Літоўская дзяржаўная інспэкцыя ў бясьпецы атамнай энэргетыкі паведаміла, што яшчэ 25 траўня накіравала ліст у МНС Беларусі з заклікам спыніць эксплюатацыю і пуск 1-га і 2-га энэргаблёкаў Беларускай АЭС, піша Delfi.
Літоўская інспэкцыя просіць беларускія органы патлумачыць апублікаваную інфармацыю аб тым, што контур ахаладжэньня рэактару 2-га энэргаблёку станцыі быў забруджаны арганічнымі рэчывамі, а другаснага цыркуляцыйнага контуру 1-га энэргаблёку — радыянуклідамі. Інспэкцыя таксама запытвае тлумачэньні аб заганах мацаваньня корпусу рэактару, а таксама аб выяўленых дэфэктах і незавершаных работах.
«Мэта — атрымаць ад Беларусі інфармацыю аб вызначаных лімітавых значэньнях актыўнасьці радыянуклідаў, якія выкідваюцца ў навакольнае асяродзьдзе. Інспэкцыя таксама заклікае МНС і іншыя адказныя ўстановы Беларусі апублікаваць рэкамэндацыі, прад’яўленыя падчас міжнародных экспэртных місій, і вынікі іх выкананьня, даць дадатковую інфармацыю, якая неабходная для больш дакладнага прагназаваньня магчымых аварыйных выкідаў», — гаворыцца ў паведамленьні.
Копіі ліста адправілі ў МАГАТЭ, Эўрапейскую камісію, Эўрапейскую групу па наглядзе ў сфэры ядзернай бясьпекі (ENSREG) і Асацыяцыю заходнеэўрапейскіх органаў рэгуляваньня ядзернай бясьпекі (WENRA).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Другі энэргаблёк БелАЭС вярнулі ў энэргасыстэму праз паўтара дня пасьля адключэньняГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У Беларусі за 100 км ад АЭС зафіксавалі землятрус у 4,2 бала. У беларускай Акадэміі навук абвяргаюць