Сталі вядомыя імёны сілавікоў, якіх разжалаваў Лукашэнка

Усяго ў сьпісе больш за 80 асобаў.

Сярод іх:

палкоўнік у адстаўцы Ўладзімер Барадач,

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Былы камандзір вайсковага спэцназу Барадач — пра Захаранку і аўдыёзапіс 2012 году

падпалкоўнікі КДБ у адстаўцы Сяргей Аніська і Валер Костка,

падпалкоўнік міліцыі запасу Мікалай Казлоў (цяперашні старшыня АГП),

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мікалай Казлоў: «Чалавека за пытаньне кінулі ў камэру голым. Фашызм адчувае сябе зусім камфортна ў ЦІПе, у СІЗА». ВІДЭА

старшы лейтэнант міліцыі запасу Ігар Макар,

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Неўзабаве пабачым фільм, дзе Зянковіч, Фядута і Кастусёў пакажуць склеп, зброю і выбухоўку». Макар — пра прэпарат КДБ і мэтады спэцслужбаў

падпалкоўнік міліцыі запасу Станіслаў Лупаносаў,

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Першае інтэрвію афіцэра ГУБАЗіКа, які перадаваў інфармацыю ByPol: «Рух супраціву ў органах ёсьць»

капітан юстыцыі запасу Андрэй Астаповіч (стваральнік ініцыятывы BYPOL),

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Прайшоў 70 км па лесе, начаваў пад елкай і на вакзале». Былы сьледчы пра цану сыходу з сыстэмы

палкоўнік міліцыі запасу Сяргей Маслоўскі,

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Спаў на бэтоннай падлозе, не давалі вады. Экс-начальнік менскага абласнога ДАІ дагэтуль на Акрэсьціна

старшы лейтэнант юстыцыі запасу Яўген Юшкевіч (былы сьледчы, якога ў красавіку зьняволілі ў СІЗА КДБ),

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што вядома пра сьледчага Юшкевіча, якога затрымалі ў справе аб тэрарызьме

маёр юстыцыі запасу, былы сьледчы Ігар Лобан,

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Сілавікі пачнуць пераходзіць на бок пратэстоўцаў, калі перамога стане відавочнай». Былы сьледчы СК Беларусі — аб прычынах звальненьня

лейтэнант міліцыі запасу, былы опэрупаўнаважаны крымінальнага вышуку Мазырскага РАУС Уладзімер Жыгар,

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прадстаўнік By_Pol: «Сілавікі ведаюць, што ўвесну людзі ўсё роўна выйдуць на вуліцы»

падпалкоўнік запасу Фёдар Кандзіранда,

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пачуў, што я здраднік і шпіён». Звольнілі яшчэ аднаго выкладчыка вайсковай акадэміі

капітан запасу Аляксандар Васько,

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Афіцэр-памежнік: Я марыў служыць народу, але міліцыя і войска ахоўваюць інтарэсы толькі аднаго чалавека

падпалкоўнік міліцыі запасу зь Ліды, камандзір роты Юры Махнач,

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Рыхтавалі да вайны супраць свайго народу». Падпалкоўнік міліцыі расказаў, як рыхтаваліся да выбараў і зьбіцьця

маёр міліцыі запасу Сяргей Курачкін,

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Няўжо так можа быць з той міліцыяй, у якой я працаваў?» Расповед міліцыянта, які звольніўся ў разгар пратэстаў

капітан міліцыі запасу Ягор Емяльянаў,

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Не магу глядзець на тое, што адбываецца ў маёй краіне», — міліцыянт, які звольніўся на знак пратэсту супраць гвалту

капітан міліцыі запасу Дзьмітры Кулакоўскі,

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Экс-афіцэра міліцыі, які звольніўся пасьля выбараў, асудзілі на 2 гады «хіміі». Ён заяўляў пра катаваньні ў карцары

старшы лейтэнант міліцыі запасу Іван Колас,

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Гомельскі міліцыянт, які запісаў зварот да калег, зьехаў з краіны

старшы лейтэнант міліцыі запасу, былы ўчастковы інспэктар Ленінскага РУУС Менску Яўген Асінскі,

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Людзі хочуць праўды». Былы ўчастковы звольніўся пасьля выбараў і зьехаў за мяжу

лейтэнант міліцыі запасу Аляксандар Кучынскі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Атрымліваецца, што мяне проста купілі за гэтыя 50 тысяч, а я не прадаюся». Участковага звольнілі за верш

Сярод разжалаваных тры жанчыны:

  • капітан міліцыі запасу Надзея Татур,
  • старшы лейтэнант запасуд Дарʼя Канановіч,
  • капітан юстыцыі запасу Сьвятлана Хілько (цяпер у Народным антыкрызісным кіраўніцтве Паўла Латушкі, падрыхтавала праект рэформы МУС).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Паліцыя замест міліцыі, цывільны міністар, дэмілітарызацыя, выбары мясцовых кіраўнікоў. 15 фактаў пра рэформу МУС

Напярэдадні тэлеграм-канал «Пул первого» тлумачыў пазбаўленьне званьняў так:

«У пэрыяд абвастрэньня грамадзка-палітычнага становішча ў краіне з мэтай яе дэстабілізацыі асобныя вайскоўцы і супрацоўнікі

  • нагняталі настроі пратэсту ў грамадзтве,
  • арганізоўвалі і ўдзельнічалі ў несанкцыянаваных мерапрыемствах,
  • разьмяшчалі ў інтэрнэце экстрэмісцкія матэрыялы,
  • заклікалі да радыкальных дзеяньняў,
  • публікавалі асабістыя дадзеныя дзяржаўных службоўцаў, журналістаў, супрацоўнікаў праваахоўных органаў, выступалі з абвінавачаньнямі, абразамі і пагрозамі на іх адрас.

Дыскрэдытуючы гонар і годнасьць вайскоўца і супрацоўніка, праяўлялі зьнявагу дзяржаўных сымбаляў, выкідалі службовыя пасьведчаньні, здымалі пагоны».

Цалкам сьпіс разжалаваных, у якім 86 імёнаў, апублікаваны на pravo.by.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як Лукашэнка аддзячыў тым, хто ратаваў яго ў жніўні 2020-га