Запытайся ў Дубаўца. Пра самую крамольную кнігу Беларусі і хто будзе адраджаць краіну, калі многія беларусы зьехалі за мяжу

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

— А дзе цяпер Лідзія Ярмошына?

— Пра гэта ня ведае ні google, ні штучны інтэлект. А гэта таму, што топ-чыноўнікі ў атачэньні Лукашэнкі і падбіраюцца з пэрсонаў са знакам «ніхто». Яны ўзносяцца на вышыні ўлады, верна служаць босу, парушаючы ўсе магчымыя законы, а ўрэшце вяртаюцца ў становішча «ніхто», бо ўласна нічога зь сябе не ўяўляюць. Ні яны нікому не цікавыя, ні ім ніхто не цікавы.

У нармальным сьвеце асоба, якая чвэрць стагодзьдзя кіравала выбарамі, піша кнігі, чытае лекцыі, стварае свой фонд, скажам, для падтрымкі маладых палітыкаў. Да яе па камэнтары зьвяртаюцца журналісты... Можа быць, некалі Ярмошынай зацікавіцца суд. Можа быць, які-небудзь новы Дастаеўскі напіша сваіх новых «Бесаў». А пакуль — цішыня.

— Чаму лібэральна-дэмакратычнымі ў нас і ў Расеі называюцца партыі адваротнага кірунку?

— Гэта ня партыі, а сытуацыйныя ўтварэньні «пры ўладзе». Яны ня маюць сваіх базавых поглядаў ці каштоўнасьцяў (лібэралізм, дэмакратыя). З аднаго боку, яны робяць выгляд, што яны «нармальная партыя» (як на Захадзе), з другога боку — іх пазыцыя цалкам антызаходняя... Давай я назавуся тым, чаго на дух не пераношу, і на знак помсты буду рабіць усё наадварот гэтай назьве.

Ёсьць два словы, два індыкатары іхнага кірунку — хлусьня і гвалт. І калі падбіраць праўдзівую назву такой «партыі», атрымаецца не лібэральна-дэмакратычная, а хлусьліва-гвалтоўная. Трэба называць рэчы сваімі імёнамі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Запытайся ў Дубаўца. Ці магчымая прапаганда па-беларуску, чаму Бабарыка не адкупіўся ад турмы і як сьмерць Лукашэнкі паўплывае на рэпрэсіі

— Якую пагрозу нясуць уладам кнігі, прызнаныя экстрэмісцкімі? Якая самая крамольная?

— Кнігі, якія навучаюць крытычна ставіцца да рэчаіснасьці, да сябе і да саміх гэтых кніг. Асабліва тыя, што мацуюць нацыянальную сьвядомасьць і даюць аб’ектыўныя (з усіх бакоў) гістарычныя факты.

Самую крамольную кнігу, як ні дзіўна, можна набыць у кожнай кнігарні. Гэта Канстытуцыя РБ. Там пішуць, што ўсё дзяржаўнае жыцьцё ў Беларусі адбываецца насуперак законам. Напрыклад, што крыніца ўлады ў нас — народ, што ніхто не вінаваты, пакуль яго віна не даказаная, што мірныя маршы ўлада павінна ахоўваць, а не атакаваць, што ваша жыльлё недатыкальнае, як і вы самі, і што магніцік на вашай лядоўні ці лайк у інстаграме — ніякі не пікет.

— Яшчэ нядаўна людзей з картай паляка сьвядомыя беларусы прызнавалі ледзь ня здраднікамі, а сёньня такіх звальняюць з працы тыя, хто называюць сябе ябацькамі. Погляды сьвядомых і ябацек супалі?

— Раней карта паляка сьведчыла пра выбар нацыянальнай тоеснасьці. Гэта быў мірны час. Сёньня вайна, у якой Беларусь у адзіночку ня выстаіць, яна або стане часткай Расеі, пра што мараць ябацькі, або захавае сябе ў кааліцыі з цывілізаваным сьветам. Таму сёньня карта паляка — выбар геапалітычны, ваенны — у якіх акопах сядзець.

Падобнае было ў часы Напалеона, калі этнічныя літвіны і беларусы называлі сябе палякамі, бо належалі да палітычнае нацыі — Рэчы Паспалітай. Вернецца мір, і можна будзе падумаць пра карту беларуса.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Запытайся ў Дубаўца. Ці ёсьць на службе ў Лукашэнкі шчасьлівыя людзі і чаму Пазьняк ня здолеў аб’яднаць людзей у рэальную сілу

— Многія беларусы зьехалі за мяжу і ўжо зразумелі, што ня вернуцца. Хто тады будзе адраджаць Беларусь?

— У гісторыі падобныя масавыя ўцёкі адбываліся дзясятак разоў, пачынаючы ад першых, у 1794 годзе. І кожную новую хвалю на бацькаўшчыне пасьля падымалі новыя людзі. Ясна, не без уплыву эміграцыі. Але заўсёды спрацоўвала сама краіна, яе антрапасфэра, калектыўнае несьвядомае, гены, прырода... Беларускі клён шуміць ня так, як саратаўскі, і салавей сьпявае ня так, як курскі, і вуха, якое гэта слухае, чуе ня так, як маскоўскае.

