейскамоўныя школы ў Расеі ці польскамоўныя — у Польшчы.
Спачатку ў вёсцы закрылі школу. На першым часе бацькі спрабавалі супраціўляцца, потым большасьць зьмірылася з тым, што давядзецца вазіць дзяцей у іншую вёску за шэсьць кілямэтраў. Тыя, хто не зьмірыўся, проста зьехалі адсюль.
Мой знаёмы «дармаед» Віктар пра новы прэзыдэнцкі дэкрэт даведаўся з майго тэлефанаваньня. І вельмі ўзрадаваўся, што ад яго нарэшце адчэпяцца і ня будуць больш спаганяць «дармаедзкі» збор.
Калі я гляджу на мапу гіпатэтычнай Вяйшнорыі, у мяне ўзьнікае вялікі сумнеў у тым, што ейныя абрысы прыдуманыя выпадкова, а аўтары ідэі служаць у Генштабе беларускіх Узброеных сілаў.
Упершыню за досыць працяглы час беларускі рубель абясцэніўся адразу адносна трох валют так званага «кошыка», у тым ліку і да расейскага рубля.
У савецкую эпоху агульная колькасьць групоўкі войскаў на тэрыторыі БССР складала больш за 280 тысяч вайскоўцаў і іншых службоўцаў. Канцэнтрацыя вайсковых часьцей і злучэньняў была самая высокая ў Эўропе. Вайскоўцы разам са сваімі семʼямі (а семʼі тады былі немалыя) складалі дзясятую частку насельніцтва Беларусі.
Размаўляем зь землякамі-аднавяскоўцамі пра цяперашнія заробкі на вёсцы. Чую ў асноўным нараканьні. Амаль усе, хто маладзейшы, зайздросьцяць пэнсіянэрам. 200 рублёў (а гэта звычайная па вясковых мерках пэнсія) у калгасе ня кожны месяц заробіш.
Сёлета Дзень Волі ў Беларусі ня надта падобны да сьвята. Дзясяткі апазыцыйных актывістаў адмыслова да гэтай даты былі кінутыя ў турмы. Улада перапалохана грамадзкай актыўнасьцю і робіць усё магчымае, каб 25 сакавіка людзі ня выйшлі на вуліцы і плошчы.
Напалоханая грамадзкімі пратэстамі, улада хутка замарозіла «дармаедзкі» дэкрэт, аднак на масавасьць мітынгаў і шэсьцяў гэта мала паўплывала. Людзі ў розных рэгіёнах Беларусі працягваюць выходзіць на вуліцы і плошчы.
Дармаеды (або, як іх называе ўлада, «сацыяльныя ўтрыманцы) пасьля ўвядзеньня для іх адмысловага падатку сталі надзвычай палітычна актыўнымі. На працягу мінулых тыдняў масавыя акцыі пратэсту адбыліся нават у тых беларускіх гарадах, дзе іх не было з пачатку 90-х гадоў. Гэтая тэма актыўна абмяркоўваецца і сярод аўдыторыі Радыё Свабода.
Ці сапраўды ў Беларусі пасьля дваццаці трох гадоў так званай «стабільнасьці» насьпяваюць зьмены?
Загрузіць яшчэ