Ад яго спрацавала аўтаматычная абарона, якая адключыла блёк ад сеткі, паведаміў тэлеграм-канал Мінэнэрга.
Адмыслоўцы правялі дыягностыку і ня выявілі нараканьняў. Паводле іх, усе тэхналягічныя сыстэмы і абсталяваньне гатовыя да працы.
Таму 18 лістапада рэактар пачалі паціху запускаць. Неўзабаве першы энэргаблёк плянуюць падключыць да сеткі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Урад Літвы зацьвердзіў плян дзеяньняў на выпадак аварыі на БелАЭС17 лістапада ў 10:33 аўтаматыка адключыла першы энэргаблёк БелАЭС. За дзесяць месяцаў эксплюатацыі энэргаблёк спынялі ўжо восем разоў.
Энэргаблёк увялі ў прамысловую эксплюатацыю 10 чэрвеня. Яго фізычны пуск адбыўся ў жніўні 2020 году.
Папярэдні раз блёк уключылі 4 кастрычніка пасьля трох месяцаў прастою. Пасьля таго як у сярэдзіне ліпеня спрацавала аўтаматычная сыстэма абароны генэратара, яго адключалі ад сетак і потым доўга рамантавалі.