Расейскія экспэрты перад прыездам місіі МАГАТЭ праводзяць тэст эксплюатацыйнай бясьпекі БелАЭС

БелАЭС. Архіўнае фота

У Астравец прыбылі прадстаўнікі пяці расейскіх атамных станцый і канцэрну «Росэнергоатом» для правядзеньня тэсту эксплюатацыйнай бясьпекі Беларускай АЭС.

Як паведаміла дзяржаўнае агенцтва БелТА, расейская місія ацэніць ключавыя кірункі дзейнасьці ў пытаньнях эксплюатацыйнай бясьпекі, агледзіць абсталяваньне і сыстэмы энэргаблёку № 2, азнаёмтцца з дакумэнтацыяй і справаздачамі, паназірае за працай пэрсаналу.

Тэст, які завершыцца 31 кастрычніка, — падрыхтоўчы этап да прыезду місіі МАГАТЭ, які плянуецца ў 2026 годзе.

На афіцыйным сайце Беларускай АЭС паведамляецца, што цяпер працуюць абодва энэргаблёкі станцыі, хоць 7 кастрычніка дзяржаўныя СМІ паведамлялі аб спыненьні другога блёку на плянавы рамонт.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Працэс перапрацоўкі адкідаў займае дзесяцігодзьдзі». На БелАЭС расказалі, куды адпраўляюць радыяактыўныя адкіды