Сытуацыя выглядае фатальнай для тых, хто ня можа вярнуцца. Для самой Беларусі яна хутчэй пэрыядычная. Што ня значыць, вядома, што эмігранты не павінны адраджэньне ўсімі сіламі набліжаць.

— Міністар абароны Хрэнін сказаў, што Захад хоча «патапіць у крыві славянскае брацтва». Як гэта разумець?

— Як тое, што кракадзілы зьбіраюцца ў вырай... Што такое гэты Захад? Напэўна, маецца на ўвазе ўвесь цывілізаваны сьвет, дэмакратычныя краіны, якія дапамагаюць Украіне адбіцца ад расейскай агрэсіі. А што такое славянства? Гэта група славянскіх моваў, і толькі. І якім чынам славянскія мовы чэхаў ці палякаў ці харватаў «хочуць» «патапіць славянскае брацтва ў крыві» — нават не загадка, а поўная бязглузьдзіца ў вуснах неадукаванага і безадказнага чыноўніка. Прасьцей уявіць сабе беларускіх кракадзілаў, што зьбіраюцца ў чароды і лятуць у цёплыя краі.

Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Задайце ваша пытаньне.Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА:

Запытайся ў Дубаўца. Куды будзе ўцякаць Лукашэнка ў выпадку перавароту, як ачышчаць мазгі ад прапаганды і на чыім баку быў бы Віктар ЦойЗапытайся ў Дубаўца. Пра матывацыю ісьці на вайсковыя зборы, дасягненьні Лукашэнкі для Беларусі і загінулых за Ўкраіну расейцаўЗапытайся ў Дубаўца. Пра сілавы пераварот, чым Геніюш замінае «ябацькам» і хто вінаваты ў вайне — Пуцін ці народ РасеіЗапытайся ў Дубаўца. Пра народныя песьні, новую Беларусь і «генацыд беларускага народу»Запытайся ў Дубаўца. Навошта падпісваць пэтыцыі, што нам дае памяць пра БНР і якое месца ў новай Беларусі зойме ГУБАЗіКЗапытайся ў Дубаўца. Пра нацыянальны колер Беларусі, сваркі ў дэмакратычным асяродку і выцясьненьне з ужытку расейскай мовыЗапытайся ў Дубаўца. Ці была ў 2020 магчымасьць перамен, навошта Кітаю падтрымліваць Лукашэнку і як заставацца шчасьлівым, калі побач вайнаЗапытайся ў Дубаўца. Пра «гібрыдную акупацыю» Беларусі, завочныя суды і «адцісканьне» маёмасьці ў «палітычных», выбар царквы і падарожжыЗапытайся ў Дубаўца. Пра інцыдэнт у Мачулішчах, стратэгію дэмакратычных сіл і паглынаньне Беларусі РасеяйЗапытайся ў Дубаўца. Пра дэтэктар хлусьні для журналістаў, масавыя ўцёкі пасіянарыяў на Захад і  «адмену» расейскай культурыЗапытайся ў Дубаўца. Ці Лукашэнка трымаецца пры ўладзе дзякуючы русыфікацыі, куды лепш эміграваць і ці ёсьць нейкая карысьць у вайне Запытайся ў Дубаўца. Чаму Эўропа не плянуе ісьці на Маскву, як распазнаць агента КДБ і пра жыцьцё «па маскоўскім часе»Запытайся ў Дубаўца. Ці бываюць беларусы імпэрцы, пра наступствы падзелу Расеі, зьнішчэньне беларускай мовы і шпіца на стале ў ЛукашэнкіЗапытайся ў Дубаўца. Ці ёсьць беларуская нацыя, што можна зрабіць для палітвязьняў і чаму многія беларусы давяраюць БТЗапытайся ў Дубаўца. Пра «масавыя беспарадкі», моўную сытуацыю ў краіне і які народ бліжэй беларусам — армяне ці азэрбайджанцыЗапытайся ў Дубаўца. Чаму пакаленьне 70+ жадае аб’яднаньня з Расеяй, пра беларускую нацыянальную ідэю і эўрапейскія каштоўнасьціЗапытайся ў Дубаўца. Пра Новы год, «калектыўны Захад» і калі беларусы-уцекачы змогуць вярнуцца дадомуЗапытайся ў Дубаўца. Пра найбліжэйшы беларусам народ, тарашкевіцу/наркамаўку і кветкі на магілу МакеяЗапытайся ў Дубаўца. Пра «нашу» Вільню, законнасьць першых выбараў прэзыдэнта і ці павінны ўкраінцы ў адказ бамбіць РасеюЗапытайся ў Дубаўца. Пра асаблівы лёс беларусаў як нацыі, бясконцыя масавыя рэпрэсіі і пошукі вінаватых