«У працэсе гарачай абкаткі спэцыялісты правераць працаздольнасьць асноўнага абсталяваньня энэргаблёку на адпаведнасьць патрабаваньням праектнай дакумэнтацыі, уключаючы адпаведнасьць нормам бясьпекі пры эксплюатацыі», — гаворыцца ў паведамленьні.
У рамках абкаткі асноўнае і дапаможнае абсталяваньне рэактара выпрабоўваецца пры працоўных парамэтрах — тэмпэратура цепланосьбіту першага контуру рэактарнай устаноўкі дасягае 280 градусаў, ціск — 160 атмасфэр.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
БелАЭС за тры месяцы спынялася двойчы. Ці небясьпечна гэта?Беларусь завяршае будаўніцтва АЭС побач з горадам Астравец у Горадзенскай вобласьці. Узводзяць яе за кошт расейскага крэдыту і па расейскім жа праекце ВВЭР-1200.
АЭС у Астраўцы запрацавала 7 лістапада 2020 году, тады ж Лукашэнка назваў Беларусь «ядзернай дзяржавай». З таго часу АЭС неаднаразова спынялася. Праўда, першы энэргаблёк знаходзіўся на этапе досьледна-прамысловай эксплюатацыі. 12 ліпеня першы энэргаблёк быў адключаны ад сеткі аўтаматычнай абаронай генэратара, плянуецца зноў падключыць яго да энэргасыстэмы ў сярэдзіне жніўня. Цяпер на першым энэргаблёку праводзіцца рэвізія і дыягностыка абсталяваньня турбагенэратара.
19 красавіка 2021 году на БелАЭС даставілі ядзернае паліва для другога энэргаблёку, які плянуюць запусьціць у першым паўгодзьдзі 2022 году.