Пра мігранцкі крызіс
«Агульнай увагі» ўсіх краін Эўразьвяза заслугоўвае тэма нелегальнай міграцыі, заявіў прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа на паседжаньні Эўрапарлямэнту.
«Неабходнасьць узгадненьня прававых мэханізмаў барацьбы зь нелегальнай міграцыяй і яе палітычнай інструмэнталізацыяй стала яшчэ больш відавочнай пасьля таго, як у 2021 годзе Літва і іншыя суседнія краіны ЭЗ сталі мішэньню гібрыднай атакі беларускага і расейскага рэжымаў», — цытуе кіраўніка дзяржавы яго прэс-служба.
Паводле яго, паколькі нацыянальныя і мясцовыя ўлады сутыкаюцца з «усё большым ціскам», неабходны рашэньні на ўзроўні Эўразьвязу.
Пра Беларускую АЭС
Таксама прэзыдэнт Літвы Наўседа падзякаваў Эўрапарлямэнту за «прынцыповую падтрымку» ў пытаньнях, зьвязаных з «закладнікам „Росатома“ — Беларускай АЭС»:
«Пагрозы нікуды ня зьніклі, наадварот, яны толькі ўзмацняюцца, бо Беларусь зьбіраецца запусьціць другі блёк дэфэктнай атамнай электрастанцыі. Мы ня можам дапусьціць паўтарэньня Чарнобылю ў Эўропе».
Паводле зьвестак Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы, з пачатку 2023 году зафіксавана 478 спроб незаконнага пранікненьня ў краіну зь беларускай тэрыторыі. Польскія і латвійскія памежнікі спынілі 3912 і 1018 спроб адпаведна.
Мігранцкі крызіс на межах Беларусі і краін Эўразьвязу пачаўся вясной 2021 года. Спачатку шматразовае павелічэньне колькасьці нерэгулярных мігрантаў адчула Літва. Пасьля таго, як Вільня прыняла рашэньне не затрымліваць мігрантаў, а вяртаць у Беларусь, плыні іншаземцаў пераарыентаваліся на Польшчу, а затым на Латвію.
Кіраўніцтва дзяржаў Балтыі і Польшчы ўсклала адказнасьць за міграцыйны крызіс на мяжы на беларускія ўлады, тыя ў адказ назвалі прычынай крызісу дзеяньні Захаду ў краінах, адкуль прыбываюць мігранты.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Мінэнэрга адпрэчыла заяву літоўскай выведкі, што Беларусь утаіла інцыдэнты на АЭС у АстраўцыПра тое, што ўлады Беларусі і дзяржкарпарацыя «Росатом» утаілі інфармацыю аб дэфэктах сыстэм рэактараў, а таксама інцыдэнты, якія адбыліся на БелАЭС у 2022 годзе, заявіла 9 сакавіка выведка Літвы падчас прэзэнтацыі «Восьмай ацэнкі пагроз Нацыянальнай бясьпецы».
У той жа дзень Міністэрства энэргетыкі Беларусі заявіла аб «чарговай інфармацыйнай кампаніі, накіраванай на фармаваньне нэгатыўнага стаўленьня да БелАЭС праз разьдзіманьне ўяўнай пагрозы станцыі для міжнароднай супольнасьці».
На думку ведамства, «інфармацыя Літвы аб БелАЭС — мэтанакіраваная акцыя па дыскрэдытацыі праекту»:
«Прыводзяцца нічым не пацьверджаныя „палохаючыя“ зьвесткі аб яе будаўніцтве, задача якіх — ускалыхнуць грамадзкую думку, палітызаваць сытуацыю, дыскрэдытаваць нашу краіну на сусьветнай арэне».
Увесьці другі энэргаблёк Беларускай АЭС у прамысловую эксплуатацыю плянуецца сёлета ў кастрычніку, паведаміў на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі 6 сакавіка міністар энэргетыкі Віктар Каранкевіч.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Атака мігрантаў» зь Беларусі была прэлюдыяй да вайны ва Ўкраіне, — прэм’ер-міністар Польшчы